Нашы перамогі



"Лепшы смак" дзятлаўскіх сыроў

ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" прыняў удзел у 25-й юбілейнай міжнароднай выставе прадуктаў харчавання "Прадэкспа-2018" у горадзе Маскве.

"Прадэкспа" ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых харчовых аглядаў свету і ўражвае сваімі маштабамі. У гэтым годзе пазмагацца прыехалі прадстаўнікі харчовага бізнэсу з 46 краін.



Віншаванні і песні - настаўнікам

Урачыстасць да Дня настаўніка адбылася 30 верасня ў Дзятлаўскім раённым доме культуры. Педагогам прысвячаліся музыка, песні, віншаванні.

Гучныя апладысменты гучалі ў гонар настаўніцы гімназіі №1 г. Дзятлава I. Зубрылінай, якая стала настаўнікам года Рэспублікі Беларусь.

3 прафесійным святам педагогаў раёна павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў А. Бараноўскі. Ад Савета дэпутатаў, раённага выканаўчага камітэта ён выказаў удзячнасць настаўнікам Дзятлаушчыны за іх пленную працу, за выхаванне падрастаючага пакалення, захаванне і памнажэнне лепшых традыцый сваей прафесіі.



Спорт: праз масавасць - да майстэрства

Арганізацыйнай асновай фізкультурна-спартыўнага руху ў раёне з'яўляецца раённая спартакіяда КФК, якая ў афіцыйных дакументах называецца раённым аглядам-конкурсам "На лепшую пастаноўку фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый і сельгаскааператываў".

Па выніках мінулага года прызёрамі ў спартакіядным аглядзе-конкурсе ў групе прадпрыемстваў і арганізацый сталі Казлоўшчынскі ліцэй, цэнтральная раённая бальніца і жылкамунгас. Прызёры ў групе сельгасарганізацый — СВК "Русь-Агра", "Вензавец", "Слава працы".



А ў нас лепшая ў вобласці станцыя "Белтэхагляд". А ў вас?

Цярністы шлях да заслужанай перамогі прайшлі супрацоўнікі Дзятлаўскай станцыі дыягностыкі "Белтэхагляд". Поўнасцю рэканструявана і аснашчана навейшай тэхнікай сённяшняя станцыя, мае развіты пакет дадатковых паслугаў, у тым ліку арганізаваны рамонт аўтамабіляў, наладжаны прыток новых кліентаў.

Нядаўна начальнік станцыі Вячаслаў Якшэвіч з урачыстага мерапрыемства па падвядзенні вынікаў абласнога агляда-конкурса "Лепшая станцыя дыягностыкі—2010", якое прайшло ў Гродзенскім філіяле УП "Белтэхагляд", прывёз вымпел і дыплом пераможцы за подпісам намесніка міністра транспарту і камунікацый Беларусі А. Шышко.