Наша марка



"Сырная страна" нарошчвае аб'ёмы вытворчасці

У трэцюю нядзелю лістапада сваё прафесійнае свята адзначаюць людзі, чыя штодзённая праца звязана з харчовай бяспекай нашай краіны. У іх ліку работнікі ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод". Прадукцыя прадпрыемства выходзіць пад брэндам "Сырная страна" і вядомая не толькі сярод спажыўцоў рэспублікі, але і за яе межамі.



В. ПАЛЮХОВІЧ: "ЗАХОЎВАЕМ I ПАМНАЖАЕМ ТРАДЫЦЫІ"

Карэспандэнтка газеты сустрэлася з дырэктарам ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" В. Палюховічам і галоўным інжынерам прадпрыемства В. Болцік, каб даведацца пра вытворчыя дасягненні і планы.

Дырэктар ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" Вадзім Уладзіміравіч Палюховіч:

— Для мяне 2016 год адметны тым, што я заступіў на пасаду дырэктара. На Гродзеншчыне Дзятлаўскі сырзавод вядомы як прадпрыемства з багатымі традыцыямі і гісторыяй. Раней шмат пра яго чуў, даводзілася і пабыць тут. Быў прыемна здзіўлены своечасовымі paшэннямі папярэдняга кіраўніка, мерапрыемствамі, якія правёў калектыў. На заводзе граматна была спланавана паэтапная мадэрнізацыя. I цяпер якасць і асартымент прадукцыі даказваюць, што яна была своечасовай і неабходнай.



ААТ "ДЗЯТЛАЎСКІ ЛІКЕРА-ГАРЭЛАЧНЫ ЗАВОД "АЛГОНЬ". ПРАДПРЫЕМСТВА З ПАЎВЕКАВОЙ ГІСТОРЫЯЙ

ААТ "Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод "Алгонь" сёлета святкуе свой 50-гадовы юбілей. Як развівалася прадпрыемства з паўвекавой гісторыяй і як наладжаны вытворчы працэс на заводзе ў нашы дні, карэспандэнтцы газеты расказаў яго дырэктар В. Гузень.

— Валерый Яўгенавіч, з чаго пачыналася гісторыя прадпрыемства?



I. РЭГІНЕВІЧ: " АКТЫЎНА ІДУЦЬ ПЕРАПРАЦОЎКА I ЗБЫТ ПРАДУКЦЫІ"

Па вытворчых паказчыках ААТ "Боркаўскі крухмальны завод" у ліку лепшых прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны. Напярэдадні прафесійнага свята перапрацоўшчыкаў сельскагаспадарчай прадукцыі карэспандэнтка газеты сустрэлася з дырэктарам завода I. В.



РЫКОТА НЕ ТОЛЬКІ СМАЧНЫ, АЛЕ I КАРЫСНЫ ДЛЯ ЗДАРОЎЯ

Напрыканцы 2014 года на ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" быў запушчаны ў эксплуатацию новы цэх па вытворчасці мяккіх сыроў па італьянскіх тэхналогіях. Некаторыя дзятлаўчане ўжо паспелі ацаніць смак новага сыру рыкота. Тыя, хто паспрабаваў гэты сыр, цікавяцца, наколькі ён карысны для здароўя.

Пра уласцівасці сыру рыкота карэспандэнтцы газеты "Перамога" расказала галоўны інжынер ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" Вольга Аляксандраўна Болцік.



СЫРАРОБЫ АТРЫМАЛІ МАСКОЎСКАЕ ЗОЛАТА

3 15 па 18 верасня ў Маскве праходзіла Міжнародная харчовая выстава “WorldFood-2014”. На працягу ўжо больш чым дваццаці гадоў на пачатку восені “WorldFood Moscow” збірае разам у цэнтральным выставачным комплексе “Экспацэнтр" на Чырвонай Прэсні прадстаўнікоў вядучых сусветных харчовых брэндаў, аптавікоў, прадстаўнікоў рознічнага гандлю, прадпрыемстваў грамадскага харчавання, дыстрыб'ютараў і простых спажыўцоў, а таксама журналістаў. Выстава “WorldFood” ахоплівае ўвесь харчовы рынак і аб'ядноўвае некалькі тэматычных раздзелаў: мяса і птушка, рыба і морапрадукты, замарожаныя прадукты і паўфабрыкаты, садавіна і агародніна, кансервацыя, маслатлушчавая прадукцыя, малочная прадукцыя, напоі, кава і чай.



