Нашы землякі



Уладзімір Іосіфавіч Мацюк - разьбяр па дрэве

Вакол нас шмат цікавых людзей. Аб некаторых з іх здымаюць фільмы, пішуць кнігі і нават складаюць легенды. Гэта людзі, прафесіі або род заняткаў якіх звязаны з космасам, навукай, палітыкай, грамадскай дзейнасцю, культурай. Але колькі, яшчэ тых, хто жыве побач з намі, чыя праца таксама каштоўная, але незаўважная. Ці шмат мы ведаем пра іх? Як вядома, гісторыю ствараюць людзі. Гісторыю раёна пішуць яго знакамітыя людзі.

У рамках абласнога праекта "Наша культурная спадчына" ў Дзятлаўскім раёне з 12 па 18 чэрвеня 2017 года прайшоў тыдзень мерапрыемстваў пад тэматычнай назвай "Знакамітыя землякі", прысвечаны жыццю і творчасці знакамітых землякоў раёна.



БРЫЛЬЯНТАВЫ ЮБІЛЕЙ СЯМЕЙНАГА ШЧАСЦЯ

У вёсцы Ведравічы Данілавіцкага сельскага Савета ўжо не адно дзесяцігоддзе жыве сям'я Сямёна Іванавіча і Ванды Антонаўны Бакей. Жывуць яны ва ўтульным драўляным доме, спраўна вядуць хатнюю гаспадарку. Жывуць — не сумуюць, бо вельмі часта іх хата напаўняецца дзіцячымі галасамі.

Сямён Іванавіч і Ванда Антонаўна выгадавалі чацвёра дзяцей, дачакаліся сем унукаў, дванаццаць праўнукаў і дваіх прапраўнукаў. Яны — мудрыя бацькі, пяшчотныя і клапатлівыя бабуля і дзядуля.

Усё сваё жыццё сямейная пара шмат працавала. Ванда Антонаўна была ў мясцовым калгасе паляводам. Сямён Івнавіч працаваў у Наваельнянскай сельгасхіміі, а ў сезон вясновых работ таксама дапамагаў гаспадарцы, працуючы на сеялцы. I дзеці бралі прыклад з бацькоў, таму выраслі годнымі людзьмі. Яны даўно пакінулі бацькоўскую хату, раз'ехаліся па розных гарадах. Дачка Людміла жыве ў пасёлку Мікашэвічы Брэстскай вобласці, Галіна — у Карэліцкім раёне, сын Анатоль — у Наваельні, Антон — у Мінску. Нягледзячы на адлегласці, якія раздзяляюць родных людзей, яны не губляюць пачуцця адзінства, і вельмі рады, калі атрымліваецца сабрацца разам за вялікім святочным сталом.



Сэрцам - з беларусамі

Вечар-сустрэча з выпускнікамі — гэта своеасаблівае свята, якога не знойдзеш ні ў адным календары. У гэты дзень былыя хлопчыкі і дзяўчынкі, а зараз ужо самадастатковыя дарослыя людзі, прыходзяць у школу, каб сустрэцца з настаўнікамі, сябрамі або проста пагутарыць паміж сабой. На такім мерапрыемстве часам можна сустрэць самых нечаканых гасцей, якія стануць цікавымі субяседнікамі.

А наша гісторыя пачалася не на самім вечары школьных сяброў, а тыднем раней. У халодны студзеньскі дзень увагу настаўнікаў і вучняў прыцягнуў імпазантнага выгляду мужчына, які завітаў у госці ў школу, папрасіў дазволу паздымаць на відэакамеру калідор і класы, а галоўнае, размаўляў амаль на чыста беларускай мове. Магчымасць пагутарыць з інтэлігентным чалавекам упускаць было нельга, а пры размове адкрыліся цікавыя факты.