Лёсы людскія



Добрай душы чалавек

К. Ушынскі сказаў: "Калі вы ўдала выбераце працу і ўкладзяце ў яё ўсю сваю душу, то шчасце само адшукае вас". Шчаслівай у прафесіі была наша ранейшая калега, выхавальніца Казлоўшчынскага яслі-сада Зінаіда Аляксееўна Ганчарук — добрай душы чалавек. Прафесія выхавальніка — адна з самых запатрабаваных і нялёгкіх. У садку дзяцей вучаць усяму, што спатрэбіцца ў далейшым жыцці — стараннасці, акуратнасці, сумленнасці, уменню сябраваць. Каб сфарміраваць такія якасці, выхавальнік павінен і сам быць мудрым, цярплівым, вельмі разумным чалавекам. Гэта прафесія пакараецца не кожнаму.

Зінаіда Аляксееўна Ганчарук нарадзілася 7 сакавіка 1947 года у весцы Дзям'янаўцы Жалудоцкага (цяпер Дзятлаўскага) раёна.



К.Дуброўская: "Працаваць было цікава"

Удзельнікі гуртка "Юны журналіст" сярэдняй школы №3 горада Дзятлава любяць сустракацца з цікавымі людзьмі. Нядаўна вырашылі сустрэцца з былой настаўніцай матэматыкі нашай школы Кацярынай Адамаўнай Дуброўскай, якая сёлета адсвяткавала свой юбілейны дзень нараджэння. Кацярына Адамаўна пражыла цікавае жыццё і згадзілася расказаць юным журналістам пра асноўныя яго моманты.

— Нарадзілася я на Віцебшчыне, у вёсцы Кобызева, якая знаходзіцца за 20 кіламетраў ад Оршы. Гзта вельмі прыгожыя мясціны: рака, сенажаць, зусім побач — лес. Бацькі працавалі ў калгасе: бацька — кавалём, маці — паляводам. Да бацькі часта звярталіся па дапамогу аднавяскоўцы: то плуг паправіць, то граблі, то сякач зрабіць. Ён ніколі не адмаўляў і грошай за работу не браў. У вёсцы ўсе дапамагалі адзін аднаму. Мяне і маіх сясцёр (іх у мяне было тры) з дзяцінства прывучалі да працы. Бацькі вярталіся з работы позна, таму хатнія абавязкі мы дзялілі на чатырох, згодна з узростам кожнай. Зарплата калгаснікаў на той час была нязначнай, таму і дзеці старался дапамагаць дарослым, чым маглі. Мы з сёстрамі ўлеткў збіралі ягады і грыбы, вазілі іх у Оршў на базар. На заробленыя грошы набывалі сабе падручнікі да новага навучальнага года і школьную форму. Працаваць было цікава. Я і цяпер вельмі люблю хадзіць па грыбы і ягады, добра арыентуюся нават у незнаемым лесе.



Слова пра дырэктара

Любая школа пачынаецца з дырэктара. Ён падобны да рэжысёра, які ставіць спектакль, хоць сам і не заўжды выходзіць на сцэну. Яго ўпэўненасць у поспеху зараджае аптымізмам, дапамагае паверыць у свае сілы. Такім чалавекам і кіраўніком шмат гадоў быў Іосіф Міхайлавіч Марцінчык. Яго імя вядома многім жыхарам нашага раёна. Аб ім з цеплынёй адгукаюцца былыя выпускнікі і работнікі Яварскай сярэдняй школы.

Усё пачыналася так. Шмат гадоў таму выпускнік Рудаяварскай школы Іосіф Марцінчык вырашыў стаць настаўнікам. Яго мара ажыццявілася пасля заканчэння Бераставіцкага педагагічнага вучылішча, Гродзенскага педагагічнага інстытута і службы ў арміі. 3 1969 года Іосіф Міхайлавіч пачаў настаўнічаць у Малашастакоўскай васьмігодцы. 3 1976 па 1978 гады працаваў на пасадзе дырэктара Падвялікаўскай васьмігадовай школы. У 1978 годзе ўзначаліў педагагічны калектыў Яварскай сярэдняй школы.



І. Бубноўская: "Кожны новы дзень - радасць для мяне"

Удзельнікі гуртка "Юны журналіст" сярэдняй школы №3 горада Дзятлава ўпэйнены, што сярод нашых землякоў, у тым ліку сярод педагогаў школы, есць шмат цікавых людзей. Нядаўна свой юбілейны дзень нараджэння святкавала Ірына Іванаўна Бубноўская. Юныя журналісты пацікавіліся ў юбіляркі пра яе жыцце.

— Мае ўспаміны пра дзяцін-ства, — расказвае Ірына Іванаўна, і звязаны з вёскай Колкі, што знаходзіцца за тры кіламетры ад гарпасёлка Казлоўшчына. Там я нарадзілася і скончыла пачатковую школу, якая працавала ў дзве змены. Веска на той час была вялікая, вясёлая, гаспадаркі моцныя, людзі працавітыя.



Родны дом там, дзе жыве матуля

Ёсць такія людзі, сустрэчы з якімі ўзбагачваюць жыццё і вымушаюць задумацца, а часам і зусім перагледзець уласныя стэрэатыпы.



У ГЭТАГА ЧАЛАВЕКА НЯМА ЎЗРОСТУ, ЁСЦЬ СТАН ДУШЫ

Сёлета 6 верасня адзначае сямідзесяцігоддзе Валерый Міхайлавіч Петрыкевіч. Нягледзячы на свой сур'ёзны ўзрост, ён застаецца абсалютна малады душой.

