Медыцына

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Чырвоная нітачка рэаніматараў

Любая медыцынская ўстанова павінна выклікаць давер у насельніцтва і быць той інстанцыяй, дзе можна зберагчы самае дарагое - чалавечае жыццё і здароўе. У Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы старанні і энтузіязм медперсаналу здзяйсняюць амаль цуд для пацыента любога аддзялення.



САКРЭТЫ ПРЫГАЖОСЦІ

Прыгожая і дагледжаная знешнасць — гэта адзін з тых фактараў, які дазваляе жанчыне адчуваць сябе камфортна і ўпэўнена.
У чым сакрэты прыгажосці? Якія асноўныя правілы догляду за сабой? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнтка газеты
атрымала ў час інтэрв'ю з доктарам-дэрматавенеролагам, касметолагам Дзятлаўскай раённай палікпінікі Кацярынай Якаўчык.

— Кацярына Валянцінаўна, напачатку раскажыце крыху пра сябе. Чаму менавіта медыцына стала вашым выбарам жыцця?
— Я нарадзілася ў Дзятлаве. Мая мама таксама медык, яна масажыст. Мама бачыла і мяне ў медыцынскай прафесіі — доктарам-неўролагам, тэрапеўтам, толькі я марыла быць касметолагам. Аднак з-за недабору балаў у мяне атрымалася паступіць на педыятрычны факультэт Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.
Тым не менш, цяпер я не шкадую пра гэта, паколькі да мяне на прыём як да доктара-дэрматолага і касметолага прыходзяць і дзеці, і падлеткі. Назапашаны вопыт работы з імі патрэбны.



ТАЦЦЯНА ШЭФАРЭВІЧ: "HI РАЗУ НЕ ПАШКАДАВАЛА, ШТО Я ДЗІЦЯЧЫ ДОКТАР"

Аб прафесійных буднях, любімай справе і сваім шляху ў медыцыну карэспандэнтцы газеты "Перамога" расказала доктар-педыятр Дзятлаўскай раённай бальніцы Т. Шэфарэвіч, якая напярэдадні Дня медыцынскага работніка за шматгадовую добрасумленную працу і прафесіяналізм была ўшанавана ганаровым званнем "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь".

— Таццяна Аляксандраўна, раскажыце пра сябе.
— Родам я з Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Мой тата чвэрць стагоддзя адпрацаваў старшынёй калгаса, мама была настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, старэйшая сястра жыве і працуе ў Расіі, яна — дырэктар школы, кандыдат філасофскіх навук. У нашай сям'і былі пераважна педагогі, хаця сярод родных ёсць і медыкі. Дзядзька быў ваенным хірургам, стрыечная сястра — лор-доктарам. Калі паўстала пытанне, кім быць, рашэнне было адно — дзіцячым доктарам. У 1977 годзе скончыла школу з залатым медалём і паступіла ў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут на спецыяльнасць "педыятрыя".



ЛЮДМІЛА САВАСЦЮК: "СЁННЯ ЛЮДЗІ СВЯДОМА КЛАПОЦЯЦЦА AБ CBAIM ЗДАРОЎІ"

Людміла Савасцюк, загадчыца Раклевіцкага фельчарска-акушэрскага пункта ўстановы аховы здароўя "Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца":



ХУТКАЯ ДАПАМОГА ПЕРАЕХАЛА Ў НОВЫ БУДЫНАК

Пасля рэканструкцыі адкрылася аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі Дзятлаўскай раённай бальніцы. Цяпер яно размешчана у асобным будынку на тэрыторыі бальніцы, які доўгі час пуставаў. Сюды ж пераехала і аддзяленне наркалогіі.

Пакоі адрамантаванага будынка - утульныя і камфортныя, тут будзе прыемна працаваць, адзначаюць работніісі аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі.

На адкрыцці аддзялення прысутнічаў начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама А. А. Стрыжак. Ва ўрачыстай абстаноўцы разам са старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама I. I. Крахмальчыкам ён перарэзаў традыцыйную чырвоную стужку перад уваходам у адноўленае аддзяленне.



