Падзеі

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Ветэранскі юбілей

Пленум з нагоды святкавання 30-годдзя Дзятлаўскай раённай арганізацыі ветэранаў прайшоў у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

3 адметнай датай раённае аб'яднанне ветэранаў павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі, старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый, сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі грамадскіх аб'яднанняў раёна. Вёў пленум намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. У. Камароў.



ВЫСТАВА "СМІ Ў БЕЛАРУСІ І ФОРУМ "ТІБО-2014"

18-ы раз у мінскім Футбольным манежы, прайшла Міжнародная спецыялізаваная выстава "СМІ ў Беларусі". Паралельна з ёй адбыўся і Міжнародны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІВО-2014".

Адкрылі выставу "СМІ ў Беларусі" першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко, намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч.
На выставе былі прадстаўлены друкаваныя рэспубліканскія, а таксама рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі, кнігі. Працавалі пляцоўкі беларускіх тэлевізійных каналаў. Жадаючыя маглі сфатаграфавацца побач з аўтамабілем УАЗ, які быў выстаўлены ля пляцоўкі "ВаенТБ".



У. КРАЎЦОЎ: ГРОДЗЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ АМАЛЬ ПА ЎСІХ ГАЛІНАХ ЗАЙМАЕ ЛІДЫРУЮЧЫЯ ПАЗІЦЫІ

Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў на прэс-канферэнцыі з прадстаўнікамі СМІ адзначыў асноўныя напрамкі развіцця вобласці. За першыя сто дзён на пасадзе кіраўніка вобласці ён азнаёміўся з раёнамі і вызначыў як моцныя, так і слабыя бакі рэгіёна ў цэлым. Сёння на перапрацоўчую прамысловасць Гродзеншчыны прыходзіцца трэцяя частка экспарту тавараў, 4 мільярды долараў знешнегандлёваа абароту, з якіх 2 млн. 360 тысяч складае экспарт, станоўчае сальда 735 мільёнаў долараў. У рост валавога рэгіянальнага прадукта істотны ўклад унесла і будаўнічая галіна, рознічны гандаль.

Размова на прэс-канферэнцыі ішла і аб новых метадах работы самага буйнога прадпрыемства рэгіёна – ААТ “ГроднаАзот”, на якім ужо рэалізуецца шэраг інвестрпраектаў, адзін з якіх – стварэнне на базе гэтага прадпрыемства новай вытворчасці – практычна новага завода.



НА “ГАРАЧУЮ ЛІНІЮ” ПАТЭЛЕФАНАВАЛІ ПЯЦЬ ЧАЛАВЕК

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Іосіфавіч Крахмальчык правёў чарговую “Гарачую лінію” з жыхарамі Дзятлаўшчыны. Як ніколі яна была спакойнай – патэлефанавалі толькі пяць чалавек.

Пры гэтым, пытанне жыхароў вёскі Данілавічы прагучала ў тэлефоннай размове з Іванам Іосіфавічам двойчы, і па-сутнасці аказалася сапраўды “гарачым”. Праблема вяскоўцаў звязана са складаным для іх выбарам. Апошнім часам у Данілавічах наладжана пастаўка прадуктаў харчавання і рэчаў першай неабходнасці праз дзве кропкі гандлю: стацыянарны магазін і аўталаўку. Але ўтрыманне дзвюх гандлёвых адзінак з’яўляецца марнатраўствам, паколькі ніводная не набірае дастатковую выручку. У сувязі з гэтым мясцовым жыхарам прапанавана выбраць, што ім больш будзе зручна.



НАВАГРУДКІЯ АРХІВІСТЫ АДЗНАЧАЮЦЬ СВОЙ ЮБІЛЕЙ

11 лістапада 2013 года занальнаму дзяржаўнаму архіву ў горадзе Навагрудку спаўняецца 50 гадоў. Вось ужо паўстагоддзя калектыў гэтай установы паспяхова спраўляецца з ускладзенымі на яго задачамі па камплектаванні, забеспячэнні захаванасці і ўсебаковым выкарыстанні дакументальнай спадчыны рэгіёна – Дзятлаўскага, Карэліцкага, Навагрудскага, Слонімскага раёнаў.

Як працуецца архівістам сёння, з чаго пачынаўся архіў у Навагрудку? – пра гэта найлепш раскажа загадчыца аддзела занальнага дзяржаўнага архіва Таццяна Анатольеўна Рыбчынская. Яна працуе ў архіве 32-і год, дасканала ведае спецыфіку работы архівіста. Дарэчы, артыкулы Таццяны Анатольеўны па гісторыі дзятлаўскіх прадпрыемстваў і ўстановаў, прымеркаваныя да юбілейных датаў, неаднаразова з’яўляліся на старонках нашай газеты.



"ЕЎРАРЭГІЁН "НЁМАН-2013"

26-28 верасня ў Гродне праходзіла 15 рэспубліканская ўніверсальная выстава-кірмаш "Еўрарэгіён "Нёман-2013". Сёлета ўдзел у ёй прынялі больш за 130 прадпрыемстваў Гродзеншчыны, а таксама прадпрыемствы з Мінска, Брэста, Віцебска, Калінінградскай вобласці. У рамках выставы адбыўся і Міжнародны інвестыцыйны форум "Гродзеншчына на перакрыжаванні межаў".

