На жыццевых скрыжаваннях

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Дзяцінства, апаленае вайной

Дар'я Сямёнаўна і Уладзімір Сцяпанавіч Павачкі — старэйшыя жыхары Малой Волі.
Ёй — восемдзесят два гады, яму — восемдзесят пяць. У шлюбе сямейная пара ўжо пяцьдзясят сем гадоў. У іх — адзін сын, пяць унукаў, тры праўнучкі.

Аднойчы ўнучка спытала ў бабулі: "А хто такія фашысты? Чаму яны такія страшныя?

Дар'я Сямёнаўна змушана ўзгадала мінулае, калі сямігадовай дзяўчынкай упершыню пачула чужую незразумелую мову, убачыла чужых салдатаў.
Веска Поручы Брэсцкай вобласці — малая радзіма Дар'і Сямёнаўны. Яна нарадзілася ў сям'і, дзе было шасцёра дзяцей — усе дзяўчынкі. Яны выраслі годнымі людзьмі, атрымалі вышэйшую адукацыю. Азы навукі асвойвалі ў пачатковай школе ў іх роднай вёсцы.



УСПАМІНАЮЧЫ МІНУЛЫЯ ГАДЫ

Веска Старына Петрыкаўскага раёна — населены пункт, якога ўжо няма на карце Беларусі. Ураджэнцы гэтай вёскі сёння жывуць у розных куточках нашай краіны, захоўваючы памяць пра мінулае на старых фотаздымках, у сваім сэрцы. У гэтых успамінах — дзяцінства і юнацтва, гады ваеннага ліхалецця, цяжкі пасляваенны перыяд, радасць мірнага жыцця. Усё гэта ўзгадала ў сваім аповедзе Ганна Рыгораўна Вільчанка, цяперашняя жыхарка Казлоўшчыны, былы вязень канцэнтрацыйнага лагера "Азарычы", бібліятэкар са шматгадовым стажам працы. Цікавы чалавек, жыццё якога нагадвае кнігу. I першая старонка яе — гэта даваенны перыяд.



ПЕСНЯ ГАРМОНІ

Ніводнае вясковае вяселле раней немагчыма было ўявіць без гарманіста. Яго гармонь гучала то па-заліхвацку бадзёра, то пераходзіла на лірычйы лад, прымушала біцца яшчэ хутчэй не адно дзявочае сэрца. Прыгожы голас, найгрышы гармоні, якая нібыта ажывала ў яго руках, кранулі і яе душу.

— Магчыма, за музычны талент і пакахала яго, — разважае сёння Марыя Антонаўна Касцюк.

Разам з мужам - Браніславам Браніслававічам - яны крочаць па адной жыццёвай дарозе ўжо 67 гадоў.



У СЯМ'І - ЖАЛЕЗНЫ ЎЗРОСТ

1921 год. Цягнік з бежанцамі накіроўваецца з Расіі ў Беларусь. Дарога нялёгкая, складаная, непрадказальная. Менавіта ў гэтым цягніку ў адным з вагонаў на свет нараджаецца хлопчык, якога бацькі назавуць Мікалаем.

3 таго моманту мінула ўжо 95 гадоў. Амаль цэлае стагоддзе жыцця — нялёгкага, поўнага выпрабаванняў, якія, тым не менш, ён прайшоў годна.
Сёння Мікалай Аляксандравіч Андура разам з жонкай Янінай Адамаўнай жыве ў дачкі ў аграгарадку Раготна.



ШЛЯХ 3 ВАЕННЫХ У СВЯТАРЫ

Пра інтэрв'ю з айцом Сергіем Антошкавым думала не раз. Шчыра цікавіла, як складваўся лес чалавека, які нарадзіўся ў сям'і ваеннага, сам таксама абраў прафесіяй службу Айчыне і раптам прыняў духоўны чын.

На сустрэчу айцец Сергій прыехаў з матушкай Аленай. Яна сціпла прысела ў кутку кабінета, трымаючы ў руках куртку мужа, і слухала нашу размову, зрэдку дапаўняла аповед святара. Айцец Сергій быў у добрым настроі.

— 3 чаго, — кажа, — пачнём?
— Як належыць, з дзяцінства, — адказваю.

