Мясцовае самакіраванне



Сельскі сход у Вензаўцы

Чарговы сельскі сход у Дзятлаўскім раёне прайшоў у аграгарадку Вензавец. На ім былі разгледжаны пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей.



Дзень Дзятлаўскага сельскага Савета

Мерапрыемства з парадкам дня "Аб рабоце Дзятлаўскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, дабраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета" адбылося 28 ліпеня.

У ім прынялі ўдзел старшыні сельскіх выканкамаў раёна, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў. 3 сацыяльна-эканамічным
становішчам Дзятлаўскага сельскага Савета і работай па яго развіцці і добраўпарадкаванні ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміў
яго старшыня А. Маркушэўскі.

Плошча Дзятлаўскага сельскага Савета складае 239 квадратных кіламетраў. На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 32 паселішчы, 985 гаспадарак. Колькасць жыхароў — 2019 чалавек: 1171 (54 працэнты) — працаздольныя, 660 (33 працэнты) — пенсіянеры, не дасягнулі працаздольнага ўзросту — 188 (13 працэнтаў). Сярод жыхароў 5 былых малалетніх вязняў, 34 — адзінокія жыхары, 349 — жывуць адзінока, 17 шматдзетных сем'яў, 14 няпоўных сем'яў, 82 чалавекі маюць першую і другую фупы інваліднасці.



Дзень Жукоўшчынскага сельсавета

Мерапрыемства з парадкам дня "А6 рабоце Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсовета" адбылося 5 кастрычніка. У ім удзельнічалі старшыні сельскіх выканкамаў раёна, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў.

З сацыяльна-эканамічным становішчам Жукоўшчынскага сельскага савета і работай па яго развіцці, добраўпарадкаванні пазнаёміў гасцей старшыня сельсавета В. Верамейка.



Дзень Вензавецкага сельскага Савета

З сацыяльна-эканамічным становішчам Вензавецкага сельскага Савета і работай па яго развіцці, добраўпарадкаванні пазнаёміў гасцей яго старшыня А. Шымко.

Тэрыторыя Вензавецкага сельсавета складае 172 квадратныя кіламетры, з іх 9,1 квадратнага кіламетра займаюць землі паселішчаў, якіх налічваецца 18. У паселішчах — 775 гаспадарак, жывуць 1719 чалавек. 3 названай колькасці 1010 чалавек (59 працэнтаў) — працаздольныя, 498 (29 працэнтаў) — пенсіянеры. 211 (12 працэнтаў) — дзеці да 15 гадоў. У сельсавеце жывуць 3 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, 3 былыя малалетнія вязні, 65 адзінокіх людзей, 237 чалавек жывуць адзінока, 14 шматдзетных сем'яў, 20 няпоўных сем'яў.



Дзень Наваельнянскага сельскага Савета

Мерапрыемства з парадкам дня "Аб рабоце Наваельнянскага сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населенага пункта" адбылося 6 ліпеня. У ім удзельнічалі старшыні сельскіх Саветаў раёна, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў. 3 сацыяльна-эканамічным становішчам Наваельнянскага сельскага савета пазнаёміла гасцей яго старшыня I. Кунахавец.

На тэрыторыі гарадскога пасёлка Наваельня знаходзяцца 1294 падворкі, жывуць 3165 чалавек, што на 69 чалавек менш у параўнанні з 2015 годам. 3 іх — 537 дзяцей, 1821 працаздольны, 807 пенсіянераў, 2 ветэраны вайны, 22 шматдзетныя сям'і, 61 адзінокі грамадзянін, 386 чалавек жывуць адзінока. За 2015 — 2016 гады ў гарадскім пасёлку нарадзілася 32 дзіцяці.



ДЗЕНЬ КАЗЛОЎШЧЫНСКАГА СЕЛЬСАВЕТА

Мерапрыемства з парадкам дня "Аб рабоце Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні
развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета" адбылося 30 мая. У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні сельскіх выканкамаў, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў, ідэалагічныя работнікі СВК

3 сацыяльна-эканамічным становішчам Казлоўшчынскага сельскага Савета ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміў яго старшыня В. Бялятка.
Тэрыторыя Казлоўшчынскага сельсавета складае 224,36 квадратнага кіламетра. У 32 яго паселішчах жывуць 3874 чалавекі (на 88 чалавек менш у параўнанні з 2015 годам), у тым ліку 2106 чалавек працаздольнага ўзросту (54,4 працэнта), 1287 чалавек пенсійнага ўзросту (33,2 працэнта), 481 дзіця школьнага і дашкольнага ўзросту (12,4 працэнта).



