Моладзь Беларусі

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Працоўны семестр школьнікаў і студэнтаў

Арганізацыя другаснай занятасці моладзі — адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці грамадскага аб'яднання "БРСМ",
які атрымаў падтрымку кіраўніка дзяржавы, а таксама прадстаўнікоў органаў выканаўчай улады на месцах.

Для моладзі часовае працаўладкаванне становіцца асабліва актуальным з надыходам летніх канікулаў. Нагадаю, што часовая працоўная занятасць моладзі арганізуецца для грамадзян ва ўзросце ад 14 гадоў для далучэння іх да грамадска карыснай працы, набыцця працоўных навыкаў праз працаўладкаванне на свабодныя працоўныя месцы (вакансіі) наймальнікаў, у тым ліку на часовыя дадаткова створаныя месцы і праз удзел у рабоце студэнцкіх атрадаў.



МАЛАДЫЯ СПЕЦЫЯЛІСТЫ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ СУСТРЭЛІСЯ З КІРАЎНІЦТВАМ РАЁНА

Напярэдадні навагодніх святаў адбылася сустрэча моладзі, якая прыбыла на працу ў раён у 2011-2012 гадах, са старшынёй райвыканкама Іванам Іосіфавічам Крахмальчыкам, яго намеснікамі, кіраўнікамі аддзелаў і службаў.

Пачалося мерапрыемства з інфармацыі пра гарантыі маладым спецыялістам, якую да ўвагі прысутных прапанаваў начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Сяргей Пятровіч Багдановіч. Ён засяродзіў увагу на разнастайных выплатах, адзінаразовай дапамозе, памеры тарыфнай стаўкі, надбаўках, прадугледжаных маладым спецыялістам. С. Багдановіч падрабязна спыніўся на магчымасцях далейшай адукацыі маладых людзей, павышэнні кваліфікацыі, закрануў праблему жылля работнікаў сацыяльнай сферы.



У тройцы лідараў

Дэлегацыя нашага раёна была запрошана ў Гродна на урачыстае мерапрыемства "Салют, піянерыя!", прысвечанае 90-годдзю піянерскай арганізацыі.

У склад дэлегацыі ўвайшлі ветэраны піянерскага рухў Г. М. Чура, Н. В. Хілевіч, Т. А. Буяк, Л. М. Брагіна і лепшыя піянеры-лідары Дзятлаўшчыны: Аляксей Шундрык, Настасся Пазняк і Яўгенія Кетка (Дзятлаўская гімназія №1), Ягор Стракоўскі (Дзятлаўская СШ №3), Ліза Горбач (Вензавецкі д/с-СШ), Марта Рудзік (Гезгалаўская гімназія), Люба Грышук (Казлоўшчынская СШ), Наталля Крывулька (Дзятлаўская СШ №1).

У час урачыстасці былі падведзены вынікі работы піянерскіх арганізацый Гродзеншчыны. Дзятлаўская раённая піянерская арганізацыя ўвайшла ў тройку лідараў і была ўзнагароджана Ганаровай граматай Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Сертыфікаты на праграмна-апаратныя комплексы "Камп'ютар і прынтар" ад начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абпвыканкама атрымалі ўсе раённыя піянерскія арганізацыі нашай вобласці. Завяршылася мерапрыемства піянерскім маршам па вуліцах Гродна і святочнай лінейкай на плошчы Леніна.



Да 9-годдзя стварэння грамадскага абъяднання "БРСМ"

6 верасня 2002 года на з'ездзе Грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі патрыятычны саюз моладзі" і "Беларускі саюз моладзі" было прынята рашэнне аб стварэнні Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Сёння членам ГА "БРСМ" можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства і замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у нашай рэспубліцы, ва ўзросце ад 14 да 31 года, калі яны прызнаюць статут і праграмныя дакументы ГА "БРСМ".