Парады доктара

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


АБНІМІ МЯНЕ, МАМА

Колькі клопату прыносяць нашы дзеці. Часам, складваецца ўражанне, што ў іх ёсць толькі адно жаданне -- што-небудзь сапсаваць. Аднойчы маленькі сын маёй знаёмай размаляваў скураную канапу. Толькі мудрая мама не стала наказваць дзіця, паколькі нічога ўжо нельга было змяніць. Тым больш, што пасля канапу ўсё ж такі атрымалася адмыць.

Прыгадваецца выпадак з майго дзяцінства, калі мы з сястрой выпадкова разбілі прыгожую крыштальную вазу. На гэта наша мама толькі дакорліва памахала галавой.

Мяркую, што кожная мама сустракалася ў сваім жыцці з чымсьці падобным. Першая думка, якая ўзнікае, -- якое пакаранне выбраць для маленькіх непаседаў. У большасці выпадкаў яны атрымліваюць па заслугах. Аднак варта задумацца: ці прыводзіць пакаранне да пазітыўных вынікаў?



ЯК ЗАХАВАЦЬ ЗРОК

З дапамогай зроку мы ўспрымаем каля 80% інфармацыі. Каб захаваць гэтую магчымасць як мага даўжэй, за зрокам трэба сачыць з юных гадоў.

Дапаможа зрабіць гэта правільны рэжым дня, ранішняя гімнастыка. Яна паляпшае дзейнасць сэрца і лёгкіх, развівае мускулатуру, павышае абмен рэчываў і агульны тонус арганізма, садзейнічае выпрацоўцы добрай постаці. Яна дазволіць захаваць правільную позу ў час заняткаў, што вельмі важна для зроку.

За партай ці сталом трэба сядзець, не горбячыся. Для гэтага школьная мэбля павінна адпавядаць росту. Пры правільнай пасадцы вучань сядзіць без напружання на працягу ўрока. Пры чытанні і пісьме адлегласць ад вачэй да кнігі павінна быць 30-35 сантыметраў.