Лясная гаспадарка



Абласны семінар маладых спецыялістаў

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова "Іўеўскі лясгас" стала пляцоўкай для традыцыйнага абласнога семінара маладых
спецыялістаў лясной гаспадаркі "Лес - моладзь - будучыня", якія прыбылі на першае працоўнае месца пасля заканчэння навучальных установаў у 2017 годзе.

У мерапрыемстве прынялі ўдзея і маладыя спецыялісты дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Дзятлаўскі лясгас" — памочнік ляснічага Дзям'янавіцкага Лясніцтва Юлія Сілівончык, майстар лесу Вензавецкага лясніцтва Ульяна Анісімава і юрысконсульт Дар'я Заруцкая.



ФІНСКІ МЕТАД НА ДЗЯТЛАЎСКАЙ ГЛЕБЕ

У жніўні 2014 года ў час наведвання Рэспубліканскага ляснога селекцыйна-насенняводчага цэнтра кіраўнік дзяржавы даручыў удасканаліць работу ў лясной галіне, структуры яе кіравання з улікам фінскага метаду. 3 гэтага года, згодна з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, лясная гаспадарка Беларусі, уважліва вывучыўшы вопыт фінскіх калег, спрабуе пераймаць іх прыклад.

Аднак не ва ўсіх напрамках дзейнасці беларускай лясной гаспадарцы можна і трэба трапляць “у след" фінскіх метадаў гаспадарання, галоўнае - ісці ў адным кірунку. Пацікавімся, як гэта робяць на практыцы ў дзяржаўнай лесагаспадарчай установе “Дзятлаўскі лясгас".

Калі казаць аб праблеме лясных пажараў, то для фінскай лясной гаспадаркі яна не актуальная. Нізкі ўзровень пажарнай небяспекі спрыяе таму, што ў Фінляндыі адсутнічае пажарная лясная служба, гэту функцыю выконваюць спецыялізаваныя пажарныя падраздзяленні. У Беларусі ахова лясоў ад лясных пажараў - адзін з прыярытэтаў у рабоце Дзяржаўнай лясной аховы.



ЗРАБІЦЬ ЛЕС ЧЫСТЫМ МОЖА КОЖНЫ

11 кастрычніка з ініцыятывы Міністэрства лясной гаспадаркі была праведзена агульнарэспубліканская добраахвотная акцыя “Чысты лес". Акгыўнымі удзельнікамі акцыі сталі таксама і дзятлаучане. Пра сэнс мерапрыемства і яго ход на Дзятлаўшчыне карэспандэнтка гутарыла з дырэкгарам ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас" Аляксандрам Ківулем.

- Аляксандр Міхайлавіч. па-вашаму, акцыя "Чысты лес" стала ўжо традыцыйнай у Беларусі?
- Безумоўна, так. Добраахвотная акцыя “Чысты лес” праводзіцца ўжо шосты год запар і за гэты час набыла сваіх пастаянных удзельнікаў. Асноўная яе мэта - прыцягнуць увагу грамадства да неабходнасці ашчадна ставіцца да лесу, не засмечваць яго. Колькасць валанцёраў акцыі “Чысты лес” штогод расце: сёлета па рэспубліцы на працу па ачыстцы лесу выйшлі каля 30 тысяч чалавек, а за мінулыя гады - паўдзельнічалі больш за 60 тысяч добраахвотнікаў.



КАЛІ Ў ЛЕС – НЕЛЬГА

Па аператыўных дадзеных толькі за адны суткі з 5 па 6 жніўня ў рэспубліцы адбыліся 4 лясныя пажары на агульнай плошчы 0,44 гектара, 14 тарфяных пажараў на агульнай плошчы 4,33 гектара, 27 узгаранняў травы і кустоўя на агульнай плошчы 48,37 гектара.

У сувязі з пажаранебяспечнай сітуацыяй у лясах Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі заклікае грамадзян асцярожна абыходзіцца з агнём у лесе і нагадвае, што згодна з артыкулам 42 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь, грамадзяне, якія знаходзяцца на тэрыторыі ляснога фонду, абавязаны:
- выконваць правілы пажарнай бяспекі ў лесе;
- у выпадку ўзнікнення пажару – неадкладна апавяшчаць дзяржаўную лясную ахову (або паведамляць аб лясным пажары па нумары 101) і аказваць магчымае садзейнічанне пры яго тушэнні;
- не дапускаць паломкі, высякання дрэваў і кустоўя, пашкоджання лясных культур;
- не дапускаць забруджвання лясоў бытавым смеццем.



ЗА ВЫПАЛЬВАННЕ ТРАВЫ – ШТРАФ

ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас" узмацніў меры па ахове лясоў ад пажараў. Неасцярожнае стаўленне людзей да выпальвання сухой травы і парушэнне правілаў пажарнай бяспекі сталі асноўнымі прычынамі ўзгаранняў у лясах.

За паўмесяца сёлетняга пажаранебяспечнага сезона ў лясным фондзе ўжо зафіксаваны адзін пажар на плошчы 0,2 гектара, які адбыўся з-за спальвання сухой расліннасці каля вёскі Аханяны. Летась у гэты ж час узгаранняў яшчэ не было, і ў цэлым за пажаранебяспечны сезон агнём было пашкоджана толькі 0,65 гектара лесу.

З мэтай узмацнення аховы лясоў ад пажараў дзяржаўная лясная ахова перайшла на больш частае патруляванне ляснога фонду і дзяжурства на наглядальных вышках на працягу ўсяго светлага часу сутак.