— Ну, добра. Нарадзіўся ў Гомелі, у сям'і ваеннага лётчыка. Калі мне споўні-лася два гады, сям'я пераехала ў Баранавічы. Помню, што мяне малога цікавілі розныя рэчы, вельмі падабалася вывучаць замежную мову, хацелася ўдасканальваць свае веды ў будучым. Мама выпісвала мне "Маскоўскія навіны" на англійскай мове. Але, як для большасці савецкіх хлопчыкаў, высокую матывацыю меў лад жыцця бацькі. Чым старэйшы я станавіўся, тым больш схіляўся да таго, каб пайсці па яго прафесійным шляху. У лётнае вучылішча, праўда, не трапіў, таму што не прайшоў медыцынскую камісію. Але вырашыў, што не трэба засмучацца, ёсць у ваеннай справе іншыя прафесіі. Паспрабаваў паступіць у Харкаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча. Конкурс быў вялікі — не хапіла балаў. Каб цэлы год не губляць, не займацца абы-чым, паступіў у Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Пасля заканчэння першага курса забраў дакументы і зноў паехаў у Харкаў. Другая спроба паступлення аказалася ўдалай.



КАЗАХСКА-БЕЛАРУСКАЕ СЯБРОЎСТВА

Таццяна Мікалаеўна і Андрэй Анатольевіч Тананушкі, Аляксандр Уладзіміравіч і Рыма Мікалаеўна Сіўко прыехалі на Дзятлаўшчыну з Казахстана. Абедзве сям'і ўладкаваліся на працу ў СВК "Войневічы". Тут яны атрымалі жыллё, працу, знайшлі новых сяброў. І ўсё гэта гарманічна прадоўжыла іх жыццёвыя гісторыі, якія пачаліся на казахскай зямлі.

СКАЙП, ДРАНІКІ I МАРЫ ПРА САД

Таццяна Мікалаеўна Тананушка разам з мужам і малодшым сынам Піліпам прыехалі ў Беларусь з вёскі Вольгінка, што знаходзіцца ў Валадарскай вобласці Казахстана. Назва вёскі, паводле легендаў, утварылася ад імя ці то каралевы, ці то княжны, што праязджала праз гэтыя мясціны. Спыніўшыся тут, яна папрасіла папіць вады з крыніцы. Вада аказалася настолькі смачная, што княжна загадала пабудаваць ля крыніцы населены пункт, які і стаў называцца Вольгінкай. Цяпер там жыве больш за 1000 чалавек. У вёсцы ёсць ФАП, магазіны, дзіцячьі сад і школа. У ей 23 гады педагогам адпрацавала Таццяна Мікалаеўна. Навучала дзяцей у пачатковых класах.



УКРАІНСКІЯ ПУШКІН I ГАНЧАРОВА - НА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЕ

Наш аповед пойдзе зусім не пра літаратурныя жарсці, каханне і дуэлі, як спачатку можна падумаць з загалоўка. Гэта гісторыя пра бяду, якая прыйшла у многія ўкраінскія сем’і, і шляхах выйсця з яе, якія прывялі братоў-украінцаў на Дзятлаўшчыну. За другое паўгоддзе 2014 года ў наш раён прыбылі 178 грамадзян Украіны, з якіх 35 - зарэгістраваны на часовае пражыванне, 25 - як працоўныя мігранты, 32 - на пастаяннае месца жыхарства, 4 чалавекі атрымалі дазвол на працу як каштоўныя для раёна спецыялісты. Пераважная большасць прыязджаючых з Украіны людзей - жыхары Луганшчыны і Данеччыны.

На Дзятлаўшчыну прыехаў дваццацічатырохгадовы Аляксандр Пушкін (дарэчы, поўны цёзка класіка) разам са сваёй сям'ёй - жонкай і яе бацькамі, малодшымі братам і сястрой. На пытанне, што яго прывяло сюды, адказаў сцісла і вычарпальна - "Вайна...": у іх родным пасёлку гарадскога тыпу, што ў Луганскай вобласці, вяліся баявыя дзеянні, кожны дзень знаходжання там быў рызыкай для жыцця.



СУСТРЭЧА, ЛЁСАМ НАКАНАВАНАЯ

Шчасце – гэта не падарунак нябёсаў, а скарбонка, якую мы папаўняем усё жыццё, каб потым падзяліцца з самымі блізкімі людзьмі. Для Надзеі Масык такім вельмі шчаслівым днём стаў сёлетні Дзень святога Валянціна, калі са святам закаханых супалі і яе асабісты юбілей, і сямейная дата, і чаканне першынца-ўнука. А для іх з мужам гэта добрая нагода ўспомніць, з чаго ўсё пачыналася.

