Пра людзей харошых



Фізік з крылатай душой

Не будзем весці дыскусіі на тэму, хто важнейшы ў жыцці — фізікі ці лірыкі. Патрэбныя і тыя, і другія. I людзей з крылатай душой, і з матэматычным складам мыслення на нашай дзятлаўскай зямлі шмат. Ёсць у нас і вучоныя-фізікі, прычым знакамітыя не толькі у Беларусі, але і далёка за яе межамі.



Шчаслівы лёс Ганны Емяльянчык

Сёлета адзначыла сваё 80-годдзе настаўніца пачатковых класаў Ганна Іванаўна Емяльянчык — добры, чулы, спагадлівы чалавек.

Нарадзілася Ганна Іванаўна 1 чэрвеня 1937 года на хутары Каранік (раней Стралянскі сельскі савет, цяпер — Жукоўшчынскі) у сям'і сялян. 3 дзяцінства зведала смак сірочага хлеба, бо ў гадавалым узросце страціла маці. Пазней бацька жаніўся другі раз. Дзяўчынка, калі падрасла, дапамагала дарослым па гаспадарцы, даглядала братоў.

Вучылася Ганна ў Алёхнавіцкай пачатковай школе. Яна была вельмі дапытлівай, любіла чытаць. Пачатковую школу закончыла на выдатна. На той час у Ганны з'явілася мара — стаць настаўніцай, прысвяціць сваё жыццё ганаровай і патрэбнай прафесіі.



СЦІПЛАЯ, ДРУЖАЛЮБНАЯ, ВЕТЛІВАЯ ЖАНЧЫНА

Настаўнікі пачаткоеых класаў. Бацькі давяраюць ім самае дарагое, што ёсць у жыцці, — сваіх дзяцей. Працаваць з вучнямі пачаткоеых класаў складана і адказна. Ад першага настаўніка залежыць, як дзеці далей будуць вучыцца ў школе, якія ўзаемаадносіны складуцца з аднакласнікамі, наколью вучоба будзе для іх радаснай і карыснай.

Аднойчы выбраўшы прафесію педагога, чалавек застаецца адданым ёй на працягу ўсяго свайго жыцця. Так атрымалася і ў Анастасii Канстанцінаўны Дзявойна. Устудзені 2017 года Анастасія Канстанцінаўна адзначыла свой 80-гадовы юбілей.



КЛОПАТ ПРА МАЦІ

Тэафілія Адамаўна Аўсянік з'яўляецца самай старэйшай жыхаркай вёскі Данілавічы, ёй ужо дзевяноста чатыры гады. Цяпер яна жыве разам з сынам — Казімірам Іванавічам, які клапоціцца і даглядае сваю састарэлую маці.

Тэафілія Адамаўна нарадзілася ў вялікай сям'і, у якой было сямёра дзяцей — чатыры браты і тры сястры. Ужо пяцігадовым дзіцём, каб зарабіць на кавалак хлеба, яна пайшла служыць: даглядала чужых дзяцей. За работу дзяўчынку кармілі і апраналі. Гэтую дабрыню ў адносінах да яе Тэафілія Адамаўна памятае і цяпер. Кожны раз яна просіць свайго сына, каб ён прыбраў на могілках, дзе пахаваны людзі, у якіх яна некалі служыла.



Медык і вясковы стараста

Раіса Канстанцінаўна Альшэўская — жыхарка аграгарадка Таркачы. Сюды яна прыехала ў 1983 годзе. 3 таго часу жанчына з'яўляецца нязменнай загадчыцай мясцовага ФАПа. На працягу некалькіх апошніх гадоў яна яшчэ і стараста Таркачоў. Наколькі атрымліваецца сумяшчаць гэтыя пасады, чаму менавіта медыцына стала жыццёвым выбарам? На гэтыя і іншыя пытанні Раіса Канстанцінаўна адказала карэспандэнтцы газеты ў час інтэрв'ю.

— Нарадзілася я на Дзятлаўшчыне, у вёсцы Явар, — расказвае мая суразмоўца. — Дзятлаўшчына — гэта радзіма майго таты — Канстанціна Канстанцінавіча. Мама — Аляксандра Герасімаўна — родам з Растова. 3 татам яна пазнаёмілася ў Германіі. У гады Вялікай Айчыннай вайны тата і мама былі вывезены на прымусовыя работы. Пасля вызвалення некаторы час мама і тата жылі ў Растове, а затым пераехалі на радзіму мужа. У сям'і нарадзіліся чацвёра дзяцей. У нашым родзе многа медыкаў, і ўжо з дзяцінства я таксама марыла пра гэту прафесію. Медыцынскую спецыяльнасць атрымала ў Жалудоцкім вучылішчы, пасля заканчэння якога разам з мужам пераехала ў Таркачы.



