Міласэрнасць

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


У карагодзе сяброў

26 снежня на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшоў навагодні ранішнік для шматдзетных, малазабяспечаных сем'яў, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, а таксама для маладых інвалідаў з аддзялення "Праменьчык".

На мерапрыемстве прысутнічала Г. Чура, старшыня раённага савета жанчын. Яна павіншавала прысутных са святамі, уручыла "Праменьчыку" падарункі — бібліятэку амаль са 100 кніг і салодкія пачастункі.



"Дзень дабрыні"

Пад такой назвай у гімназіі №1 г. Дзятлава прайшло мерапрыемства для выхаванцаў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама А. I. Жадзейка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі А. А. Чайкоўская, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа І.І. Багдзель, загадчыца аддзялення цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Г. Э. Касцюк.

У час сустрэчы прагучалі цёплыя словы на адрас бацькоў выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Музычныя падарункі дзецям і іх бацькам падрыхтавалі валанцёры гімназіі № 1 г. Дзятлава. Добры настрой на мерапрыемстве падтрымлівалі вясёлыя клоуны Вася і Пеця. Іх ролі выканалі работнікі раённага Дома культуры.



"Вы ў свеце не адны"

Аддзяленне "Праменьчык" для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якое дзейнічае пры цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, 9 снежня наведалі прадстаўнікі місіі "Рука ў руцэ" на чале з яе кіраўніком Анатолем Кушнарам. У Дзятлава яны прыязджаюць ужо на працягу чатырох гадоў. "Праменьчык" наведалі другі раз.

Госці з Амерыкі выступілі з невялікай тэатралізаванай праграмай, прымеркаванай да надыходзячых Калядаў. Яна нагадала аб біблейскіх часах, аб адной з важных падзей для ўсяго чалавецтва — Нараджэнні Хрыста, прыходзе ў свет Месіі. Гэтай тэмай былі прасякнуты і гіесні, якія гучалі ў час прадстаўлення. Напрыканцы яго прадстаўнікі місіі павіншавалі гледачоў з надыходзячымі святамі, уручылі наведвальнікам "Праменьчыка" салодкія падарункі.



Сацыяльна-педагагічны цэнтр наведалі госці з Мінска

Нядаўна Дзятлаўшчыну наведалі госці з Мінска — прадстаўнікі аб'яднання праваслаўных міліцыянераў, якое дзейнічае пры храме "Всех скорбящих радость", каардынатар дабрачыннай акцыі "Анёл міласэрнасці" Сяргей Рослікаў. Яны сустрэліся з сястрынствам Святой Блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, якое дзейнічае пры Спаса-Прэабражэнскім храме г. Дзятлава, яго настаяцелем, пратаіерэем Мікалаем Пінчуком. Сустрэча адбылася ў Дзятлаўскім сацыяльна-педагагічным цэнтры.

Дырэктар цэнтра Ала Жэгалік расказала аб рабоце ўстановы, прытулка, які на некаторы час становіцца домам для дзяцей з сацыяльна-ненадзейных сем'яў. Тут яны знаходзяць разуменне і падтрымку, цеплыню. Увага надаецца і духоўнаму выхаванню дзяцей. У гэтым накірунку наладжана цесная сувязь з сястрынствам храма Прэабражэння Гасподня г. Дзятлава. 3 праваслаўнай культурай дзеці знаёмяцца і ў час урокаў духоўнасці, якія выкладае Ларыса Цілігузава.



У рамках дабрачыннай акцыі

Больш за 10 гадоў пад патранажам Беларускай Праваслаўнай царквы дзейнічае саюз сястрынстваў міласэрнасці. Сёстры дапамагаюць бальніцам і дамам састарэлых, дзіцячым інтэрнатам і сацыяльным прытулкам — тым катэгорым грамадзян, якім найбольш патрэбна духоўная падтрымка, клопат бліжняга.

На гэта скіравана і дабрачынная акцыя "Анёл міласэрнасці". У час яе ідзе збор сродкаў для дапамогі дзецям-сіротам, інвалідам, адзінокім старым людзям, увага грамадства прыцягваецца да сацыяльных праблемаў. А галоўнае — акцыя яшчэ раз нагадвае людзям аб справах міласэрнасці, якія патрэбны кожнаму з нас.



Лізе і Насці патрэбна сям'я

У Дзятлаўскім сацьіяльна-педагагічным цэнтры з мая 2011 года разам з іншымі дзецьмі жыве дзяўчынка Насця. Яна, як і астатнія выхаванцы, трапіла сюды па віне бацькоў, якія не палічылі патрэбным клапаціцца пра сваіх дзяцей.

