Народныя традыцыі



Ахонаўскае Юр'я

5 мая ў Ахонаве сустракалі Юр'я. Самабытны абрад веснавога цыклу Юр'я традыцыйна праходзіць у Ахонаве 5 ці 6 мая. Земляробчае свята Юр'я адзначаецца ў гонар Юрая (Георгія Пераможцы) - па народных уяўленнях, заагупніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы.



САМАБЫТНАЯ ПЕСНЯ ЖАЛЕЙКІ

Ранейшае вясковае жыццё немагчыма было ўявіць без песні. У ей - паэтычная творчасць народа: каларытная, багатая на яркія вобразы, якія з'яўляліся сімваламі чалавечай душы, жыцця, узаемаадносін з навакольным светам.

"Ой, мамачка вішня, ці ж я ў цябе лішня, аддала мяне родна мамачка там, дзе я не привычна", - некалі спявалі нявесты, выходзячы замуж. Пазней вясельная песня стала проста песняй, якую спявалі на вячорках, ідучы на працу, седзячы вечарам за кроснамі. Гэтыя песні слухалі дзеці, мелодыя і вершы адкладваліся ў іх памяці, каб і праз многія гады нагадаць пра сябе.

Вось і ад сваёй бабулі пачуў мелодыі народнай песні Канстанцін Станіслававіч Глоцька - былы настаўнік біялогіі, цяперашні аматар гісторыі.



ВАЛАЧОБНЫ АБРАД НА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЕ

Аб яго адметнасцях карэспандэнтцы газеты расказвае метадыст раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Марына Лукіянец.

- Марына Уладзіміраўна, адкуль увогуле пайшоў валачобны абрад?
- Некаторыя даследчыкі лічаць, што валачобніцтва ўзнікла яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Пазней вясновы абрадавы абход двароў быў прымеркаваны да пачатку хрысціянскага Вялікадня. На Панямонні валачобны абрад быў шырока распаўсюджаны сярод праваслаўных і католікаў. Адметна тое, што спачатку ў абрадзе ўдзельнічалі толькі мужчыны. Пазней з'явіліся змешаныя гурты, у якіх спявалі і дзеці.