Мая Дзятлаўшчына

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


"Музей збірае сяброў"

26 мая Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей ладзіў свята "Музей збірае сяброў", прысвечанае 520-годдзю нашага горада. Дзятлаўчан і гасцей райцэнтра запрасілі на ноч у музеі.



ПАД ПАКРОВАМ СВЯТЫХ АНЁЛАЎ

Адметнасцю вёскі Раготна з'яўляецца касцёл у гонар Святых Анёлаў-Ахоўнікаў. Яго вежы заўважны адразу, калі ўязджаеш у Раготна з боку Боркаў. Касцёл пабудаваны ў стылі позняга класіцызму, для якога характэрны магутныя дакладныя архітэктурныя формы, якія нібыта падкрэсліваюць усю веліч святыні.

Цагляны касцёл пабудаваны ў 1840 годзе. З гэтай даты пачалася навейшая гісторыя святыні, паколькі вытокі яе бяруць пачатак ажно ў 15 стагоддзі. Тады ў мястэчку быў узведзены драўляны касцёл. Першапачаткова ён быў названы ў гонар аднаго з апосталаў Езуса Хрыста -- Барталамея.