Моладзевы праект

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ТАБЕ, МАЯ КРАІНА!

Рэспубліканскі праект БРСМ "100 ідэй для Беларусі" стартаваў у верасні 2011 года, аднак цікавасць моладзі да яго аказалася настолькі вялікай, што ён стаў ужо па сутнасці бестэрміновым. У першыя месяцы дзеяння праекта арганізатарам прыйшлі больш за паўтары тысячы заявак. Такім чынам, адпала пытанне пра тэрміны правядзення мерапрыемства. Назва праекта засталася ўсё той жа, хаця лічба "100" цяпер -- сімвалічная.

Нагадаем, што моладзевы праект "100 ідэй для Беларусі" рэалізоўваецца грамадскім аб'яднаннем "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Ён накіраваны на прыцягненне моладзі да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, на стымуляванне грамадзянскіх ініцыятываў.

Арганізатараў цікавяць інавацыйныя праекты, якія прадстаўляюць практычную цікавасць і значнасць для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Сваімі ідэямі маюць магчымасць падзяліцца маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.