Падатковая інспекцыя інфармуе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


СТОП ЗАРПЛАЦЕ “Ў КАНВЕРТАХ”

Большасць з нас плаціць падаткі, і плаціць добрасумленна. Згаджаючыся на заработную плату “ў канверце”, вы пачынаеце жыць па-за правіламі. Так, зніжаючы выдаткі на аплату працы і фактычна не робячы адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны, кіраўнікі арганізацый і індывідуальныя прадпрымальнікі істотна зніжаюць узровень сацыяльнай абароненасці сваіх работнікаў:
- пазбаўляюць дапамогі па непрацаздольнасці;
- не даюць магчымасці забяспечыць дастойнае жыццё пры выхадзе на пенсію;
- пазбаўляюць магчымасці атрымаць у банку неабходную суму крэдыту (яна разлічваецца, зыходзячы з заработнай платы, з якой заплачаны падатак);
- пазбаўляюць магчымасці паказаць атрыманую заработную плату “ў канверце” ў якасці легальнай крыніцы грашовых сродкаў пры здзяйсненні буйных пакупак.

Пенсію, бальнічны і страхоўку ў выпадку страты працаздольнасці дзяржава палічыць толькі з той сумы, якая была атрымана афіцыйна і з якой быў заплачаны падатак.



ПРА ЗМЕНЫ ПРЫ ПРЫМЯНЕННІ СПРОШЧАНАЙ СІСТЭМЫ ПАДАТКААБКЛАДАННЯ Ў 2013 ГОДЗЕ

Для стварэння ў краіне належных умоваў для вядзення бізнэсу адбываецца пастаянны працэс рэфармавання падатковай сістэмы, удасканалення падатковага заканадаўства, зніжэння падатковай нагрузкі. Змены ў падатковым заканадаўстве адбыліся і для суб’ектаў гаспадарання, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання (далей – ССП). У першую чаргу, гэта зніжэнне ставак падатку пры ССП. Так, з 2013 года стаўкі падатку пры ССП зніжаны з 7% да 5% для плацельшчыкаў, якія не плацяць падатак на дабаўленую вартасць, з 5% да 3% -- для плацельшчыкаў, якія плацяць падатак на дабаўленую вартасць. Названыя памеры ставак з 1 студзеня 2013 года будуць прымяняцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, уключаючы сельскую мясцовасць і малыя гарады.

Для тых, хто ажыццяўляе рознічны гандаль, і няўплачваючых падатак на дабаўленую вартасць арганізацый з колькасцю работнікаў не больш за 15 чалавек, індывідуальных прадпрымальнікаў, валавая выручка якіх з нарастаючым вынікам з пачатку года складае не больш за 4100000000 беларускіх рублёў, стаўка падатку пры ССП устаноўлена ў памеры 3% у адносінах выручкі ад рэалізацыі ў рознічным гандлі набытых тавараў.



КАЛІ ХОЧАЦЕ ПЕРАЙСЦІ НА СПРОШЧАНУЮ СІСТЭМУ ПАДАТКААБКЛАДАННЯ

Усім суб’ектам гаспадарання, якія хочуць перайсці ў 2013 годзе на спрошчаную сістэму падаткаабкладання, трэба да 31 снежня 2012 года прадаставіць у падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік паведамленне аб пераходзе з 1 студзеня 2013 года на прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання.

У паведамленні трэба ўказаць памер валавой выручкі за першыя дзевяць месяцаў бягучага года і колькасць работнікаў арганізацыі ў сярэднім за гэты перыяд. Форма паведамлення ўстаноўлена пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 15.11.2010 года №82 (дадатак 21).



Увага! Падаткі на некаторыя паслугі

ПАДАТКОВАЯ ІНСПЕКЦЫЯ ПА ДЗЯТЛАЎСКІМ РАЁНЕ ІНФАРМУЕ:

Пры аказанні фізічнымі асобамі наступных паслугаў:

  • музычнае абслугоўванне вяселляў, юбілеяў, іншых урачыстых мерапрыемстваў;
  • дзейнасць незалежных акцёраў, канферансье, музыкантаў;
  • прадастаўленне паслугаў тамадой



Дэклараванне даходаў

На пытанні, якія тычацца прадастаўлення падатковай дэкларацыі за 2011 год, адказвае намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне I. Гірык.

Пытанне: каму трэба падаваць дэкларацыі пра даходы і якія віды даходаў належаць дэклараванню?
Адказ: згодна з артыкулам 180 Асобнай часткі Падатковага кодэксу Рэспублікі Беларусь падатковыя дэкларацыі па падаходным падатку прадастаўляюцца грамадзянамі, якія атрымалі ў падатковым перыядзе (гэта - каляндарны год) наступныя даходы:
— даход у выглядзе дарэння ад фізічных асобаў у памеры больш за 500 базавых велічыняў (17,5 мільёна рублёў);



Пералік відаў рамеснай дзейнасці пашыраны

14 верасня 2011 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №401 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2005 года №225" ад 8 верасня 2011 года, скіраваны на далейшае развіццё рамеснай дзейнасці і прыцягненне большай колькасці фізічных асобаў, якія валодаюць навыкамі вырабу прадметаў дэкаратыўнага прызначэння ў народных традыцыях.

Так, пералік відаў рамеснай дзейнасці пашыраны наступным: завострыванне (раней - толькі выраб і рамонт) сельскагаспадарчага і садова-агародніцкага інструменту, яго частак (коссяў, дзяржанняў, грабель, сякерышчаў, рыдлёвак, матыгаў, сярпоў, сякераў, садовых нажніц, ручных пілаў і іншага); выраб мастацкіх вырабаў з паперы (арыгамі) і пап'е-машэ; выраб нацыянальных музычных інструментаў у нефабрычных умовах; выраб вітражоў.



Аб плацяжах ў бюджет і праведзеных праверках

За 9 месяцаў 2011 года ў кансалідаваны бюджэт Дзятлаўскага раёна паступіла 61393,7 мільёна рублёў. Усяго ў фарміраванні бюджэту прыняў удзел 13471 плацельшчык. 3 гэтай колькасці - 354 арганізацыі, 489 індывідуальных прадпрымальнікаў, 12628 фізічных асобаў.

Ад арганізацый паступіла 59056,8 мільёна рублёў або 96,2% ад усіх даходаў бюджэту. Прадпрыемствамі дзяржаўнага сектара эканомікі пералічана ў бюджэт 43934,1 мільёна рублёў, што складае 74,4% усіх плацяжоў ад юрыдычных асобаў. На долю арганізацый — суб'ектаў малога прадпрымальніцтва даводзіцца 12614,6 мільёна рублёў або 20,5% паступленняў ад юрыдычных асобаў.



Падатковая інспекцыя: "Мы можам запатрабаваць дэкларацыю"

У мэтах абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы, для папярэджання і спынення правапарушэнняў, звязаных з ценявым абаротам грашовых сродкаў, адыходам грамадзян ад падаткаабкладання, падатковым органам пастаянна праводзіцца работа, скіраваная на выяўленне фактаў утойвання і заніжэння даходаў фізічнымі асобамі.

Згодна з заканадаўствам у падатковай інспекцыі ёсць права запатрабаваць прадастаўленне дэкларацыі аб даходах і маёмасці ў любога грамадзяніна. Рашэнне аб запатрабаванні дэкларацыі прымаецца на падставе аналізу падатковымі органамі даходаў і расходаў фізічнай асобы.



Новая квітанцыя для прыёму грошай

Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь зацвердзіла форму квітанцыі аб прыёме наяўных грашовых сродкаў пры продажы тавараў (выкананні работ, аказанні паслугаў) без прымянення касавых рахунковых апаратаў і спецыяльных камп'ютарных сістэм, плацёжных тэрміналаў.

Гэтая квітанцыя ўключана ў Пералік бланкаў дакументаў і дакументаў з вызначанай ступенню абароны і друкаванай прадукцыі, інфармацыя пра якія належыць уключэнню ў электронны банк названых бланкаў дакументаў і дакументаў з пэўнай ступенню абароны і друкаванай прадукцыі. Ён зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 6 ліпеня 2011 года №912.

Цяпер пры афармленні прыёму наяўных грашовых сродкаў суб'екты гаспадарання могуць выкарыстоўваць квітанцыі формы КВ-1, талон формы 20-ФС, зацверджаныя загадам №311 Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 1999 года, а таксама прыходны касавы ордар формы КО-1.



Пра неабходнасць уплаты адзінага падатку

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (частка 1.1, артыкул 12.7) устаноўлена, што занятак фізічнымі асобамі прадпрымальніцкай дзейнасцю, якая ажыццяўляецца без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, калі ў гэтым няма складу злачынства, цягне за сабой штраф у памеры да 100 базавых велічыняў з канфіскацыяй прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння, прыналежнасцяў і сродкаў, з дапамогай якіх учынена адміністрацыйнае правапарушэнне, незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, а таксама даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, ці без канфіскацыі.