Лясная гаспадарка

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПАЛКОЎНІК ДЗЯТЛАЎСКАЙ ДРЭВААПРАЦОЎКІ

Сёння мы выбіраем прафесію – заўтра яна скіроўвае нас. Начальнік Вензавецкага дрэваапрацоўчага цэха Аляксандр Сасінскі ведае па сабе, што аб’ява ў газеце можа вызначыць лёс, месца жыхарства – прывязаць на ўсё жыццё, а тэхнічны прагрэс – рухацца рабочымі рукамі.

-- У нечым я паўтарыў лёс свайго бацькі: не стаў генералам, – жартуе Аляксандр Пятровіч. – Ён таксама шмат гадоў працаваў начальнікам цэха, праўда ў “Сельгастэхніцы”.

Выпускнік Беларускага тэхналагічнага інстытута імя Кірава Аляксандр Сасінскі уладкоўваўся на работу па спецыяльнасці... па аб’яве ў газеце. Жонка атрымала размеркаванне на Дзятлаўшчыну, на завод інвентарных збудаванняў, а Аляксандр Пятровіч прыехаў разам з ёй. Убачыўшы аб’яву, вырашыў паспрабаваць шчасця ў дрэваапрацоўчым цэху, дзе і працуе да гэтай пары.



АХОНАЎСКАЕ ЛЯСНІЦТВА – ЗНОЎ ЛЕПШАЕ

Ахонаўскае лясніцтва ўжо не першы год у абсалютных лідарах па Дзятлаўскім лясгасе. Аднак перадавікам у лясной гаспадарцы даводзіцца не адпачываць на лаўрах, а зноў і зноў даказваць сваё права на лідарства. З чаго складаецца працоўная перамога і якою цаной даецца, у чым яе сакрэт, як ніхто, ведае кіраўнік лясніцтва Уладзімір Сіняк.

-- Працаваць трэба, – не пускаючыся ў доўгія развагі коратка адрэзвае ляснічы. – Прычым, не толькі працаваць самому кіраўніку, а стымуляваць да працы ўвесь калектыў.

А затым тлумачыць, што прызавыя “месцы” – сума многіх ключавых у рабоце лясніцтва паказчыкаў, сярод якіх – ахова і аднаўленне лесу, абарона лесу ад шкоднікаў.



ЛЫЖНЮ! або СПОРТ БЕЗ МЕЖАЎ

Тым часам як маладая беларуская тэнісная зорка Вікторыя Азаранка прызнаецца, што адчувае сябе на ўсе 35, дзятлаўскія спартсменкі пасля 50 – у тонусе. Алена Шуцько паспявае і работу ў бухгалтэрыі Вензавецкага дрэваапрацоўчага цэху выканаць, і свой лясгас на зімовай спартакіядзе праславіць.



НАВАГОДНЯЕ ДРЭВА МОЖА СТАЦЬ “ЗАЛАТЫМ”

У сувязі з надыходзячымі каляднымі і навагоднімі святамі, а таксама з мэтай забеспячэння насельніцтва навагоднімі дрэвамі дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова "Дзятлаўскі лясгас" арганізуе іх продаж.

Ажыццяўляцца ён будзе ў перыяд з 20 па 31 снежня 2012 года на гандлёвай кропцы ў г. Дзятлава, а таксама ва ўсіх дзевяці лясніцтвах гаспадаркі. Гандлёвая кропка будзе працаваць штодня з 10.00 да 18.00.

З мэтай прадухілення самавольных высечак навагодніх дрэваў работнікі дзяржаўнай лясной аховы лясгаса правядуць рэйды сумесна з дзяржаўнай інспекцыяй па ахове жывёльнага і расліннага свету, а таксама – раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. На аўтамабільных дарогах будуць дзейнічаць перасоўныя пасты работнікаў аддзела ўнутраных спраў і лясной аховы, а таксама работнікаў падатковай інспекцыі для праверкі дакументаў на права правозу навагодніх дрэваў.