Лета



"Салодкія гектары" студатрадаўцаў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца працоўнае лета моладзі. 23 ліпеня ў ААТ "Граніт-Агра" пачаў сваю работу студэнцкі атрад, у склад якога ўвайшлі 9 маладых работнікаў. Яны дапамагаюць гаспадарцы на праполцы цукровых буракоў.



Першы крок да эфіра

Змена ў летніку "Вектар", які арганізаваны на базе Цэнтра творчасці дзяцей i моладзі, у самым разгары. Актыўна і весела праходзяць тут мерапрыемствы ў займальных формах. Яны накіраваны на развіццё творчага і інтэлактуальнага патэнцыялу дзяцей.



Цягнічок прыбывае на станцыю

Свята, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей, было арганізавана для выхаванцаў класаў і групаў інтэфыраванага навучання Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі горада Дзятлава.



ТУРЫСЦКІ ЗЛЁТ ДАРОЖНІКАЎ

На Дзятлаўшчыне прайшоў турысцкі злёт работнікаў дарожнай галіны вобласці. Месцам правядзення мерапрыемства стала ўжо аблюбаванае дзятлаўчанамі і гасцямі раёна ўрочышча Рыбакі на беразе ракі Моўчадзь. Удзел у турзлёце ўзялі 18 камандаў падраздзяленняў камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблдарбуд". Дзятлаўскі і Слонімскі раёны прадставіла Дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №119 на чале з дырэктарам Дзмітрыем Мазалём.

У насычанай праграме спаборніцтваў — турысцкая паласа перашкодаў, валейбол, дартс, перацягванне каната, падыманне гіры, а таксама конкурс быту і творчая візітка. Не абышлося і без традыцыйнага для дарожнікаў спаборніцтва па рыбнай лоўлі.



Пляцоўка ідэяў "Галасы лідараў"

Актыўнае лета школьнікаў у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прадаўжаецца. Навучэнцы сярэдніх школаў №1 і №3, гімназіі №1 горада Дзятлава сустрэліся на пляцоўцы ідзяў "Галасы лідараў", каб цікава і карысна правесці вольны час.

Гасцей павіталі вядучыя пляцоўкі старшыня раённага савета піянераў, метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі I. Мішчанка і педагог-арганізатар Цэнтра А. Грыб. Яны прапанавалі камандам-удзельніцам заданне-знаёмства.



МІЖНАРОДНЫ ТУРЗЛЁТ У НАВАЕЛЬНІ

3 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў Наваельні праходзіў Міжнародны турысцкі злёт чыгуначнікаў. Праводзіўяго Беларускі прафсаюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Запрашэнне да ўдзелу ў спаборніцтвах атрымалі і прыехалі ў Наваельню 7 беларускіх каманд — з кожнага аддзялення Беларускай чыгункі і інфармацыйна-разліковага цэнтра, літоўская і расійская каманды.

Праграма турзлёту прадугледзела разнастайныя спаборніцтвы: шматбор'е, міні-футбол, валейбол, турысцкую паласу перашкодаў, велаарыентаванне, дартс. Паколькі палатачны лагер размясціўся на беразе ракі, то не абышлося і без жартоўнага заплыву "на абы-чым".



«Спорт, здароўе і закон»

Моладзевы праект пад такой назвай стартаваў пад эгідай пракуратуры Гродзенскай вобласці, абласной камісіі па справах непаўналетніх і іншых зацікаўленых органаў. Асноўныя яго задачы — арганізацыя занятасці падлеткаў у час канікулаў, прафілактыка правапарушэнняў, удасканаленне фізкультурна-аздараўленчай работы з непаўналетнімі, прывіццё дзецям здаровага ладу жыцця.

У рамках праекта ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны запланавана правесці моладзевыя матчы па міні-футболе і стрытболе сярод школьнікаў з удзелам работнікаў міліцыі, пракуратуры. Спаборніцтвы будуць праводзіцца ў тры этапы: раённыя, занальныя і абласны турніры.



ДЗІВОСНАЯ КРАІНА ДЗЯЦІНСТВА “БАРАВІЧОК"

У адным з маляўнічых месцаў Дзятлаўшчыны раскінулася дзівосная дзіцячая краіна. Назва яе супадае з навакольным асяроддзем - “Баравічок". Зранку да вечара, нават на пэўнай адлегласці, чуюцца вясёлыя галасы дзяцей, якія прыехалі сюды на адпачынак і для аздараўлення з многіх куткоў нашай сінявокай Беларусі: Брэста, Пінска, Салігорска, Мінска, Магілёва, Гродна, Светлагорска і іншых.

Адміністрацыя, педагагічны і медыцынскі калектывы, усе супрацоўнікі санаторыя прыкладваюць шмат намаганняў, каб стварыць самыя леп-шыя ўмовы для дзяцей.



З "УСМЕШКАЙ" КОЖНЫ ДЗЕНЬ РАДАСНЫ

Доўжацца летнія канікулы -- час забаваў, вольнага выбару заняткаў, папаўнення страчаных за навучальны год сілаў, умацавання здароўя. А як адпачываюць нашы дзеці, аб чым яны паспяваюць даведацца, дзе пабыць, ці ёсць у іх магчымасць шмат часу праводзіць на свежым паветры, у многім залежыць ад нас -- дарослых.

У межах рэспубліканскай акцыі "Разумныя канікулы: адпачывай, загартоўвайся, развівайся!" і для паўнацэннага адпачынку навучэнцаў на базе сярэдняй школы №3 горада Дзятлава сёлета працавалі тры летнікі: летнік працы і адпачынку "Расток", дзённы аздараўленчы летнік "Усмешка" і палатачны летнік для аматараў адпачынку на ўлонні прыроды.

Акрамя таго, выхаванцы ўстановы мелі магчымасць адпачыць у раённых і абласных летніках "Навука", "Юнацтва", "Лідар", "Эколаг", спартыўным летніку "Алімпіец". Асаблівай папулярнасцю, як і раней, у школьнікаў карыстаўся турыстычны летнік Цэнтра турызму і краязнаўства "Сцяжынка".



КАНІКУЛЫ: АДПАЧЫВАЕМ І АЗДАРАЎЛІВАЕМСЯ

Летнія канікулы для школьнікаў -- гэта не толькі час адпачынку, але і выдатная магчымасць паправіць здароўе, знайсці новых сяброў, назапасіць сілаў на наступны навучальны год. Зрабіць гэта можна не толькі ў рэспубліканскіх санаторыях, а і ў традыцыйных школьных летніках, якія пачалі сваю работу ў першыя дні чэрвеня на базе ўстановаў адукацыі.

Як сёлета наладжана аздараўленне дзяцей на Дзятлаўшчыне, колькі хлопчыкаў і дзяўчынак адпачываюць у школьных лагерах, якія формы адпачынку ім прапанаваны, карэспандэнтка газеты пацікавілася ў метадыста аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Н. Пазняк.