Жыццё зусім яшчэ маленькага, светлага і чыстага чалавека ўжо дзеліцца на "да" і "пасля". "Да" — гэта ўсё тое, што дзіця за свае чатыры гады ўжо паспела перажыць. А "пасля" — гэта тое, што вы, людзі з добрым, чыстым, шчырым сэрцам і вялікай душой, можаце даць Настачцы і яе двухгадовай сястрычцы Лізе.



"Збяром ранец да школы"

Пад такой назвай 2 жніўня п рай шла штогадовая акцыя, якую правялі супрацоўнікі аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання дзяржаўнай установы "Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва".

Усяго было сфарміравана 60 пакетаў са школьнымі прыналежнасцямі і салодкімі падарункамі. Іх атрымалі дзеці са шматдзетных, няпоўных, сацыяльна-ненадзейных сем'яў, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. У асноўным падарункі атрымалі дзеці 2004-2005 гадоў нараджэння, якія сёлета пойдуць у першы клас.



Дапаможам гаротным дзецям

У самым разгары лета. Нашы дзеці радуюцца кожнаму дню канікулаў. Хтосьці паехаў да бабуляў і дзядуляў у вёску, хтосьці — у летні аздараўленчы лагер, а некаторыя засталіся дома і чакаюць бацькоў з працы, каб усёй сям'ёй адправіцца на возера, у лес або на пікнік. Але ёсць сярод нас дзеці, якія, на жаль, і не спадзяюцца, што з імі будуць бавіць час любімыя клапатлівыя бацькі. Гэта — дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльным прытулку.

У калектыва нашага ЦБУ №407 ААТ "ААБ "Беларусбанк" стала традыцыяй наведваць выхаванцаў Дзятлаўскага сацыяльнага прытулка. Мы ўсім калектывам вырашылі ўзяць над імі шэфства. Вось і ў гэты раз мае калегі сабралі цацкі, вопратку, купілі падарункі, каб хоць крыху парадаваць гэтых дзяцей, даць ім адчуць, што яны патрэбныя і не адзінокія ў гэтым свеце. Не выказаць без слёз, з якой радасцю гэтыя пакінутыя бацькамі дзеці сустрэлі нас. Яны з захапленнем выбіралі сабе цацкі, частаваліся ласункамі, якія мы прынеслі.



"Іх усмешкі - адзін з лепшых момантаў у маім жыцці"

Ідзе гуманітарная праграма Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб яднання "Сафія", якая спансіруецца Гуманітарнай службам Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён. Добрыя справы робяцца на ўсіх установах, дзе знаходзяцца людзі, якім патрзбна дапамога.

Нядаўна спонсары, валанцёры з ЗША — сямейная пара Кіт і Прысцыла Хаф разам з выканаўчым дырэктарам МДГА "Сафія" Сяргеем Зубовічам наведаліся ў аддзяленне дзённага знаходжання для маладых інвалідаў "Праменьчык" цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна з мэтай кантролю за сродкамі. якія былі накіраваны на патрэбы "Праменьчыка".



Сэрцы, адкрытыя для Бога і людзей

У кожнага свая дарога, свае мэты ў жыцці. Кожны з нас марыць, каб да яго адносіліся з павагай і любоўю. I амаль усе ведаюць словы з Бібліі: "I так ва ўсім, як жадаеце, каб з вамі паступалі людзі, так паступайце і вы з імі".

Вера ў Бога дапамагае жыць у надзеі на лепшае. На жаль, некалькі дзесяцігоддзяў таму людзі гэтага не разумелі, хадзіць у храм забаранялася. I вельмі добра, што гэтыя памылкі гісторыі цяпер выпраўляюцца.

Для наведвальнікаў аддзялення "Праменьчык" пры цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна ўжо сталі традыцыйнымі сустрэчы з праваслаўным сястрынствам, якое дзейнічае пры храме Прэабражэння Гасподня г. Дзятлава. А зусім нядаўна, дзякуючы іх падтрымцы, ініцыятыве настаяцеля храма, Благачыннага цэркваў Дзятлаўскай акругі Мікалая Пінчука, наведвальнікі "Праменьчыка" мелі магчымасць наведаць Жыровічы.

Грошы на дарогу дапамагла сабраць Т. I. Пацынка сярод работнікаў райвыканкама. Прыемна, што яны адгукнуўся на просьбу аб дапамозе, падтрымалі.

Айцец Мікалай правёў з намі ў дарозе цэлы дзень. Мы наведалі храм-крэпасць Архангела Міхаіла, Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр, жыровіцкую крыніцу.