Мода

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ВЯСНОВЫЯ АКЦЭНТЫ

Тэндэнцыі вясны-2013 здзіўляюць сваёй разнастайнасцю. Сезон сустракае выразнымі лініямі, простым кроем, яркімі фарбамі. Мода сезона крэатыўная, уносіць у жыццё індывідуальнасць і яркасць. Дэвізам моднай вясны-2013 з'яўляецца "рамантычная сэксуальнасць".

Яна падкрэсліваецца яркімі колерамі -- ружовым, жоўтым, ліловым, аранжавым, зялёным. Акцэнт ставіцца на паўтанах -- аліўкавым, фісташкавым, бледна-блакітным. Галоўным трэндам вясны-2013 з'яўляецца спалучэнне яркіх таноў са спакойнымі.

Сёлетняй вясной актуальныя незвычайныя і арыгінальныя прынты з эфектам зрокавага падману і абстрактнымі сюжэтамі. У модзе леапардавыя прынты, трапічныя матывы, кветкавыя малюнкі.

Папулярныя блузкі, топы, сукенкі з асіметрычным выразам, які прыадкрывае адно плячо. Часта пры гэтым застаецца адкрытай адна рука, другая падкрэсліваецца доўгім рукавом. Раней вопратка такога дызайну лічылася толькі як вячэрні або святочны варыянт. Аднак цяпер, як лічаць дызайнеры, прыйшла пара ўключыць такі стыль у паўсядзённае жыццё.