Навіны сувязі

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПАДКЛЮЧАНЫ 5000 АБАНЕНТ BY FLY

Напярэдадні святкавання 70-ай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Дзятлаўскі раённы вузел электрасувязі зарэгістраваў свайго пяцітысячнага абанента высокахуткаснага Інтэрнэта ByFly. Пашанцавала жыхару горада Дзятлава Яўгену Філіповічу. Як расказаў шчасліўчык, не чакаў такога сюрпрыза і быў прыемна здзіўлены, калі яму патэлефанавалі з сэрвіснага цэнтра Дзятлаўскага РВЭС і паведамілі навіну.

-- Я ўжо не першы год карыстаюся паслугамі Белтэлекама і вельмі задаволены іх якасцю, -- расказвае Яўген Мікалаевіч. -- Гадоў пяць таму стаў абанентам ByFly. Высокахуткасны Інтэрнэт даў шмат магчымасцяў: навіны пачытаць, паглядзець цікавыя відэаролікі, “свежыя” кінастужкі, паслухаць музыку ан-лайн, пагутарыць, паперапісвацца з сябрамі. Вельмі мне падабаецца, што праз Інтэрнэт можна папоўніць рахунак і аплаціць паслугі. Цяпер аддаў свой камп’ютар з усімі падключэннямі матулі, навучыў і яе гэтым сучасным, зручным “прамудрасцям”. А сабе набыў новы і зноў прыйшоў на вузел электрасувязі, каб стаць абанентам ByFly.



ХУТКА БУДЗЕ 5000 АБАНЕНТ BY FLY

На Дзятлаўскім раённым вузле электрасувязі даўно склалася добрая традыцыя ўшаноўваць юбілейных абанентаў высакахуткаснага Інтэрнэту ByFly і лічбавага інтэрактыўнага тэлебачання ZALA. Як паведаміў начальнік арганізацыі Пётр Сокал, чарговы шчасліўчык, пяцітысячны абанент ByFly у Дзятлаўскім раёне, будзе зарэгістраваны ў бліжэйшы час. Зразумела, назваць пэўную дату немагчыма, паколькі ўсё залежыць ад актыўнасці падключэння новых абанентаў.

Між тым, сувязісты спадзяюцца запісаць сваю чарговую прафесійную перамогу ў гісторыю арганізацыі ў бліжэйшыя тыдні, а гэта значыць – напярэдадні святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Як падкрэсліў Пётр Сокал, гэта прыемнае супадзенне толькі надасць большы святочны настрой як юбілейнаму абаненту, так і супрацоўнікам вузла электрасувязі.



Падарункі ветэранам

Кампанія Белтэлекам клапоціцца пра сваіх кліентаў, традыцыйна віншуе іх са святамі, прыемна здзіўляе падарункамі.

Напярэдадні Дня абаронцы Айчыны сувязісты Дзятлаўшчыны наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны — тых, хто са зброяй у руках абараняў сваю Радзіму ад фашызму, і як ніхто заслугоўвае словаў падзякі і шчырых віншаванняў.

Сустрэчы з ветэранамі складваліся з успамінаў ваенных гадоў, сумесных спеваў і размоваў пра сучасныя тэхналогіі і новыя паслугі кампаніі Белтэлекам. Супрацоўнікі вузла электрасувязі завіталі ў госці не з пустымі рукамі, прынеслі ў падарунак карыстальнікам праваднога радыёвяшчання эфірныя радыёпрыёмнікі.