Парады псіхолага

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ХУТКАЯ АДАПТАЦЫЯ - ПЕРШАЯ ПРЫСТУПКА ДА ПОСПЕХАЎ

Нават пасля непрацяглага адпачынку чалавеку патрабуецца некаторы час, каб "уключыцца" ў рабочы працэс. Гэта тычыцца не толькі дарослых, але і дзяцей. Школьнікі на працягу усяго навучальнага года мараць аб доўгачаканых летніх канікулах, калі можна адпачываць, спаць і гуляць, колькі хочаш. Але як складана пасля працяглага адпачынку прызвычаіцца да школьных будняў.

Адаптацыя да школы — гэта натуральны працэс, і ў кожнага дзіцяці ён праходзіць па-рознаму. Аднаму патрэбны тыдзень, а другому і месяц, каб прызвычаіцца да новага рэжыму і патрабаванняў. У першакласнікаў і наогул адаптацыя займае ад 1,5 да 3 месяцаў, у пяцікласнікаў — месяц, у старшакласнікаў — каля 2-3 тыдняў.



ЖАНОЧЫ КАЛЕКТЫЎ. ЯК НЕ СТАЦЬ БЕЛАЙ ВАРОНАЙ?

Хутчэй за ўсё кожны з нас хоць аднойчы трапляў у жаночы калектыў і мае ўяўленне, што гэта такое. У жаночым калектыве абавязкова існуе пэўная сістэма адносінаў, у якую можа можа "ўпісацца" не кожны член калектыву. Тут існуюць свае правілы: без увагі не застанецца ні адна, нават самая непрыкметная дробязь, такая як, да прыкладу, брошка на кофтачцы.

Добра, калі тэмай размовы з'яўляецца незнаёмы чалавек, намнога горш, калі абмяркоўваць пачынаюць вас. Не маючы патрэбы ў каментарыях і парадах, вы атрымаеце такую іх колькасць, што наўрад ці ўтрымаеце ў галаве. Найчасцей "раздаваць" парады любяць жанчыны сталага ўзросту, якім абавязкова неабходна павучыць розуму малодшае пакаленне. Вас навучаць правільным манерам, тонкаму густу і нават падкажуць, як заваяваць сэрца мужчыны. Але галоўнае ўсвядоміць, што ўсе гэтыя парады не маюць да вас ніякіх дачыненняў.



ЖЫЦЬ АБО КУРЫЦЬ -- ВЫБАР ВІДАВОЧНЫ

Штогод ад курэння памірае каля 5 мільёнаў чалавек. Гэтая шкодная звычка забірае ў курца некалькі гадоў яго жыцця. Многія ўжываюць тытунь, каб атрымаць задавальненне, не звяртаючы ўвагі на тое, што ён наносіць сур'ёзную шкоду здароўю.

Далёка не ўсе ўладальнікі тытунёвай залежнасці могуць узяць сябе ў рукі і пазбавіцца ад яе. Хутка адмовіцца да цыгарэтаў могуць толькі тыя людзі, у якіх ёсць сіла волі. Кожны павінен адшукаць свой шлях да здароўя. Хтосьці дакурыць апошнюю цыгарэту і пачне новае жыццё без дыму і кашлю, іншы -- будзе доўга і цяжка ісці да пастаўленай мэты. Барацьба для такіх людзей можа стаць сапраўдным выпрабаваннем. Не справіўшыся, чалавек можа і адмовіцца ад добрай задумкі. Тым не менш, перамагчы залежнасць можа любы.



НАРКАМАНІЯ -- ХВАРОБА ДУШЫ

Наркаманія -- "эпідэмія", якая сцірае чалавецтва з твару зямлі на працягу многіх гадоў, якая "распаўзлася" амаль паўсюдна. Па даных статыстыкі, найбольшая рызыка стаць нарказалежнымі ў маладога пакалення (60% ад агульнай колькасці наркаманаў -- моладзь).

Асноўныя прычыны, здольныя падштурхнуць чалавека да ўжывання наркотыкаў, гэта:
-- нявызначанасць будучыні (пераходны ўзрост, высокая ступень унушальнасці);
-- жаданне адпавядаць модзе (сучасныя рэкламы так і вабяць ужыць алкаголь, тытунёвыя вырабы, а, як следства, і наркотыкі);
-- беспрацоўе (чалавек як паўнацэнны член соцыуму павінен рэалізаваць сябе ў пэўнай галіне, але гэта не заўжды атрымліваецца. Матэрыяльныя цяжкасці і наяўнасць неабмежаванай колькасці вольнага часу вядуць да дэпрэсій, ад якіх чалавек спрабуе пазбавіцца з дапамогай наркатычнага ап'янення);



ЯК ЗАХАВАЦЬ ПСІХІЧНАЕ ЗДАРОЎЕ?

Часта мы трапляем у сітуацыі, якія могуць сапсаваць настрой на цэлы дзень. Але кепскі настрой і непрыемныя думкі -- гэта першы крок да разнастайных хваробаў. Каб іх пазбегнуць, варта быць мудрымі, умець супакоіць сябе, знайсці пазітыў у любімай справе або размове з людзьмі.

А вось некалькі слушных парадаў, якія дапамогуць захаваць добры настрой і псіхічнае здароўе:

  • Навучыцеся на нейкі час забывацца пра клопаты і непрыемнасці.
  • Ні ў якім выпадку не "заражайце" кепскім настроем іншых людзей.
  • Будзьце разумныя і тактоўныя, не ператварайце непрыемнасць у катастрофу. Што б ні здарылася, памятайце: жыццё працягваецца.



