Моладзевыя спаборніцтвы

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


РАЁННЫ ТУРНІР ПА НАСТОЛЬНЫМ ТЭНІСЕ

На базе сярэдняй школы №1 горада Дзятлава ў час восеньскіх канікулаў прайшоў турнір па настольным тэнісе на прызы раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".



ДЗЯТЛАЎШЧЫНА СУСТРАКАЛА "СЕЛЬСКІЯ "АЛІМПІЙСКІЯ" ГУЛЬНІ"

"Сельскія "Алімпійскія" гульні" — гэта абласны моладзевы праект, ініцыятарам якога з'яўляецца абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" пры падтрымцы ўпраўлення спорту і турызму, упраўлення адукацыі, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама.

Новы праект стартаваў сёлета 16 верасня ў Зэльве, дзе на занальным этапе сустрэліся каманды Зэльвенскага, Слонімскага, Ваўкавыскага раёнаў. А 24 верасня гульні адбыліся адразу ў двух райцэнтрах — у Ашмянах і Дзятлаве. У Ашмянах, акрамя гаспадароў пляцоўкі, спаборнічалі прадстаўнікі Астравецкага, Смаргонскага раёнаў. Каманды Лідскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага, Навагрудскага, Карэліцкага раёнаў сышліся ў спартыўных баталіях у горадзе Дзятлаве.



ЮБІЛЕЙНЫ ДЗЯСЯТЫ МОЛАДЗЕВЫ ФЕСТЫВАЛЬ "АЛІМПІЯ-2016"

Больш за 500 спартыўных маладых людзей з усёй Беларусі 26-28 жніўня сабраліся на Лагойшчыне пад Мінскам. Тут пад дэвізам "Моладзь выбірае!" праходзіў X юбілейны моладзевы фестываль "Алімпія-2016". Гэта мерапрыемства ўжо дзясяты год запар праходзіць з ініцыятывы Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Міністэрстваў адукацыі і інфармацыі, Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, газеты "СБ" і дае моладзі магчымасць паўдзельнічаць у спартыўных і творчых баталіях. У традыцыйным штогадовым фэсце сёлета прынялі ўдзел 20 каманд працоўнай моладзі Беларусі.

У ліку зборнай каманды Гродзеншчыны былі 18 нашых землякоў: Аляксандра Аўдзеенка, Сяргей Карнэлік, Іван Карэнка, Аляксандр Юргілевіч, Валянцін Грынцэвіч, Аляксандр Пятроўскі, Дзмітрый Ёда, Дзяніс Добыш, Ілья Амёльчанка, Ілья Бурдун, Аляксандр Грыцук, Алена Сіняк, Лаура Кунюціце, Аляксандр Раеўскі, Аліна Мішчук, Таццяна Шостка, Уладзімір Будрык і я.



НАПЕРАД, ДА ПЕРАМОГІ!

У басейне лазнева-аздараўленчага комплексу Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў час зімніх святаў прайшло моладзевае першынство па плаванні "Калядны заплыў". Арганізатары спаборніцтваў -- раённы камітэт ГА "БРСМ", аддел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама, інспекцыя па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама -- вырашылі паказаць школьнікам, як можна цікава і з карысцю для здароўя правесці вольны час у басейне зімой.

Паўдельнічаць у спаборніцтвах на вадзе запрасілі вучняў старэйшых класаў школ раёна: членаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку ГА "БРСМ" і падлеткаў, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.