ЛЮБІМАЯ РАБОТА - ЛЕКІ АД ДРЭННАГА НАСТРОЮ

Як дабіцца поспехаў у прафесійнай дзейнасці, выгадаваць двух цудоўных сыноў, заставацца пазітыўным чалавекам у любых абставінах? Адказы на ўсе гэтыя пытанні ведае электрамеханік сувязі Дзятлаўскага вузла электрасувязі Таццяна Каско.

— Усё пачынаецца з дзяцінства. Таццяна Мікалаеўна, якім было ваша?



У ТВОРЧЫМ ТАНДЭМЕ

Святлана Анатольеўна і Віктар Віктаравіч Русакі крочаць разам па жыцці ўжо 29 гадоў. Дваццаць гадоў яны працуюць у Гезгалаўскім доме культуры.

Ha Дзятлаўшчыну Святлана і Віктар прыехалі ў 1996 годзе. А ўжо праз год сямейная пара разам з дачкой Марынай прадстаўляла раён і Гродзенскую вобласць на другім рэспубліканскім фестывалі сямейнай творчасці. Яны былі адзначаны дыпломам за аўтарскую песню "Вось так мы жывём", якую напісаў Віктар Віктаравіч. Дарэчы, ён з'яўляецца аўтарам музыке да песні "Гімн Дзятлава", якую часта можна пачуць у выкананні Сяргея Малышчыка.



К. Губко: "Сям'я - гэта мэта жыцця"

Кацярына Аляксандраўна Губко — загадчыца Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэкі, шматдзетная мама, якая выхоўвае траіх дзяцей. Сустрэўшыся з ею, карэспандэнтка газеты "Перамога" папрасіла расказаць аб выбары прафесіі, сямейных традыцыях і каштоўнасцях.

— Кацярына Аляксандраўна, раскажыце крыху пра сябе. Адкуль вы родам?
— Я нарадзілася ў Мінскай вобласці, горадзе Вілейцы. У Дзятлава прыехала пасля замужжа.

— Як вы пазнаёміліся з мужам?
— У студэнцкія гады я жыла ў інтэрнаце, у адным пакоі з дзяўчатамі з Дзятлава. Адна з іх запрасіла мяне на вяселле. Там я і сустрэла свайго будучага мужа. Сёлета нашай сям'і спаўняецца ўжо трынаццаць гадоў.



НАСТАЎНІК I ВЫДАТНЫ ЧАЛАВЕК

Менавіта так могуць ахарактарызаваць Ганну Іванаўну Емяльянчык яе былыя вучні, а таксама жыхары вёскі Русакі, якая з'яўляецца малой радзімай жанчыны.

Жыццёвы шлях Ганны Іванаўны пачаўся на хутары Каранік. Тут яна нарадзілася ў 1937 годзе, незадоўга да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Дзяўчынка рана засталася без мамы, а ў 1943 годзе яе чакала яшчэ адно выпрабаванне — на прымусовую работу ў Германію забралі бацьку. Пра далейшы яго лес жанчына ведае няшмат. Вядома толькі, што ён працаваў на шахтах, потым уцёк з іх. Больш падрабязную інфармацыю Ганна Іванаўна змагла атрымаць з запыту, які даслаў яе сын у Міжнародную пошукавую службу. Прыйшла даведка, што бацька Ганны Іванаўны — Іван Іванавіч Марук знаходзіўся ў канцэнтрацыйным лагеры Заксенхаўзен, затым у лагерах Равенсбрук і Мітэльбанц. Рабочым у лагеры горада Нестэрхаўзен быў і дядзька Ганны Іванаўны — Аляксандр Іванавіч Марук.



У ЧЫМ САКРЭТ СЯМЕЙНАГА ШЧАСЦЯ?

Сям'я... Гэта проста пaпa, мама и дзеці ці нешта значна большае? Кожны адкажа на гэта пытанне па-свойму, але большасць з нас адзначыць: сям'я-гэта радасць, святло, надевя, падтрымка, вера ў будучыню. Сям'я... Якой яна сёння павінна быць? Колькі трэба мець дзяцей, каб жыло шчасце пад вашым дахам не год і не два, а ўсё жыццё?

Давайце паспрабуем знайсці адказ па пытанне ў сям'і, дзе гадуюцца тры хлопчыкі, дзе жывуць мір, давер і лагода. Гэта сям'я Віктара Віктаравіча і Наталлі Міхайлаўны Скібінскіх. Настаўнікі гімназіі ў адзін голас скажуць: цудоўныя хлопчыкі Павел і Ілья Скібінскія. Выхаваныя, уважлівыя, тактоўныя, ніколі не пакрыўдзяць злым словам аднакласнікаў, памяркоўныя, з павагай ставяцца да дарослых. А яшчэ яны выдатныя матэматыкі, абодва займаюць прызавыя месцы на раённай алімпіядзе, удзельнічаюць у абласной. I гэта ад сям'і, ад таты і мамы, ад іх узаемаадносін, іх павагі адзін да аднаго, іх любові і пяшчоты. Бо хіба могуць у канфліктнай сям'і вырасці такія цудоўныя дзеці? Толькі ў дружнай і шчаслівай.