Міласэрнасць



Юбілейны візіт валанцёраў

Наш раён чарговы раз наведалі прадстаўнікі галандскай дабрачыннай арганізацыі "Дзеці Чарнобыля". Гэта быў іх саракавы візіт на Дзятлаўшчыну. Дабрачынная арганізацыя на працягу 20 гадоў дапамагае беларусам, якія жывуць на тэрыторыях, забруджаных у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.



ЛЕПШАЕ ЛЯКАРСТВА ПАД НАЗВАЙ "СЯМ'Я"

Па словах галоўнага спецыяліста ла ахове дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Алены Анатольеўны Чайкоўскай, на 1 снежня 2016 года ў банку даных Дзятлаўскага раёна аб дзецях-сіротах і дзецях, якія засталіся без апекі бацькоў, на ўліку знаходзяцца 54 непаўналетнія. Сярод іх — 6 дзяцей-сірот і 48 дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Усе дзеці ўладкаваны на сямейныя формы выхавання.

Для дзіцяці сям'я — гэта цэлы свет. Свет, у якім яно жыве, дзейнічае, робіць адкрыцці, вучыцца любіць, радавацца, спачуваць, набывае вопыт міжасабовых адносінаў. Дзіця не можа быць шчаслівым, калі не мае сям'і.



"ЁЛКА ЗДАРОЎЯ". НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ MIMA

Напярэдадні Новага года і Калядаў мы чакаем добрых цудаў і ажыццяўлення мараў. Гэтыя светлыя адчуванні падмацоўваюць зялёныя прыгажуні — ёлкі, некаторыя з якіх нават паспелі атрымаць новы статус.



У КРУЗЕ СЯБРОЎ

Тут сустрэліся наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" і выхаванцы Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі горада Дзятлава.



"КАЛІ МЫ РАЗАМ - МЫ МАЦНЕЙШЫЯ!"

У Мастах прайшоў VIII абласны фестываль творчасці маладых інвалідаў "Калі мы разам — мы мацнейшыя!". У фае мясцовага Цэнтра культуры для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства гучала музыка і працавала выстава работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Кветка Радзімы".



КАЛІ МАРЫ ЗБЫВАЮЦЦА

Зусім нядаўна газета расказала, як спонсары з Люксембурга Рэнэ і Жоэль Фіш, прадстаўнікі дабрачыннай арганізацыі "Сябры ахвяраў
Чарнобыля", ці проста "Сябры" , ажыццявілі мары дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльным прытулку. Праз некалькі дзён пасля гэтага, дзякуючы матэрыяльнай падтрымцы "Сяброў", ужо ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна пачаў ажыццяўляцца яшчэ адзін значны сацыяльны праект.

ПРАЕКТ "ШКОЛА АРГАНІЗАЦЫІ ХАРЧАВАННЯ"

Згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2015 года №84 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2013 года №136" у аддзяленнях дзённага знаходжання для інвалідаў павінна быць ізаляванае памяшканне для ўжывання ежы, абсталяванае мэбляй, бытавой тэхнікай, падключанае да цэнтральнай сістэмы водазабеспячэння.



"Музыка нашых сэрцаў"

Дабрачынны міжнародны фестываль пад такой назвай для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ладзіла сацыяльна-дабрачынная ўстанова "Дарогаю дабрыні". Установа скіравана на сацыялізацыю і інтэграцыю маладых інвалідаў у грамадства, развіццё іх творчых здольнасцяў, аказвае прававую і псіхалагічную падтрымку сем'ям, дзе жывуць людзі з абмежаванымі магчымасцямі.

Гаспадарамі пляцоўкі міжнароднага фестывалю "Музыка нашых сэрцаў" другі год запар з'яўляюцца Рычард і Яніна Казюкі — уладальнікі фальварка "У Рыся", дзе і ладзіцца мерапрыемства. Фальварак знаходзіцца ў вёсцы Карэвічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці і на працягу года прымае аматараў аграэкатурызму. Таксама тут праходзяць дабрачынныя мерапрыемствы. Сёлета ў час фестывалю аграсядзібу наведалі не толькі беларусы, a і госці з суседніх краінаў — Польшы, Украіны, Літвы.



"ЧЫРВОНЫ КРЫЖ I ПРАФСАЮЗЫ - ДЗЕЦЯМ"

Дабрачынная акцыя пад такой назвай прайшла на Дзятлаўшчыне напярэдадні святаў — Дня абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і 8 Сакавіка.



ЗРАБІЦЕ ДАБРО - СТАНЬЦЕ КРЫНІЦАЙ ДАБРА

Каляды — свята надзеі, дабрыні, міласэрнасці. Гэтае свята збліжае людзей, дапамагае ім паверыць у цуды. Цуды і сапраўды здараюцца, калі побач ёсць надзейныя сябры, гатовыя падаць руку дапамогі.

Такімі сябрамі для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна і выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі горада Дзятлава, іх бацькоў, педагогаў сталі валанцёры дабрачыннай місіі "Рука ў руцэ". Ужо некалькі гадоў запар, у снежні, яны наведваюць Дзятлаўшчыну, каб дапамагчы дзецям-сіротам, састарэлым людзям, інвалідам — падарыць ім сапраўднае свята.



Вясновы настрой у “Праменьчыку"

Пастаянныя шэфы і памочнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна — гэта валанцёры гімназіі №1 г. Дзятлава.

Гімназісты разам са сваімі педагогамі Святланай Віктараўнай Лябецкай і Нінай Іванаўнай Трафімчык распрацоўваюць для наведвальнікаў “Праменьчыка" цікавыя забаўляльна-развіваючыя праграмы. Гэта гульні, віктарыны, трэнінгі.

Нядаўна гімназісты завіталі ў “Праменьчык”, каб павіншаваць сваіх падшэфных са святам вясны і прыгажосці. У гэты дзень на свята ў аддзяленне былі запрошаны і члены Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, бо добрым настроем заўжды хочацца падзяліцца.