Падзея



Прэс-тур і ўзнагароды лепшым СМІ

Урачыстасць для журналістаў Гродзеншчыны прайшла ў Астраўцы.



3 афіцыйным візітам на малую радзіму

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда наведаў Дзятлаўскі раён, разам са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Дубовікам сустрэўся з працоўным калектывам Дзятлаўскага сыраробнага завода.



Пра поспехі ў вучобе і спорце

Савет аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама абмеркаваў вынікі работы за 2017 год і заданы сферы адукацыі раёна на 2018-ы.

3 дакладам аб выніках работы аддзела адукацыі, спорту, турызму райвыканкама і ўстановаў адукацыі раёна ў мінулым годзе і задачах на бягучы год выступіла начальнік аддзела Наталля Белавус.



Сустрэча творчых, моцных духам людзей

Міжнародны дзень інвалідаў аб'ядноўвае людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Інваліднасць — толькі стан цела, душа чалавека імкнецца да творчасці, дабрыні, ажыццяўлення надзеяў.



Адкрыты новы рэнтген-кабінет у раённай бальніцы

12 верасня ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося ўрачыстае адкрыццё пасля рэканструкцыі новага рэнтген-кабінета.

Гэта падзея стала важнай для калектыву бальніцы і паліклінікі, бо цяпер з дапамогай новага ўнікальнага абсталявання медыкі змогуць атрымліваць высакаякасныя рэнтген-здымкі, аператыўна ставіць дыягназы і прызначаць лячінне пацыентам.

Мерапрыемства распачаў ансамбль народнай песні і музыкі "Ятранка". Пасля вітальнай песні творчага калектыву перад прысутным медперсаналам і гасцямі выступіў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік:
— Кожны з нас у жыцці сутыкаецца з сітуацыямі, у якіх можна атрымаць траўмы. Пры гэтым мы жадаем атрымаць своечасовую і кваліфікаваную дапамогу. Пры комплексным аналізе сітуацыі з размяшчэннем і камплектаваннем лячэбна-прафілактычных установаў у Дзятлаўскім раёне зроблена выснова, што менавіта ў раённай бальніцы рэнтген-кабінет будзе найбольш эфектыўны.



ЖЫХАРКА ХВІНЯВІЧАЎ УЗНАГАРОДЖАНА ОРДЭНАМ МАЦІ

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей былі ўзнагароджаны 14 шматдзетных жанчын з Віцебскай, Гомельскай
і Гродзенскай абласцей. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 снежня. У ліку ўзнагароджаных — жыхарка Дзятлаўшчыны, жывёлавод КСУП Хвінявічы Ганна Муха.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароду шматдзетнай маці ўручыў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік.

— Ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі дазвольце ўручыць вам ордэн Маці і павіншаваць вас з гэтай высокай дзяржаўнай узнагародай, — адзначыў Аляксандр Міхайлавіч.



ПРАВОДЗІЛІ НА СЛУЖБУ Ў АРМІЮ

8 лістапада стаў адметным днём для 57 юнакоў Дзятлаўскага раёна, для якіх хутка пачнецца новы этап у жыцці - служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.



ДЗЯТЛАЎСКАЕ ПМС - ПРЫЗЕР РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэмаў "Дзятлаўскае ПМС" узнагароджана ганаровым Дыпломам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за другое месца ў рэспубліканскім прафсаюзным конкурсе на "Лепшую арганізацыю работы па эканоміі энергарэсурсаў, сыравіны і матэрыялаў".

Узнагарода была ўручана калектыву прадпрыемства напярэдадні прафесійнага свята — Дня меліяратара.

За апошнія гады Дзятлаускае ПМС зведала змены: праведзена тэхнічнае перааснашчэнне машынна-трактарнага парка, абнаўляецца вытворчая база, палепшаны ўмовы працы і быту работнікаў. Значная работа праведзена па ўкараненні элементаў энерга- і рэсурсазберажэння. У выніку паказчык па энергазберажэнні за 2014 год выкананы на 114,3%, за 2015 год - на 223,6%.



ДОБРАЯ ПРАЦА - У ДАСТОЙНЫХ УМОВАХ

Дзятлаўскі раён газазабеспячэння адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў: пасля капітальнага рамонту, які доўжыўся каля чатырох месяцаў, звонку і ўнутры абнавіўся адміністрацыйны будынак арганізацыі, пачаў функцыянаваць парадны ўваход. Работнікі раёна газазабеспячэння і госці паўдзельнічалі ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця аб'екта.

Павітаў прысутных і павіншаваў усіх са знакавай падзеяй генеральны дырэктар унітарнага рэспубліканскага прадпрыемства "Гроднааблгаз" Яўген Смірноў:
— Дзятлаўскі раён газазабеспячэння на сёння — нумар адзін сярод раёнаў газазабеспячэння нашай вобласці. Таму мне асабліва прыемна ў сённяшні ўрачысты дзень быць тут у вас. Аблічча любой арганізацыі — гэта яе центральны ўваход, фасад будынка, таксама — працоўныя месцы і ўмовы працы работнікаў. Абяцаю, што мы і ў далейшым будзем аказваць вам дапамогу ў бягучых рамонтах, каб Дзятлаўскі раён газазабеспячэння адпавядаў усім сучасным патрабаванням. Бо ваша праца сапраўды гэтага вартая.

Далучыўся да віншаванняў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Крахмальчык.
— Прыемны той факт, што ў наш раён пад эгідай "Гроднааблгаза" ўкладваюцца інвестыцыі, — адзначыў кіраўнік равна, — што газавікі Дзятлаўшчыны маюць сучасныя і дастойныя ўмовы працы.



ПАПАЎНЕННЕ У ПІЯНЕРСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ

“...Перад сваімі таварышамі ўрачыста абяцаем любіць сваю Радзіму, быць добрымі, сумленнымі і справядлівымі...” - прагучала ў дружным хоры галасоў юных дзятлаўчан у час урачыстага піянерскага абяцання. Гэтымі днямі 65 вучняў пятых класаў сярэдняй школы №3 горада Дзятлава папоўнілі шэрагі раённай піянерскай арганізацыі.

Святочнае мерапрыемства прайшло ў выставачнай зале Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, з удзелам прадстаўнікоў адміністрацыі навучальнай установы і раённай арганізацыі БРПА, піянераў-актывістаў школьнай дружыны “Дабрадзел". Звяртаючыся да хлопчыкаў і дзяўчынак, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце школы Марыя Шавель адзначыла, што піянерская арганізацыя - гэта аб'яднанне самых актыўных, цікаўных і неабыякавых дзяцей, для якіх з піянерскіх крокаў пачынаецца шлях у новае дынамічнае жыццё глыбокіх ведаў, высокай чалавечнасці і культуры.