Людзі і час

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і трох войнаў

Есць людзі, якія пражылі вельмі няпростае жыцце, прайшлі вельмі значны жыццёвы шлях, а іх учынкі надоўга засталіся ва ўдзячнай памяці не толькі сучаснікаў, але і больш маладых пакаленняў землякоў. Менавіта адным з такіх быў і Рыгор Міхайлавіч Дзянісік, наш зямляк. Таму і памятаюць аб ім людзі.

Нарадзіўся Рыгор Міхайлавіч Дзянісік у 1895 годзе ў беднай сялянскай сям'і ў вёсцы Доўбневічы, тады Слонімскага павета. 3 1910 па 1914 год працаваў на ўласнай гаспадарцы, два гады батрачыў.

Калі пачалася Першая сусветная вайна, у жніўні 1914 года быў прызваны ў дзеючую армію. Два гады быў на фронце. 1917 год сустрэў у Петраградзе. Прыняў удзел у рэвалюцыйным руху, у лютаўскай рэвалюцыі. У гэты час ён служыў у 2-ім запасным кулямётным палку, часці якога былі расквартараваны ў Лігаве і Петраградзе.