Памяць



He маем права забыць

Ёсць падзеі, даты, імёны людзей, якія ўвайшлі ў гісторыю горада, краю, краіны і нават у гісторыю ўсёй планеты. Пра іх пішуць кнігі, складаюць вершы, музыку, здымаюць кіно. Галоўнае ж — пра іх памятаюць. I гэта памяць перадаецца з пакалення ў пакаленне, не дае адысці ў нябыт далёкім дням і падзеям. Адной з такіх падзеяў стала Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў. Памяць пра яе павінен захаваць кожны.

Памяць вайны. Гэта боль, пе-ражыты народам за доўгія 1418 дзён. Гэта страты і ахвяры, гераічная барацьба не на жыццё, а на смерць, цяжкія дарогі выпрабаванняў. Памяць пра мінулае — гэта не проста ўласцівасць чалавечай свядомасці, здольнасць зберагчы след былога. Памяць - гэта злучальнае звяно паміж мінулым і будучым. Яна заклікае, пераконвае, папярэджвае, дае сілы і абуджае веру.



Ушанавалі памяць ахвяраў халакосту

30 красавіка прайшла акцыя памяці да 75-годдзя з дня гібелі яўрэяў Дзятлаўскага гета. У гэты дзень у 1942 годзе яны былі расстраляны нацыстамі ў лясным масіве на ўскраіне Дзятлава.



Крочым вуліцамі герояў

Mінулі гады з дня пераможнага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны. Зямля залячыла нанесеныя ей раны. Але людзі помняць вайну. Неўміручая слава герояў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць Айчыны. Яна жыве ў памяці народнай.



Маладое пакаленне, якое захоўвае мінулае

Нядаўна Дзятлаўшчыну наведалі прадстаўнікі грамадскай арганізацыі "Яўрэйскі студэнцкі культурны цэнтр "Плель", удзельнікі праекта "Мега", мэта якога — каталагізацыя яўрэйскіх могілак, азнаямленне з яўрэйскай культурай розных краін. Кіраўніком праекта, які дзейнічае на працягу двух гадоў, з'яўляецца Уладзімір Глазаў.

Назву праекта ўтвараюць пачатковыя літары англійскіх словаў: memory, edukation, generation, aktion — памяць, адукацыя, пакаленне, дзеянне. 3 улікам гэтага сэнсу і нарадзіўся своеасаблівы дэвіз удзельнікаў праекта "Мега" — "Пакаленне, якое захоўвае памяць". Прадстаўнікамі дадзенага пакалення з'яўляюцца людзі з розных краінаў свету.



СВЯТА 3 НОТАМІ СМУТКУ

Вясна майскай квеценню абвяшчае беларусам: семдзесят адзін год мы жывём на мірнай зямлі дзякуючы людзям, якія не шкадавалі жыцця, змагаліся за сваю Радзіму. Вялікая Перамога кавалася не толькі на франтах, у напружаных баях. Яе здабывалі цяжкай штодзённай працай тыя, каго сёння па праву лічым героямі.

Для жыхаркі Вензаўца, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, працаўніцы тылу, былой шахцёркі Анастасіі Іванаўны Салікавай май звязаньі не толькі з радасцю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, але і з горыччу страты.

— Першага мая, у свята npaцы, споўніўся семдзесят адзін год, як загінула ў шахце мая сястра Рыма, - паказаае Анастасія Іванаўна маладых, усмешлівых сябе і сястру на чорна-белай фотакартцы. - Там адбыўся выбух, уся брыгада эагінула. Я засталася жывая, бо тады была не мая змена.
Яны з Рымай былі зводнымі сёстрамі, пагодкамі. Маці і айчым Анастасіі рана аўдавелі, праз некаторы час стварылі новую сям'ю. Так у дзяўчынкі, акрамя роднага брата, э'явіліся яшчэ дзве зводныя сястры.



МЫ НЕ ЗВЕДАЛІ ЖАХАЎ ВАЙНЫ

Я папрасіла сваіх вучняў-выпускнікоў напісаць пра тое, што з пачутага пра вайну найбольш уразіла, запомнілася, Што з пабачанага панінула адметны след у душы і свядомасці, што ўвогуле яны думаюць пра той час.

