Навіны бібліятэкі

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


МОЛАДЗЬ, ЯКАЯ ЧЫТАЕ, — НАДЗЕЯ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ

Прывіць цікавасць да чытання падлеткам і моладзі — прыярытэтная задача бібліятэк заўжды і непасрэдна сёлета — у Год моладзі. Паколькі ад таго, што чытае сучасная моладзь і ці любіць яна чытаць увогуле — у многім залежыць, наколькі адукаванымі будуць наступныя пакаленні беларусаў.



"БЫЦЬ МАТУЛЯЙ - ЗАЙЗДРОСНЕЙ ЛЁСУ НЯМА"

Пад такой назвай праходзіў Тыдзень маці ў Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе.

На працягу тыдня ва ўстанове праводзілі класныя і інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню маці, была арганізавана акцыя "Дзясятка для матулі". 14 кастрычніка бібліятэкар школы сумесна з сельскім Домам культуры правяла флэш-моб акцыю "Кветкі для матуляў", у час якой вучні ўстановы павіншавалі жанчын са святам і падарылі ім кветкі.

На працягу тыдня ва ўстанове сяродвучняў 5-11 класаў ладзіўся конкурс сачыненняў "Няма чалавека бліжэй і даражэй, чым жанчына, чыё імя Маці", сярод вучняў 1-4 класаў - конкурс малюнкаў. Лепшыя малюнкі юных мастакоў размешчаны на выставе пад назвай "Дарагая мамачка, ты ў мяне самая найлепшая".



ПАМЯЦЬ ПЕРАМОГІ

Сярод мерапрыемстваў, якія праводзяць бібліятэкі Дзятлаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, шэраг прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы аддзелам бібліятэчнага маркетынгу распрацавана двухгадовая мэтавая праграма "Памяць Перамогі". Актывізацыі работы бібліятэк па патрыятычным выхаванні дзяцей, падлеткаў і моладзі садзейнічае таксама раённы агляд-конкурс на лепшае масавае мерапрыемства па папулярызацыі ваенна-патрыятычнай кнігі "Подзвіг жывы, непаўторны і вечны".

У маі пытанні патрыятычнага выхавання абмяркоўваліся на семінары "Сучасныя падыходы да патрыятычнага выхавання чытачоў у публічных бібліятэках", удзел у якім прынялі бібліятэчныя работнікі раёна, а таксама навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага краязнаўчага музея Наталля Беняс. Яна прапанавала здзейсніць віртуальнае падарожжа па залах Дзятлаўскага музея "Помнім боль і страты твае, Беларусь".



ЛЕТНЯЕ СОНЦА НА КНІЖНАЙ СТАРОНЦЫ

Казлоўшчынская дзіцячая бібліятэка запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак у час летніх канікулаў прыняць удзел у мерапрыемствах, якія будуць праходзіць у бібліятэцы.

Адкрыецца летні адпачынак святам да Міжнароднага дня абароны дзяцей “Хай усміхаецца дзяцінства”. Літаратурная гульня “На востраве Буяне” па казках А. С. Пушкіна пройдзе ў дзень нараджэння аўтара. Таксама можна будзе паўдзельнічаць у віктарыне “Што маем, тым прымаем”, разгадаць крыжаванку “Хто яны?” пра людзей, лёс якіх часова або назаўжды звязаны з нашай мясцовасцю, будуць прапанаваны калейдаскоп настольных гульняў “Тэрыторыя стасункаў”, мультпадарожжы, дэгустацыі кніжных навінак. Да 90-годдзя з дня нараджэння В. Быкава бібліятэкары падрыхтавалі агляд ваеннай прозы “Трагічная праўда вайны”.



НАША СЛАВА І НАША ПАМЯЦЬ

У Дварэцкай сельскай бібліятэцы была праведзена гадзіна памяці “Наша слава і наша памяць”, арганізавана кніжная выстава пад назвай “Іх подзвіг жывы, непаўторны і вечны”, якая складаецца з наступных раздзелаў: “Нам жыць і помніць”, “Вайна. Народ. Перамога”, “Вялікая Айчынная вайна на Гродзеншчыне”, “Дзятлаўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Яе мэта – абудзіць цікавасць да гісторыі Беларусі, выхаваць пачуццё гонару за гераічнае мінулае, выклікаць жаданне больш даведацца пра гэты перыяд гісторыі, пазнаёміць з літаратурай, якая ёсць у фондзе бібліятэкі па дадзенай тэматыцы. У бібліятэцы ёсць шмат кніг, якія знаёмяць з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны, таму запрашаем усіх, каго цікавіць такая літаратура.



ВЯЛІКАЕ СВЯТА, ДЗЕ КНІГ БАГАТА

Традыцыйнае вясновае свята – Тыдзень дзіцячай кнігі -- у Казлоўшчынскай дзіцячай бібліятэцы адкрыла маляўнічая кніжная выстава-знаёмства “Кніга – гэта цэлы свет”, на якой былі прадстаўлены дзіцячыя кнігі апошніх гадоў выдання, а таксама кнігі, якія ўмеюць “размаўляць, спяваць, гуляць”.

Значнай падзеяй Тыдня стала яркае, цікавае мерапрыемства “Вялікае свята, дзе кніг багата”. Бібліятэкар павіншавала самых лепшых чытачоў, размясціла іх фотаздымкі на стэндзе, узнагародзіла дыпломамі “За актыўнае чытанне і любоў да кнігі”, памятнымі сувенірамі.



ДЗЕНЬ ПРАВАСЛАЎНАЙ КНІГІ

У Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень праваслаўнай кнігі. Удзел у мерапрыемстве прынялі бібліятэкары раёна, работнікі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, чытачы раённай бібліятэкі.

Праграму Дня праваслаўнай кнігі склалі літаратурна-музычная кампазіцыя "Духоўныя кнігі -- кнігі аб галоўным", выстава духоўнай літаратуры "Дапамажы сваёй душы", выстава-кірмаш "Свет Праваслаўя". Кожнаму прысутнаму былі падораны закладкі з рэкламай кніг праваслаўнай тэматыкі.



ПРАВАВЫЯ ВЕДЫ – ДЛЯ ЧЫТАЧОЎ БІБЛІЯТЭКІ

Сёння над праблемай прававой адукаванасці працуюць грамадскія інстытуты. Найбольш важная роля ў гэтым адводзіцца бібліятэкам, якія валодаюць неабходнымі інфармацыйнымі рэсурсамі і магчымасцю данесці прававыя веды да карыстальнікаў.

Сацыяльная роля публічных цэнтраў прававой інфармацыі пры бібліятэках сёння вельмі вялікая. Яны прапануюць сваім карыстальнікам такія паслугі, як пошук прававой інфармацыі ў БД “Эталон-Win” з выкарыстаннем традыцыйных картатэк і нарматыўна-рэгламентуючых дакументаў органаў мясцовай улады; раздрукоўка на прынтары прававой інфармацыі з электронных базаў даных; прадастаўленне ў часовае карыстанне літаратуры прававога характару і іншыя.



ГЭТАЕ СВЯТОЕ СЛОВА МАМА…

Мама, маці, матуля! Словы гэтыя гучаць музыкай жыцця, мілагучнымі песнямі над калыскай, мелодыяй пяшчоты; уяўляюцца малюнкамі клапатлівых працавітых рук, добрых дапытлівых вачэй, ласкавай усмешкай на родных вуснах.

У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Прыгажосць” – музычна-паэтычны вечар “Я гимны матери пою”. На мерапрыемства запрашаліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання і чытачы бібліятэкі.