На чарговым пасяджэнні райвыканкама быў разгледжаны ход выканання Праграмы дэмаграфічнай бяспекі Дзятлаўскага раёна на 2011-2015 гады. Маніторынг рэалізацыі праграмы паказвае, што стабілізацыі дэмаграфічнай сітуацыі ў Дзятлаўскім раёне дасягнуць не ўдалося. Колькасць насельніцтва з года ў год змяншаецца, агульная смяротнасць насельніцтва застаецца высокай.
Колькасць насельніцтва раёна на 1 студзеня 2014 года ў параўнанні з 2013 годам зменшылася і склала 26406 чалавек (на 1 студзеня 2013 года - 26947). 3 2009 года назіраецца змяншэнне долі насельніцтва працаздольнага ўзросту: з 15900 да 13500 чалавек. Натуральная страта насельніцтва ў 2014 годзе склала 296 чалавек (у 2013 годзе - 541 чалавек).
У раёне забяспечваецца паступовае развіццё сістэмы адукацыі, рэалізуюцца дзяржаўныя і рэгіянальныя праграмы, выконваюцца ўсе мінімальныя стандарты ў сферы адукацыі. Пытанні, звязаныя з развіццём сістэмы адукацыі раёна, штогод выносяцца на разгляд раённага Савета дэпутатаў, выканаўчага камітэта.
Раённым выканаўчым камітэтам значная ўвага ўдзяляецца ўдасканаленню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў адукацыі, на яе развіццё і ўзмацненне ў 2013 годзе было накіравана 12836,9 млн. рублёў, з якіх 9881,7 млн. рублёў на мадэрнізацыю, капітальны і бягучы рамонт, у тым ліку на рэалізацыю мерапрыемстваў у рамках Праграмы развіцця агульнай сярэдняй адукацыі – 600,3 млн. рублёў.