Моладзевы турнір

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


"СУР'ЁЗНАЯ МІШЭНЬ"

Пад такой назвай у Казлоўшчынскай сярэдняй школе прайшоў раённы турнір па дартсе для непаўналетніх, якія знаходзяцца на розных відах уліку. Спаборніцтвы арганізавалі інспекцыя па справах непаўналвтніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама, камісія па справах непаўналвтніх Дзятлаўскага райвыканкама, раённы камітэт ГА "БРСМ".

Да школьнікаў завіталі начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч, участковы інспектар ІСН Аляксандр Харошка, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Залучан, выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта ГА "БРСМ" Кацярына Хілімончык.



ТАКОГА ВЫ ЯШЧЭ НЕ БАЧЫЛІ: ПЕЙНТБОЛ ПА-ДЗЯТЛАЎСКУ

3 ініцыятывы раённага камітэта грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” ля вёскі Лапушна прайшоў першы адкрыты раённы турнір па пейнтболе сярод камандаў арганізацый і установау Дзятлаўшчыны.

Пейнтбол — гэта ваенна-спартыўная гульня, якая прыйшла да нас з Захаду і заваявала асаблівую папулярнасць у беларусау у апошнія 10-15 гадоў. Сёння ў буйных гарадах нашай рэспублікі, здаецца, няма ніводнага студэнта, які хоць раз не паспрабаваў бы сябе на пейнтбольнай пляцоўцы.

Класічны “сцэнарый” гульні, які выкарыстоўваўся і на раённым турніры ля Лапушна, калі ўдзельнікі дзеляцца на каманды па некалькі чалавек. Дзве каманды выходзяць змагацца назагадзя падрыхтаваную пляцоўку. Паядынак доўжыцца некалькі хвілін (час устанаўліваюць арганізатары). Перамагае каманда, якой удаецца зняць сцяг з базы саперніка або тая, у якой "жывымі” застаюцца большасць ігракоў. Здараецца, што адна з каманд паспявае страціць усіх ігракоў яшчэ да канца раўнда і прайграе.