Аляксандра Жэгалік:



ДЗЯЦІНСТВА, АДАБРАНАЕ ВАЙНОЙ. ч.2

(Працяг)

У сусветнай гісторыі ёсць падзеі і даты, якія назаўсёды пакінулі глыбокі след у жыцці народаў і іх лесе. Менавіта такой датам з'яўляецца для усіх нас 9 мая 1945 года. Гзта дата назаусёды застанецца днём усенароднай радасці, найвялікшага шчасця і, у той жа час, днём памяці і смутку па загінулых на вайне, якая забрала мільёны жыццяў, перакрэсліла лесы дзясяткаў мільёнаў людзей. Сёлета мы адзначаем 70-годдзе Вялікай Перамогі, і напярэдадні гзтага вялікага дня варта нагадаць пра тых, хто быў ахвярай фашызму не на франтах і не ў канцлагерах, а на нямецкіх фабрыках і заводах, на гаспадарках баўэраў, пра тых, хто быў рабом фашысцкай ідэалогіі, машыны, якая выкарыстоўвала людзей як рабочую сілу, біялагічны матэрыял для сваіх вялікадзяржаўных мэтаў. Многія з былых вязняў - дзядулі і бабулі нашых гімназістаў: тых, хто ўжо скончыў гімназію, і тых, хто яшчз набывае веды ў яе сценах.



ДЗЯЦІНСТВА, АДАБРАНАЕ ВАЙНОЙ

У гімназіі №1 горада Дзятлава адбылася памятная сустрзча з людзьмі, якія перажылі вайну ў дзіцячым узросце. Адны з іх на сваіх плячах вынеслі яе жахі на акупаванай тзрыторыі, другія -самі або разам з бацькамі былі ахвярамі генацыду на землях, захопленых фашыстамі ў Еўропе. Гэта В. А. Калпінская, А. Я. Вянско. А. А. Капцеўская. Г. I. Сліжэўская. Ix успаміны дапамаглі аформіць новую зкспазіцыю ў гімназічным музеі, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне.

У сусветнай гісторыі ёсць падзеі і даты, якія назаусёды пакінулі глыбокі след у жыцці народаў і іх лесе. Менавіта такой датай з'яўляецца для ўcix нас 9 мая 1945 года. Гэта дата назаўсёды застанецца днём усенароднай радасці, найвялікшага шчасця і, у той жа час, днём памяці і смутку па загінулых на вайне, якая забрала мільёны жыццяў, перакрэсліла лёсы дзясяткаў мільёнаў людзей.



ДЗЯТЛАЎСКІЯ ШКОЛЬНІКІ АТРЫМАЛІ ЎРОК МУЖНАСЦІ

“Вайна не скончана, пакуль не пахаваны апошні загінуўшы салдат" - гэта актуальнае і сёння выслоўе знакамітага палкаводца Аляксандра Суворава дарэчы згадаў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Мікалай Мацюкевіч. Яшчэ двое савецкіх салдат праз 73 гады пасля сваёй гібелі былі з пашанаю пахаваны ў дзятлаўскай зямлі.

Дзень, які даў нагоду яшчэ раз згадаць пра пачатак вайны, акупацыю Дзятлаўшчыны, безліч ахвяраў сярод салдат і мірнага насельніцтва, а таксама - пра гераізм, стаў магчымым дзякуючы 52-му асобнаму спецыялізаванаму пошукаваму батальёну Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Іх сіламі каля вёскі Гута былі адшуканы астанкі савецкіх салдат, якія загінулі на пачатку вайны, у 1941 годзе.



МЕДАЛІ - ВОІНАМ-ІНТЗРНАЦЫЯНАЛІСТАМ

Сёлета ў Рэспубліцы Беларусь, як і ва ўсіх краінах СНД, адзначаюць 25-ю гадавіну вываду войск з зоны баявых дзеянняў на тэрыторыі Афганістана. Згодна з указам кіраўніка краіны №60 ад 4 лютага, да гэтай даты быў прымеркаваны выпуск юбілейных медалёў.

На Дзятлаўшчыне ўручэнне памятных узнагарод прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы ў раённым Доме культуры. Распачаў цырымонію старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Крахмальчык, звярнуўшыся да воінаў-інтэрнацыяналістаў Дзятлаўшчыны: