Паданне

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Дзе жыве каханне?

Стаяў шэры дажджлівы дзень. У такія дні наўрад ці хто адважыцца на прагулку, не баяўшыся падхапіць назаўтра лёгкую прастуду.

Каханне ішло па вуліцы чалавечых сэрцаў, стукаючыся ў самотныя душы. Усімі сіламі яно спрабавала ажывіць іх гаспадароў, але толькі холад абыякавасці, цемра злосці і знежывелая чэрствасць свінцовым бляскам адлюстроўвапіся ў счарнелых вокнах.

Некаторыя з жыхароў хат усе ж такі, пачуўшы стук, спачатку падыходзілі і нават старанна спрабавалі разгледзець нешта, але непераможны Гонар і яго сястра Злапамятнасць заступалі ім шлях, і бедныя людзі, не здолеўшы нічога разгледзець, толькі збянтэжана паціскалі плячамі і адыходзілі. А Каханне зноў накіроўвалася ў шлях, спрабуючы знайсці сабе прыстанак.