Нашы знакамітыя землякі



Акадэмік з вёскі Кузьмічы

Праўду кажуць: чым больш адукаваны і інтэлігентны чалавек, тым прасцей з ім весці гутарку. Менавіта такое ўражанне засталося ад размовы з нашым земляком, акадэмікам Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Іванавічам Лакоткам.

Сёлетні Год навукі даў нашаму музею штуршок для пошуку землякоў — людзей навукі. Пра Аляксандра Іванавіча ўжо былі матэрыялы, сабраныя некалькі гадоў таму, ёсць у музейным сховішчы і кнігі вучонага. Аднак захацелася сустрэцца з ім асабіста, пагутарыць, а заадно і папоўніць музейны фонд.



Яўген Аляксеевіч Мацвееў: імя ў Кнізе Славы

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі захоўваецца Кніга Славы. На яе старонках знаходзяцца звесткі пра Яўгена Аляксеевіча Мацвеева, доктара-фтызіятра вышэйшай кваліфікацыі, узнагароджанага ў 1972 годзе значком "Выдатнік аховы здароўя", паэта і таленавітага майстра, які працаваў з дрэвам.

Нарадзіўся Яўген Аляксеевіч Мацвееў 2 снежня 1937 года ў вёсцы Ракітня, цярер Пыталаўскага раёна Пскоўскай вобласці.
У гады Вялікай Айчыннай вайны страціў бацьку. Голад і холад ваеннага ліхалецця выклікалі ў Яўгена Мацвеева цяжкую хваробу. Нягледзячы на яе, хлопец паспяхова скончыў школу і Мінскі медінстытут. Затым Яўген Аляксеевіч усё сваё жыццё працаваў доктарам у рэспубліканскім санаторыі "Наваельня" ў г. п. Наваельня Дзятлаўскага раёна.