У ФАРМАЦЕ “КРУГЛАГА СТАЛА”

У Дзятлаўскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі прайшло пасяджэнне “круглага стала". Спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму, раённага камітэта ГА “БРСМ”, Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама выказал! свой погляд па тэме “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі”.

Наталля Юрэня, валеолаг райЦГЭ:
— У 1988 годзе Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя першы дзень снежня быў аб’яўлены Сусветным днём барацьбы са СНІДам. Ён набыў статус штогадовай прафілактычнай падзеі у многіх краінах свету, якая ставіць на мэце павысіць узровень інфармаванасці па надзённай праблеме ВІЧ-інфекцыі, дэманструе міжнародную салідарнасць у барацьбе з небяспечным захворванннем. Сёлета Сусветны дзень барацьбы са СНІДам прайшоў пад дэвізам “Змяняем сябе. Дапамагаем іншым”.



КУРЭННЕ - ПРЫЧЫНА НЕГАТЫЎНЫХ НАСТУПСТВАЎ

У Дзятлаўскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі прайшло пасяджэнне “круглага стала" па тэме “Курэнне — прычына захворвання на рак. Прафілактыка курэння”. Свой погляд па надзённай праблеме выказалі спецыялісты службаў і арганізацый раёна.

Наталля Юрэня, валеолаг Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі:
- Па ацэнках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, курэнне займае другое месца ў спісе прычынаў заўчаснай смерці людзей. Штогод гэтая шкодная звычка прыводзіць амаль да 6 мільёнаў выпадкаў смерці. Больш за 600 тысяч выпадкаў смяротнасці адбываюцца сярод людзей, якія з'яўляюцца пасіўнымі курцамі.



МЕСЯЧНІК ЗДАРОВАЙ УСМЕШКІ

Ён праходзіць у лістападзе. Мерапрыемства скіравана на прафілактыку зубных хваробаў.

Гігіену ротавай поласці немагчыма ўявіць без зубной пасты і зубной шчоткі. Лепш за ўсё падбіраць шчотку сярэдняй ці змешанай жорсткасці з сінтэтычным шчаціннем. А вось каб выбраць найлепшы варыянт сярод разнастайнасці зубной пасты, неабходна пракансультавацца з доктарам.

Трэба ведаць, што ёсць пасты для прафілактыкі карыесу, парадантозу. Гігіенічныя пасты толькі ачышчаюць зубы і асвяжаюць дыханне.
Асноўнымі кампанентамі ў барацьбе з карыесам выступаюць кальцый, фтор і фосфар, антыбактэрыяльныя рэчывы.



ГАЛОЎНАЕ — ВЫЯВІЦЬ ХВАРОБУ НА РАННІХ СТАЛЫЯХ

У рамках рэспубліканскай акцыі “Разам супраць раку" ў Дзятлаўскай раённай бальніцы адбылося пасяджэнне “круглага стала". Былі абмеркаваны пытанні, якія датычацца прычынаў развіцця анкалагічныххваробаў, іх прафілактыкі.

Погляд на праблему выказалі намеснік галоўнага доктара I. Гусева, доктар-анколаг В. Белавус, акушэр-гінеколаг Я. Белавус, раённы акушэр-гінеколаг М. Гусеў, загадчык раённай паліклінікі Б. Отчык, валеолаг раённай бальніцы Н. Касцюшка, валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Н. Юрэня.



ЗАЛОГ ЗДАРОЎЯ – РАЦЫЯНАЛЬНАЕ ХАРЧАВАННЕ

Рацыянальнае харчаванне – гэта фізіялагічна паўнавартаснае харчаванне здаровых людзей з улікам іх полу, узросту, характару працы, кліматычных умоваў пражывання. Яго сутнасць складаюць тры асноўныя прынцыпы:

1. Раўнавага паміж энергіяй, якая паступае з ежай, і энергіяй, якая расходуецца чалавекам у працэсе жыццядзейнасці.

2. Задавальненне патрэбаў арганізма ў пэўнай колькасці, якасным складзе і суадносінах харчовых рэчываў.

3. Захоўванне рэжыму “сняданак, абед, вячэра” і сезонных асаблівасцяў.

Правільнае здаровае харчаванне – гэта таксама прафілактыка захворванняў.