Нашы святы

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Казка завітала ў прытулак

3 году ў год работнікі сацыяльна-педагагічнага цэнтра напярэдадні зімовых святаў стараюцца падарыць выхаванцам сацыяльнага прытулка навагодні настрой і добрую казку.



Загадкі, танцы, падарункі

У рамках дабрачынных рэспубліканскіх акцый "Нашы дзеці" і "Цуды на Каляды" да выхаванцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання рэабілітацыі з падарункамі святочнай праграмай завітал валанцёры моладзевых арганізацый.



Салодкія падарункі - ад прафсаюзаў

Акцыя "Нашы дзеці", якая стартавала 10 снежня і прадоўжыцца да 10 студзеня, упэўнена крочыць па Дзятлаўшчыне. Прадстаўнікі прафсаюза работнікаў адукацыі наведалі вялікую дружную сям'ю Шэлегаў, каб перадаць ім салодкія падарункі ад Дзядулі Мароза.



Развіццё і ўдасканаленне

Цяпер Дзятлаўскі РЭС прадаўжае бесперапыннае і планавае развіццё.



Hi хваста, ні лускі: Свята рыбака ў Гезгалах

На беразе возера ў Гезгалах 21 ліпеня ладзілася Свята рыбака ў рамках раённага праекта "Дбайных гаспадароў славім — весела час бавім". Рыбаловы закідвалі свае вуды і чакалі... Хто — залатую рыбку, хто — вялікую, а камусьці важна было, каб клюнула хоць якая-небудзь.



"Табе, мой горад, прысвячаем!"

Ужо з самай раніцы 2 ліпеня на вуліцах горада Дзятлава было шумна, весела, гаманліва.



Новыя дасягненні "Сырной страны"

Складнікі поспеху нашага раёна



Перад табой у вечным абавязку

Пачатак сакавіка выдаўся па-зімоваму марозны і снежны. На дзень, кат была прызначана наша з Марыяй Купраш сустрэча, сіноптыкі аб'явілі штармавое папярэджанне з-за мяцеліцы.



Пошце адданыя

Сучасная пошта актыўна працуе ў сектары лагістыкі, паштова-банкаўскіх паслуг, гандлю і прамой паштовай рассылкі, развівае інфармацыйныя тэхналогіі. Напярэдадні Сусветнага дня пошты карэспандэнтка газеты паразмаўляла з супрацоўнікамі аддзяленняў паштовай сувязі Дзятлаўшчыны і даведалася, як яны прыйшлі ў сваю прафесію, што ўваходзіць у іх абавязкі, ці могуць уявіць сябе ў іншай сферы дзейнасці.

Алена Анатольеўна Альшэўская. Начальнік аддзялення паштовай сувязі "Казлоўшчына".
Я працую ў аддзяленні з 1993 года. Спачатку была тут паштальёнам, потым — аператарам, намеснікам начальніка. 3 1998 года працую начальникам аддзялення паштовай сувязі. Прафесія падабаецца. У мае абавязкі ўваходзіць праца на касе, прыём справаздач ад паштальёнаў. Нашы паштовыя аперацыі — гэта прыём пераводаў, пасылак, заказных лістоў, карэспандэнцыі, паскоранай пошты. Таксама рэалізуем тавары, якія карыстаюцца попытам і калі параўноўваць з магазінамі, маюць
больш выгадную цану. Мяняць прафесію не хачу, бо я ўжо прывыкла працаваць на пошце і мне тут падабаецца. Калегам жадаю любові да сваёй справы, а таксама добрай зарплаты.



Зачэпічы: свята паэзіі і вуліца ў гонар Петруся Граніта

У вёсцы Зачэпічы і аграгарадку Жукоўшчына прайшло абласное свята беларускай паэзіі, прысвечанае 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і памяці заходнебеларускіх паэтаў, якія жылі на Дзятлаўшчыне — Нікіфара Жальбы, Гарасіма Праменя, Васіля Струменя, Петруся Граніта, Сяргея Хмары, Ігната Дварчаніна.

Удзел у сустрэчы прымалі прадстаўнікі мясцовай улады, краязнаўцы, літаратары Гродзеншчыны, работнікі бібліятэкі, педагогі, навучэнцы, вяскоўцы. 3 нагоды свята ў наш раён завіталі паэты, пісьменнікі, журналісты, выканаўцы песень на словы беларускіх аўтараў В. Дубатоўскі, С. Чыгрын, М. Канановіч, 3. Бартосік, М. Скобла, В. Сазонаў, С. Чарняк, У. Хільмановіч, Я. Трацяк. Удзельнікі сустрэчы ўсклалі кветкі на вясковых могілках да магілаў паэтаў Гарасіма Праменя і Петруся Граніта.