Гісторыя кахання Надзеі Уладзіміраўны і Барыса Мікалаевіча Масыкаў падобная на сюжэт рамантычнага фільма. Ён – малады статны ваеннаслужачы, яна – мясцовая прыгажуня, работніца спажывецкай кааперацыі. Адна сустрэча, адзін позірк – і вось яна, загарэлася іскра сапраўднага кахання, якому на працягу гадоў выпала прайсці выпрабаванне часам, цярпеннем і вернасцю.



СЯМЕЙНАМУ КАРАБЛЮ -- ПЯЦЬДЗЕСЯТ

Сёлета сваё залатое вяселле адзначылі Валянціна Мікалаеўна і Пётр Аляксандравіч Шымановічы з вёскі Капці. Людзі з цікавым лёсам, у перыпетыях якога -- шэраг выпрабаванняў.

Іх салёны смак Валянціна і Пётр ведаюць добра. Дзеці вайны, яны і пажылымі людзьмі помняць тыя нялёгкія гады, іх боль і слёзы.
-- Мой бацька ваяваў, -- расказвае Валянціна Мікалаеўна. -- Увесь клопат пра дзяцей, пра гаспадарку ў тыя цяжкія гады лёг на плечы мамы, якой даводзілася выконваць і мужчынскую работу.

Самай малодшай у сям'і была я. З'явілася на свет якраз у жніўні 1941 года. Здаралася, у адчаі, хаваючыся ў ямах ад нямецкіх бамбардзіровак, мама крычала: "Дачушка, навошта ты нарадзілася на такую няшчасную долю..." Але, дзякуй Богу, мы выжылі, дачакаліся з вайны тату. Ён прыйшоў дахаты праз некалькі месяцаў пасля Перамогі. Гэтую ўрачыстасць тата сустрэў у польскім Любліне, у шпіталі. Раненне падарвала яго здароўе, скасавала гады яго жыцця... Ужо калі аднаўлялася гаспадарка, здаралася, іншыя людзі казалі: "А вось чаму ваш тата не ідзе працаваць у калгас". А як ён мог працаваць, калі быў цяжка паранены, ледзь мог хадзіць. На лекі для таты патрэбны былі грошы. Зараблялі капейку і мы, дзеці. Помню, у чацвёртым класе, пасля школы я пасвіла статак вясковых авечак. Начамі даглядала чужых дзяцей. На заробленыя грошы куплялі лекі для таты. А вось за тое, што пасвіла авечак, плацілі зернем. Ведаеце, на той час мы разумелі, што трэба шкадаваць бацькоў, дапамагаць ім, трэба працаваць. Мы ведалі, што так трэба, і гэтага ніхто не аспрэчваў.



ЛЁСЫ ЗВЯЗАЎ КАЗАХСТАН

Пачуўшы прозвішча Заталокіных на сёлетнім раённым аглядзе-конкурсе шматдзетных сем'яў, я адразу ж падумала аб магчымых расійскіх каранях гэтай сям'і. Вельмі сугучнае прозвішча з прозвішчам вядомых братоў-гарманістаў Завалокіных. У сваіх меркаваннях не памылілася: Віктар Заталокін сапраўды ўраджэнец Расіі. А вось жыццёвы шлях яго жонкі Святланы бярэ пачатак у вёсцы Пацавічы Дзятлаўскага раёна. Родныя мясціны яна пакінула яшчэ дзевяцімесячнай дзяўчынкай, калі бацькі ў пошуках лепшай долі, заробку накіраваліся ў далёкі Казахстан. Месцам іх прыпынку на многія гады стаў саўгас "Перамога" былой Тургайскай вобласці. З Расіі ў Казахстан пераехалі і бацькі Віктара -- у саўгас "Свабодны", суседні з "Перамогай". Праз колькі гадоў Святлана і Віктар пазнаёмяцца. Спачатку -- па тэлефоне, пасля сустрэнуцца. Сустрэча стане лёсавырашальнай, прыступкай да стварэння сям'і, прадаўжэнне якой -- чатыры сыны: Коля, Саша, Ваня і Сяргей.

Сям'я Заталокіных жыве ў Казлоўшчыне. Сюды яны пераехалі пасля тых зменаў, якія адбыліся ў Казахстане з распадам Савецкага Саюзу. Саўгасы, некалі прыбытковыя, якія спецыялізаваліся на вырошчванні элітных сартоў пшаніцы, бульбы (свой вопыт перадаваць сюды прыязджалі галандцы) прыйшлі ў заняпад. Узніклі праблемы з працаўладкаваннем. Штосьці зарабіць можна было толькі ў час сезонных работ -- вясной і восенню. Ратавалі вялікія ўласныя гаспадаркі.