ДЛЯ АМАТАРАЎ ПРЫГАЖОСЦІ

Для ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” вясна не толькі час актыўнай пасадкі лясных культур. Сёлета арганізацыя прадставіць для рэалізацыі насельніцтву дэкаратыўныя культуры, вырашчаныя ва ўласных цяпліцах. Пра новую, нестандартную для лясной гаспадаркі дзейнасць і найбольш цікавыя віды дэкаратыўных дрэваў і кустоў гутарым з інжынерам па лесааднаўленні Аксанай Валадашчык.

-- Аксана Міхайлаўна, як даўно Дзятлаўскі лясгас займаецца развядзеннем менавіта дэкаратыўных раслін?
-- За апошнія сем гадоў на базе Казлоўшчынскага лясніцтва ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” заклала дзве цяпліцы плошчай 150 і 200 квадратных метраў, у якіх работнікі лясгаса займаюцца чаранкаваннем і вырошчваннем пасадачнага матэрыялу. Мэта гэтай работы – вывесці такія віды дрэваў і кустоў, якія будуць служыць сапраўдным упрыгажэннем як прысядзібнага ўчастка, так і грамадскіх месцаў.



ЯК СТАЦЬ ЛЯСНІЧЫМ ЯШЧЭ Ў ШКОЛЕ

Мяркую, не кожны ведае, што, акрамя дзевяці лясніцтваў, якія ўваходзяць у склад ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”, існуюць яшчэ некалькі школьных лясніцтваў, дзе ляснічыя, памочнікі ляснічых і майстры – самі школьнікі. Адно з іх, з самай даўняй гісторыяй і прагрэсіўнай сучаснасцю – Лявонавіцкае школьнае лясніцтва.

На сёння школьнае лясніцтва налічвае 15 чалавек, вучні 7-11 класаў. Усе носяць спецыяльную форму лясной аховы са знакамі адрознення і з маладых каранёў разумеюць адказнасць чалавека за прыроду. Нязменны куратар лясніцтва – настаўніца хіміі і біялогіі Лявонавіцкай сярэдняй школы Людміла Іванаўна Самусевіч.



КАЛІ СЯКЕРА Б’Е ПА КІШЭНІ

Ужо адчуваецца набліжэнне сама чароўнага гадавога свята – Новага года, і мы задумваемся аб тым, каб паставіць дома традыцыйную святочную ялінку.
Многія ўжо набылі штучныя дрэвы, якія і не асыпаюцца, і лёгка складваюцца-раскладваюцца, калі патрэбна. А аматары чароўнай атмасферы і непаўторнага хвойнага паху, безумоўна выберуць сапраўдную навагоднюю прыгажуню, як кажуць, толькі з лесу. Аднак адзіны легальны спосаб прыдбаць сабе такое дрэва – набыць яго ў пункце продажу. Так што адкладзіце ўбок сякеру і даставайце кашалёк. Не раім вам “браканьерстваваць”, бо сёлета скупы плаціць не двойчы, а ў 130 разоў больш.

Штогод у кожным лясніцтве Дзятлаўшчыны вядзецца нарыхтоўка ялінак і сосен у спецыяльна прызначаных для гэтага лясных масівах. Яны дастаўляюцца на навагодні кірмаш і прадаюцца ў кожным з дзевяці лясніцтваў ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”.



ПЕРШЫ РАЗ – У ЛЯСГАС

“Маладым у нас паўсюль дарога...” – даводзіць хіт савецкіх часоў. А ў раённай лясной гаспадарцы маладым спецыялістам дарога, як правіла, бліжэй да лесу. Яны працаўладкоўваюцца ў адным з лясніцтваў Дзятлаўскага лясгаса, каб на практыцы паказаць, ці старанна “грызлі” дрэва навукі. Сяргей Пятліцкі, які працуе памочнікам ляснічага ў Лявонавіцкім лясніцтве другі год, як спецыяліст паспеў ужо станоўча зарэкамендаваць сябе.

Сяргей Сяргеевіч нарадзіўся ў суседнім з намі горадзе Слоніме. А на Дзятлаўшчыну прыехаў толькі ў 2012-м пасля заканчэння факультэта лясной гаспадаркі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

-- Па размеркаванні, – коратка адказвае ён на амаль рытарычнае пытанне аб прычыне свайго прыезду ў Дзятлаўскі лясгас.



“ЧЫСТЫ ЛЕС”: ПАДВОДЗІМ ВЫНІКІ АКЦЫІ

10-12 кастрычніка ў Дзятлаўскім раёне прайшла добраахвотная акцыя "Чысты лес". Сёлета яе дэвіз – "Захоўваючы лес, мы захоўваем будучыню".

Акцыя прайшла на базе ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас" і заклікала садзейнічаць навядзенню парадку ў лясных масівах, добраўпарадкаванню лясных тэрыторый, прыцягнула ўвагу грамадскасці да неабходнасці ашчадна ставіцца да нашых лясоў.

За перыяд правядзення добраахвотнай акцыі ў ёй прынялі ўдзел 274 валанцёры.

Яны ажыццявілі санітарную ачыстку лясоў ад смецця на плошчы 29 гектараў на тэрыторыі ўсіх 9 лясніцтваў ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас". Было сабрана і вывезена больш за 36 кубічных метраў смецця ў спецыяльныя месцы для яго складзіравання.