ГАНДЛЁВА-СЭРВІСНЫ ЦЭНТР БУДЗЕ ПРАЦАВАЦЬ У НОВЫМ ФАРМАЦЕ

Усе дзятлаўчане выдатна ведаюць, на паліцах якога магазіна можна заўжды знайсці свежую прадукцыю ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод", ды і іншыя групы харчовых тавараў прадстаўлены тут у шырокім асартыменце. Вядома, гаворка ідзе пра гандлёва-сэрвісны цэнтр "Сырная страна", які адчыніў свае дзверы для пакупнікоў паўтара года таму. Але час не стаіць на месцы, і многія гандлёвыя аб'екты мадэрнізуюцца, каб стаць больш прывабнымі для спажыўцоў. Першую за час свайго існавання рэканструкцыю перажывае і гандлёва-сэрвісны цэнтр "Сырная страна".

Як ён будзе выглядаць ужо ў бліжэйшыя дні і чым парадуе пакупнікоў, карэспандэнтцы расказаў дырэктар гандлёвага аб'екта К. Змітрэвіч.



"СЫРНАЯ СТРАНА" АСВОЙВАЕ НОВЫЯ СЕГМЕНТЫ РАСІЙСКАГА РЫНКУ

Напрыканцы 2013 года ў расійскім горадзе Варонежы праходзіў V Аграпрамысловы форум -- буйнейшае галіновае мерапрыемства ў Чарназем'і. У межах праекта працавалі і міжрэгіянальныя спецыялізаваныя выставы: 10-ая спецыялізаваная выстава з міжнародным удзелам "Ураджай" і 30-ая міжрэгіянальная спецыялізаваная выстава "Харчовая індустрыя", у якой расійскія сябры запрасілі прыняць удзел прадстаўнікоў ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод".

Вядома, дзятлаўскія сыраробы не адмовіліся ад цікавай прапановы, тым больш, што адной з мэтаў форуму было садзеянне з'яўленню на рынку Варонежскага рэгіёна якаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі. Варта зазначыць, што "Сырная страна" ўжо некалькі гадоў актыўна асвойвае рынак суседняй Расіі, мае гандлёвых партнёраў у Чэлябінску, Ніжнім Ноўгарадзе, Бранску, Маскве. А цяпер з'явілася магчымасць займець сур'ёзнага дылера яшчэ і ў Варонежы.



АСП "Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод" павышае прэстыж выпускаемай прадукцыі

6 сакавіка на Дзятлаўскім вінна-гарэлачным заводзе была афіцыйна запушчана новая лінія па разліве гарэлкі ў сувенірныя бутэлькі. На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама А. Г. Русанаў, генеральны дырэктар УП "Гроднахарчпрам" Р. Р. Нарковіч, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. І. Крахмальчык, калегі па галіне з Дзятлаўшчыны, Слонімшчыны, Навагрудчыны.

Дырэктар Дзятлаўскага вінна-гарэлачнага завода В. Я. Гузень адзначыў, што запуск новай лініі — значная падзея для прадпрыемства. Прадукцыя ў сувенірнай бутэльцы больш прэстыжная і сёння запатрабавана на рынку. Вядома, яна каштуе даражэй, але марка завода павінна быць дастоина прадстаўлена, ацэнена пакупніком. Новы цэх, па словах Валерыя Яўгенавіча, з'явіўся на прадпрыемстве, дзякуючы падтрымцы А. Г. Русанава, Р. Р. Нарковіча, I. I. Крахмальчыка і працы ўсіх спецыялістаў завода, сёння ён афіцыйна пачынае дзейнічаць.