Выстава-кірмаш праходзіла ў цэнтральным спартыўным комплексе "Нёман". Са сваёй прадукцыяй знаёмілі прадпрыемствы вялікай хіміі, машынабудавання, лёгкай і харчовай прамысловасці. У складзе УП "Гроднахарчпрам" сваю прадукцыю прадставіў Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод. Сярод вырабаў -- шэраг навінак. Гэта -- гарэлка ў сувенірных бутэльках, два новыя гатункі пладова-ягадных вінаў, гарэлка ў пластыкавых бутэльках ёмістасцю 0, 2 літра. Цяпер яна экспартуецца ў Эстонію, плануюцца пастаўкі і на ўнутраны рынак. У планах -- выпуск гарэлкі ў пластыкавых бутэльках, ёмістасцю 0,5 літра, якая будзе прадавацца за межамі Беларусі.



У ДЗЯТЛАВА ПРЫБУДЗЕ СВЯТАЯ ІКОНА

З нагоды 1025-годдзя хрышчэння Русі са Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра 29 чэрвеня ў горад Дзятлава ў 9 гадзін раніцы прыбудзе ікона з частачкай нятленных святых мошчаў свяціцеля Лукі, архіепіскапа Сімферопальскага.



СЕМІНАР ЗБІРАЕ МОЛАДЗЬ

З 5 па 25 чэрвеня ў Мінскай духоўнай Акадэміі і Семінарыі (п. Жыровічы Слонімскага раёна) па благаславенні Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Гурыя, Кіраўніка справамі Беларускай Праваслаўнай Царквы, Архіепіскапа Навагрудскага і Лідскага, праводзіцца набор удзельнікаў на навучальны семінар "Місія і міласэрнасць", які адбудзецца вось ужо ў трэці раз.

Мэтай семінара з'яўляецца згуртаванне праваслаўнай моладзі, стварэнне ўмоваў для іх знаёмства, стасункаў, а таксама набыццё імі неабходных ведаў і навыкаў па ажыццяўленні місіянерскага і сацыяльнага служэння. Упершыню семінар такога тыпу быў праведзены ў 2011 годзе. З першай сустрэчы на яго сталі з'язджацца прадстаўнікі маладога пакалення не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Украіны.

Адметна, што семінар аб'ядноўвае не толькі моладзь. Дух хрысціянскага братэрства і агульная ідэя актыўнага праваслаўнага місіянерства згуртоўвае людзей розных узростаў і прафесій. Так, напрыклад, у мінулым, 2012 годзе, у мерапрыемстве прыняў удзел чалавек, якому было на той момант 72 гады, а сярод удзельнікаў семінара былі і прадпрымальнікі, і музыкі, і журналісты.



ВЫСТАВА "СМІ Ў БЕЛАРУСІ"

Міжнародная спецыялізаваная выстава "СМІ ў Беларусі" у сямнаццаты раз прайшла з 23 па 26 красавіка ў Мінску. Яна размясцілася на пляцоўцы Футбольнага манежа разам з дваццатым Міжнародным спецыялізаваным форумам па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТИБО-2013".



С. ШАПІРА: “МЫ БУДУЕМ НЕ ТОЛЬКІ ФЕРМЫ”

На тэму развіцця сацыяльнай сферы Гродзеншчыны, праблемаў і перспектываў галіны адбыўся на мінулым тыдні чарговы дыялог старшыні Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіры з журналістамі вобласці. Як абазначыў Сямён Барысавіч:
-- Вельмі дрэнна, калі нашы людзі думаюць, што мы будуем толькі фермы. Гродзеншчына – гэта кладзезь гістарычных і культурных традыцый, помнікаў. Сёння іх можна падтрымліваць, калі праводзіць адпаведныя работы. Напрыклад, летась уведзены ў эксплуатацыю моладзевы цэнтр “Гродна”, завершана рэканструкцыя Гродзенскага дзяржаўнага тэатра лялек. На 2013 год у сферы культуры задачай нумар адзін для Гродна з’яўляецца завяршэнне рэканструкцыі Гродзенскай абласной філармоніі.

Як тлумачаць спецыялісты, яна будзе ўяўляць сабой канцэртны зал сучасных стандартаў. Больш за ўсё зменіцца канцэртная зала, яна стане квадратная і павялічыцца да 1200 месцаў. Праходаў у зале будзе ў два разы больш, і яны стануць шырэйшыя. На першым паверсе філармоніі (побач са сцэнай) арганізуюць кабінет для заняткаў аркестра, грымёркі для артыстаў і памяшканне, дзе будуць захоўвацца музычныя прылады. Замест ранейшай піцэрыі з'явіцца кафэ на 40 чалавек, а насупраць – рэстаран, разлічаны на 80 месцаў. Прадзюсарскі цэнтр і рэпетыцыйныя залы размесцяцца на трэцім паверсе.