Навіны культуры

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Навіны культуры - 95

АДБЫЎСЯ СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ

У Дзятлаўскім раённым доме культуры прайшоў семінар-практыкум для работнікаў культуры “Выхаванне правільных адносін да здаровага ладу жыцця ў немедыцынскіх установах". Аб гэтым прысутным расказалі валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ Н. Юрэня, доктар-нарколаг раённай бальніцы К. Якімчык. Таксама ў час семінара выступілі начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. Петрукевіч, інспектар Дзятлаўскага РАНС А. Беленка.

Завяршыўся семінар паказам шоу-праграмы “Я выбіраю жыццё". Яе падрыхтавалі артысты тэатральнай студыі “Мелодыя душы”. Таксама ў час семінара прайшоў конкурс плакатаў “Я выбіраю жыццё".



Навіны культуры

ДОБРЫ НАСТРОЙ — ПРАЦАЎНІКАМ ЗЯМЛІ

У СВК раёна праходзілі справаздачна-выбарчыя сходы. Заключнай часткай гэтых мерапрыемстваў былі канцэртныя праграмы. Арганізоўвалі і рыхтавалі іх работнікі Дзятлаўскага раённага метадычнага цэнтра аддзела культуры райвыканкама сумесна з работнікамі клубных установаў раёна. Канцэрты адбыліся ў СВК "Хвінявічы", "Жукоўшчына", "Раготна". Артысты Дзятлаўскага раённага дома культуры выступілі ў СВК "Белагурна".

Самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны падарылі добры настрой работнікам СВК "Пескаўцы" Лідскага раёна.

У СВК "Едкаўскі" гэтага ж раёна выступілі артысты Дварэцкага СДК.



Усё пачынаецца з кахання

Пад такой назвай у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы адбыўся вечар, прысвечаны Дню усіх закаханых.

У час мерапрыемства, на якім прысутнічалі жыхары гарпасёлка, сямейныя пары, гучалі вершы, песні, прысвечаныя вечнаму пачуццю, была арганізавана гульня.

I хаця за акном было сцюдзёна і холадна, у сэрцах прысутных панавала цяпло, якое ім падарыў гэты вечар.