ГЭТА СВЯТОЕ СЛОВА "МАМА"

Дзякуючы жанчынам, адбываецца рух жыцця на зямлі. І ў гэтым артыкуле хочацца расказаць аб вялікім значэнні ў нашым жыцці галоўнага чалавека -- маці.

Шмат цёплых словаў гучыць на адрас мілых жанчын, якія падарылі жыццё новаму чалавеку. Кожнае дзіця хаця б раз у жыцці прысвяціла сачыненне або верш сваёй матулі. "Мама -- гэта самае цудоўнае слова на зямлі", "Мая мама найлепшая ў свеце", "Мая мама адна такая на мільён" -- чуем мы ад малечы.
Лічыцца, што слова "мама" адносіцца да групы словаў, якія "нарадзіліся" задоўга да з'яўлення паўнацэннай чалавечай мовы. Склад "ма" -- самае простае з таго, што можа вымавіць немаўля. "Мама" -- першае слова чалавека, які нядаўна з'явіўся на свет. Магчыма, яно і было першым словам усяго чалавецтва, бо матуля была галоўнай у жыцці малога ў першабытныя часы. Каля яе дзіця бавіла час, пакуль мужчына знаходзіўся на паляванні і абараняў сям'ю ад ворагаў. Дзякуючы такім простым складам як "ма", з'явіліся самыя дарагія сэрцу словы "тата", "баба", "дзед". І сёння слова "мама" -- першае, што вучыцца казаць маленькі чалавек. І гучыць яно аднолькава пяшчотна на ўсіх мовах свету.



ЧАМУ МУЖЧЫНЫ ЗДРАДЖВАЮЦЬ КАХАНЫМ ЖАНЧЫНАМ?

Здаецца, што ўсе мужчыны і жанчыны будуюць свае адносіны прыкладна аднолькава, але некаторыя пары дасягаюць гармоніі і поспеху, а іншым гэта не ўдаецца. Чаму так?

Спачатку ўсё складваецца ідэальна, але з цягам часу закаханыя пачынаюць заўважаць недахопы адзін аднаго, з'яўляюцца першыя папрокі, сваркі. Вядома, мужчына замест таго, каб вырашаць праблемы дома, шукае цішыні, спакою, суцяшэння ў іншых жанчын. А ці, наогул, бывае так, каб мужчына пражыў з каханай усё жыццё і не змог ёй здрадзіць?



ВАША ДЗІЦЯ - ПЕРШАКЛАСНІК

Як хутка растуць дзеці. Здаецца, толькі нядаўна малое рабіла першыя крокі, а сёння яно ідзе ў першы клас. Але ці ўсё сонечна і бясхмарна ў душы юнага вучня? Якія падводныя камяні чакаюць дзяцей, іх бацькоў на шляху да атрымання ведаў? Пра гэта і іншае карэспандэнтка газеты пацікавілася ў Н. І. Ціхан, псіхолага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

-- Наталля Ігараўна, што неабходна ведаць бацькам пра псіхалагічныя асаблівасці ўзросту 6-7-гадовага дзіцяці?
-- Гэта важны ўзрост, бо дзіця ідзе ў школу, засвойвае новыя сацыяльныя ролі, у яго з'яўляецца новае месца ў сістэме грамадскіх адносінаў, пастаянныя абавязкі. Малое набывае навыкі ўзаемадзеяння з дарослымі, равеснікамі, навыкі самавалодання, уменне падпарадкоўваць сябе пэўным абставінам. У сувязі з атрыманнем новай ролі -- ролі школьніка -- мяняецца сістэма каштоўнасцяў і светабачанне.



"Б'Е -- ЗНАЧЫЦЬ КАХАЕ" -- ВЫДУМКА ЦІ ПРАЎДА?

"Б'е -- значыць кахае". Так лічыць большасць прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. І ў ХХІ стагоддзі жанчыны баяцца выказваць свае думкі, дзейнічаць самастойна. У чым тут справа? "Спрацоўвае" падманны ідэал, што толькі такім бывае каханне, ці хтосьці яшчэ жыве па дамастроі, калі мужчына галоўны і ўсё вырашае сам?

Кавалер доўга дабіваўся рукі дзяўчыны, шчыра выказваў свае пачуцці, з павагай адносіўся да яе бацькоў. Цяжка сабе ўявіць, што ён калі-небудзь здольны падняць руку на сваю каханую або можа пакрыўдзіць яе абразлівымі словамі. Ахвяра гвалту звычайна лічыць, што гэта яна зрабіла памылку, апраўдвае агрэсара. Ёй здаецца, што акт гвалту -- недарэчнасць, якой больш ніколі не здарыцца. Але ўсё паўтараецца раз за разам.



ЖЫЦЦЁ ДАЕЦЦА АДЗІН РАЗ

Той, хто не можа перажыць прыступ меланхоліі і забівае сябе сёння, захацеў бы жыць,
калі б у яго хапіла цярпення пачакаць (Вальтэр).

З выпадкамі страты сэнсу жыцця мы сустракаемся даволі часта. У кожнага з нас здараюцца розныя сітуацыі. Часам чалавек не ведае, як сябе паводзіць, губляецца ў сваіх думках, дзеяннях, учынках і прыходзіць да памылковага рашэння -- скончыць жыццё самагубствам. Галоўнае ў гэты час -- аказацца побач і папярэдзіць непапраўнае.

Заўважыць, што з родным, сябрам або калегай не ўсё ўпарадку, дапамогуць наступныя прыкметы:

1. Мары і думкі аб самагубстве. Трэба ацаніць частату, працягласць і характар іх з'яўлення, а таксама здольнасць чалавека кантраляваць іх самастойна. Выказваць суіцыдальныя думкі людзі могуць у сваіх дзеяннях, пісьмах, малюнках.