Народныя майстры

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


АНЖЭЛА ЛАТУШКА: “МАСТАЦТВА — ГЭТА ШТОДЗЁННАЯ ПРАЦА"

Мастак. Майстар. Настаўнік. Член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Гераіня аднаго з відэаматэрыялау тэлеканала “СТБ” у 2010 годзе. Усё гэта датычыцца Анжэлы Уладзімірауны Латушка, жыхаркі Дзятлава. Сустрэўшыся з ею, карэспандэнтка газеты "Перамога" пагутарыла з майстрам аб творчасці, мастацкіх выставах і творчых планах.


ЖЫВАПІС. КВЕТКІ. ІМПРЭСІЯНІЗМ

— Анжэла Уладзіміраўна, напачатку раскажыце крыху пра сябе.
— Я нарадзілася ў Расіі, у Архангельский вобласці. Туды пасля заканчэння ваеннага вучылішча быў накіраваны служыць мой тата. Там ён пазнаёміўся з мамай. Праз пяць гадоў тату ўжо на пастаянную службу накіравалі ў Літву, горад Шаўляй. Там я вучылася ў мастацкай школе. I ўжо ў той час зразумела, што сваю будучыню хачу звязаць менавіта з творчасцю.



КАРУНКАВЫЯ ЎЗОРЫ З КАЗАХСКІМ АРНАМЕНТАМ

Марына Віктараўна Лотыш -- метадыст раённага Дома рамёстваў, які знаходзіцца ў Гезгалах. Жанчына ўмее вязаць, плесці з бісеру. Вырабы яе рук -- настольніцы, абвязаныя карункавымі ўзорамі, "прыхопкі". Яны стануць неад'емным атрыбутам і ўпрыгожаннем кухні. Заўсёды аздобяць хатні пакой і дрэвы з бісеру.

Марына Віктараўна нарадзілася ў Казахстане, аднак мае беларускія карані. На пачатку пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя яе бабуля і дзядуля з Пружанаў накіраваліся ў далёкі Казахстан асвойваць цалінныя землі. Уладкаваліся жыць непадалёку ад Астаны - станцыя Макінка, сяло Белацаркоўка. Гэта былы нямецкі пасёлак, утульны, чысты. У сарака кіламетрах ад яго знаходзіцца вядомы курорт Баравое.