ДЗЕНЬ ПАРЭЦКАГА СЕЛЬСАВЕТА

Мерапрыемства з парадкам дня "Аб рабоце Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета" адбылося 27 красавіка. У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні сельскіх і пасялковых выканкамаў, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў, ідэалагічныя работнікі СВК.

3 сацыяльна-эканамічным становішчам Парэцкага сельскага савета ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміў яго старшыня А. Ядэйка.
На тэрыторыі Парэцкага сельсавета ў 26 населеных пунктах ёсць 803 гаспадаркі, жыве 1510 чалавек. 3 іх — 770 працаздольныя, 576 пенсіянеры, 164 непаўналетнія, 2 малалетнія вязні канцлагераў, 95 адзінокіх і 388 адзінокапражываючых. Апошняя названая катэгорыя грамадзян мае патрэбу ў асаблівай увазе. У шасці населеных пунктах сельсавета — Ганчарах, Вялікай Волі, Латышах, Пушчы Ліпічанскай, Нагорніках — жыве менш за 10 чалавек.



ДЗЕНЬ ДЗЯТЛАЎСКАГА СЕЛЬСАВЕТА

Мерапрыемства з парадкам дня "Аб рабоце Дзятлаўскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета" адбылося 24 лістапада. У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні сельскіх і пасялковых выканкамаў, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў, ідэалагічныя работнікі СВК.

3 сацыяльна-эканамічным становішчам Дзятлаўскага сельскага савета ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміў яго старшыня А. Маркушэўскі.
Тэрыторыя Дзятлаўскага сельсавета складае 239 квадратных кіламетраў, на ёй месцяцца 32 паселішчы, 995 сядзібных гаспадарак, жывуць 2 100 чалавек, у тым ліку 1 133 (54 працэнты) працаздольныя, 690 (33 працэнты) пенсіянераў, 277 (13 працэнтаў) чалавек, якія не дасягнулі працаздольнага ўзросту. Сярод жыхароў сельсавета 65 адзінокіх, 426 жывуць адзінока.



Дзень Дварэцкага і Мяляхавіцкага сельсаветаў

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Дварэцкага і Мяляхавіцкага сельскіх выканаўчых камітэтаў і сельскіх Саветаў дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета” адбылося 24 ліпеня. У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні сельскіх і пасялковых выканкамаў, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў, ідэалагічныя работнікі СВК.

З сацыяльна-эканамічным становішчам Дварэцкага сельскага савета ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміла яго старшыня Т. Перапечына.
Дварэцкі сельскі Савет быў утвораны ў 1940 годзе, у лістападзе 2013-га да яго далучаны Раготнаўскі сельскі Савет. Цяпер тэрыторыю сельсавета складаюць 2 аграгарадкі і 28 вёсак, 14 837 гектараў зямлі. У паселішчах жыве 1961 чалавек, з гэтай колькасці 981 (50 працэнтаў) – працаздольныя, 759 (38,7 працэнта) – пенсіянеры, 221 (11,2 працэнта) – дзеці. У сельсавеце жывуць 3 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, 86 адзінокіх людзей, 466 чалавек жывуць адзінока. Самы населены аграгарадок Дварэц – 876 жыхароў, у аграгарадку Раготне – 389 жыхароў, самая вялікая вёска – Яхноўшчына (72 жыхары), самая малая – Суцькі (2 жыхары). У жыхароў сельсавета 986 падсобных гаспадарак.



У ВЁСКАХ ПРАЙШЛІ СУБОТНІКІ

На красавіцкае пасяджэнне выканкама Данілавіцкага сельскага Савета было вынесена для разгляду пытанне аб рабоце старастаў вёсак, арганізацый і ўстаноў, якія размешчаны на тэрыторыі сельскага Савета, па навядзенні парадку на зямлі. На пасяджэнні прысутнічалі кіраўнікі арганізацыі і ўстановаў, старасты населеных пунктаў.

Са справаздачай выступіла старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Мікалаеўна Жых. Расказала аб тым, што ўжо зроблена па добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета, назвала праблемы, якія яшчэ існуюць, шляхі іх вырашэння.

Былі сказаны словы падзякі на адрас кіраўнікоў Круцілавіцкага дзіцячага сада-СШ, Таркачоўскага дзіцячага сада-БШ за работу, якая праводзіцца па ўпарадкаванні прышкольных тэрыторый, аказанне шэфскай дапамогі па доглядзе за помнікамі, кіраўніцтву СВК “Граніт-Агра" за дапамогу ў разборцы пустуючых, непрыдатных для продажу дамоў, старастам вёсак. Асабліва - А. У. Турчаніку за неабыякавасць, ініцыятыву і тыя намаганні, якія ён прыкладвае для добраўпарадкавання яго роднай вёскі Данілавічы.