Нашы таленты

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Калі сцэна не адпускае, або Левітан з-пад Саратава

Педагагічны калектыў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава надае шмат увагі развіццю талентаў навучэнцаў.



Велікодная кампазіцыя ў парасоне

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава з 2015 года рэалізоўваецца прафарыентацыйны адукацыйны праект шостага школьнага дня "Хобі-цэнтр "Вектар". Ён скіраваны на развіццё ў падлеткаў і моладзі цікавасці да розных відаў працоўнай або прафесійнай дзейнасці праз асабістыя інтарэсы і захапленні. Удзельнікі праекта сустракаюцца з цікавымі людзьмі — прафесіяналамі сваёй справы, удзельнічаюць у творчых конкурсах, прэзентацыях.

Дарэчы, у сакавіку 2017 года вопыт работы хобі-цэнтра па прафесійнай арыентацыі падлеткаў і моладзі адзначаны дыпломам першай ступені абласнога этапу 17 рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі і прапанаваны да ўдзелу ў рэспубліканскай выставе у красавіку 2017 года.