Навіны духоўнага жыцця

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


СПРАВЫ МІЛАСЭРНАСЦІ

СПРАВЫ МІЛАСЭРНАСЦІ

Настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці “Спаручніца грэшных” горада Слоніма протаіерэй Уладзімір Камароў са сваімі памочнікамі нядаўна пабываў у гарадскім пасёлку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна і перадаў гуманітарную дапамогу дому-інтэрнату для псіханеўралагічных хворых. Таксама святар наведаў хворых і павіншаваў іх са святам Прэабражэння Гасподня.

МІНСКІЯ ДУХОЎНЫЯ ШКОЛЫ ПАПОЎНІЛІСЯ СТУДЭНТАМІ

На пачатку жніўня ў Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі прайшлі ўступныя экзамены. Па выніках экзаменаў атрымаюць і працягнуць адукацыю ў духоўных школах 116 чалавек.



ДЗЕЦІ ПАБЫЛІ Ў ВАНДРОЎЦЫ

На пачатку летніх канікулаў выхаванцы Нядзельнай школы пры храме Успення Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Казлоўшчына разам са святаром Георгіем Ярмолічам ажыццявілі паломніцкую паездку па святых месцах Брэстчыны.

У горадзе Бярозе дзеці пабылі ў Свята-Міхайлаўскім храме-помніку, які пабудавалі ў гонар воінаў, загінуўшых у Афганістане. Юныя паломнікі пачулі аповед пра свяшчэннамучаніка Сергія Фларынскага, які служыў у горадзе, мелі магчымасць прыкласціся да іконы святара з частачкай яго нятленных мошчаў.
Насычанай была праграма знаходжання школьнікаў у горадзе Кобрыне. У Свята-Аляксандра-Неўскім саборы дзеці разам з выкладчыкамі, якія іх суправаджалі, памаліліся, падалі запіскі, даведаліся пра гі сторыю храма.



Навіны духоўнага жыцця - (29)

У ВЕНЗАЎЦЫ І РУДЗЕ ЯВАРСКАЙ – СВОЙ СВЯТАР

У Дзятлаўскім благачынні адбыліся чарговыя перамяшчэнні духавенства. У аграгарадку Вензавец і вёсцы Руда Яварская з’явіўся свой святар.
Святар Іаан Кісель згодна з указам №9 ад 26 сакавіка 2014 года, падпісаным архіепіскапам Навагрудскім і Лідскім Гурыем, накіраваны на служэнне ў храм святых апосталаў Пятра і Паўла аграгарадка Вензавец і храм святога Архістраціга Міхаіла вёскі Руда Яварская. Таксама айцу Іаану даручана ўзнаўленне храма на месцы разбуранай царквы святога вялікапакутніка Георгія Пабеданосца ў вёсцы Вялікая Воля, якое пачаў яго папярэднік іерэй Алексій Лаўнік.
Варта зазначыць, што ў іерэя Іаана Кісяля гэта не першыя храмы. У Слонімскім благачынні ён з’яўляецца настаяцелем храма святога вялікапакутніка Георгія Пабеданосца ў вёсцы Пасінічы і сумяшчае з пастырскімі абавязкамі вучобу на першым курсе Мінскай духоўнай акадэміі.
Іерэй Алексій Лаўнік, які раней служыў у храмах Вензаўца і Руды Яварскай, вызвалены ад служэння ў сельскіх храмах і прызначаны дапамагаць ажыццяўляць святарскае служэнне протаіерэю Мікалаю Пінчуку, настаяцелю храма Прэабражэння Гасподня горада Дзятлава.



ДЗЕЙНІЧАЕ СТУДЭНЦКАЕ НАВУКОВАЕ ТАВАРЫСТВА

У Жыровічах на базе Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі арганізавана студэнцкае навуковае таварыства.

Ініцыятыву стварыць навуковае таварыства сярод студэнтаў падтрымалі на аб’яднаным пасяджэнні кафедраў Мінскай духоўнай семінарыі яшчэ ў снежні мінулага года. Некаторы час спатрэбіўся для таго, каб зацвердзіць кіраўніцтва, палажэнне, вызначыць мэты і задачы таварыства. На пачатку лютага арганізацыя, якая аб’ядноўвае студэнцтва вышэйшых навучальных установаў, афіцыйна пачала працаваць.



У ЖЫРОВІЧАХ ПРОЙДЗЕ СЕМІНАР “АНАСТАСІС”

З благаславення правячага архірэя Навагрудскай епархіі архіепіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя з 28 лютага па 2 сакавіка ў Жыровічах пройдзе семінар “Анастасіс”.

Ён праводзіцца з 1994 года ў Жыровіцкім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы і збірае з розных краін святароў, дактароў-псіхатэрапетаўтаў, псіхолагаў. Запрашаюцца алкаголе- і нарказалежныя грамадзяне, іх родныя. Удзельнікі дзеляцца вопытам, напрацоўкамі, сіламі і надзеямі, з дапамогай якіх можна было б аказаць падтрымку тым, хто прыехаў са спадзяваннямі пазбавіцца ад згубнай залежнасці. Тэма гэтага семінара “Бог, як мы Яго разумеем (Духоўныя падмены)”.