Валерый Міхайлавіч — сын заслужанага настаўніка БССР, заснавальніка і першага дырэктара Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Міхаіла Фёдаравіча Петрыкевіча. Дзякуючы бацьку, яшчэ ў дзяцінстве Валерый Міхайлавіч пазнаёміўся з такімі знакамітымі людзьмі, як Янка Брыль, Уладзімір Калеснік, Фёдар Янкоўскі, Уладзімір Караткевіч. Яны былі сябрамі Міхаіла Фёдаравіча і неаднаразова гасцявалі ў яго доме. Аб гэтых сустрэчах узгадваў пасля ў сваіх творах Янка Брыль, а Уладзімір Калеснік адзін з дыялогаў з маленькім Валерам апісаў у нарысе "Партрэт друга". 3 гэтымі людзьмі Валерыю Міхайлавічу давялося сустракацца яшчэ дзясяткі разоў, а ў Янкі Брыля нават пабываць у гасцях. Здаецца, што пасля такога знаёмства кожны юнак захоча стаць пісьменнікам. Але ж не. Маці Марыя Барысаўна хацела бачыць сына доктарам. Двойчы Валерый Міхайлавіч спрабаваў паступіць у медыцынскі інстытут, і двойчы — няўдача. 17-гадовы юнак вымушаны быў уладкавацца на працу у Райцаўскую сярэднюю школу настаўнікам фізкультуры. Яшчэ калі сам вучыўся ў школе, быў аматарам лёгкай атлетыкі.



ПЕРАЖЫТАЕ БАЛЮЧА ЎСПАМІНАЦЬ

3 Галінай Аляксандраўнай Зубавай, дзяцінства якой апаліла вайна, нас пазнаёміла кіраўнік народнага музея "Дзеці ліхалецця" Наваельнянскай сярэдняй школы Тамара Уладзіміраўна Крывеня. Тамара Уладзіміраўна з мясцовымі вучнямі шмат гадоў займаецца пошукавай работай, беражліва адносіцца да гістарычнай спадчыны пасёлка Наваельня і Дзятлаўшчыны ў цэлым. Яна можа доўга і цікава расказваць пра лёсы землякоў, аднак лічыць, што такія аповеды найлепш пачуць ад саміх людзей.

ПРАКРУЦІЦЬ КАДРЫ КІНАСТУЖКІ

I вось мы ўжо на дагледжаным падворку аднаго з прыватных дамоў, які стаіць амаль на ўскрайку Наваельні. Нас сустракае ветлівая гаспадыня. Пачуўшы пра мэту візіта, Галіна Аляксандраўна Зубава не адразу згаджаецца расказачь гісторыю свайго ваеннага дзяцінства, бо і сёння многае з перажытага ёй балюча ўспамінаць. На дапамогу зноў прыходзіць Тамара Уладзіміраўна, якая прапаноўвае, расказваючы пра мінулае, уяўляць, што перад вачамі проста пракручваюцца кадры знаёмай кінастужкі. Нарэшце, Галіна Аляксандраўна згаджаецца.



МАЯ РУКА Ў ТВАЁЙ РУЦЭ

Знаёмства з сям’ёй Нічыпаровічаў пачалося для мяне з фотаздымка у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі". Выпадковы прахожы выхапіў з жыцця адзін кадр: пажылыя жанчына з мужчынай ідуць поруч адзін з адным, трымаючыся за рукі. "Ёсць яшчэ ў Казлоўшчыне сапраўднае каханне", - распавядаў подпіс пад фота. I я зразумела: гэта тая самая гісторыя, якую абавязкова трэба пачуць дзятлаўчанам. Дом сям'і Нічыпаровічаў у Казлоўшчыне было знайсці нескладана. На ўездзе ў пасёлак з боку райцэнтра ён адразу кідаецца ў вочы: высокі, ладны, цагляны. Гаспадары распавялі, што такія "харомы" дабудаваў сын на месцы іх драўлянай хаты, якую калісьці ўзводзілі самі, дзе выраслі іх дзеці. Ужо на працягу трыццаці гадоў тут разам з Мікалаем Іванавічам і Марыяй Пятроўнай жыве іх сын са сваёй сям'ёй.



ДОМІК ВОКНАМІ У САД

Песня рвала душу...

Домик окнами в сад.
Там, где ждет меня мама,
Где качала мою...

Кацярына не магла слухаць далей. Нясцерпны боль скаваў грудзі. У апошні час сэрца пра сябе напамінала ўсё часцей і часцей. Баючыся рэзка паварушыцца, жанчына выключыла радыёпрыёмнік і прытулілася спіной да халоднай сцяны. Праз некалькі хвілін палягчала, у вачах пасвятлела. У галаву папаўзлі сумныя думкі. Ой, якія ж сумныя. Павялі ў той куточак, дзе жыве яе адзіная дачушка. Каторая пара не прыязджае дамоў і маці да сябе не кліча. Разыходзяцца іх шляхі-дарогі. У кожнай цяпер свая. Нячастыя тэлефонныя званкі крыху радуюць мацярынскае сэрца: "У мяне ўсё нармальна. Хутка ўбачымся. Чакай". Але ж гэта толькі званкі. Пакладзеш трубку і зноў пустата на душы. А "хутка" і "чакай" цягнуцца так доўга. І матуля чакае. Нават для суседзяў знаходзіць апраўданне: "Занятая вельмі мая Ірынка. Бізнэс, што вядзе з мужам, забірае ўвесь час".



ПАД СІНІМ НЕБАМ БЕЛАРУСІ

Калі ясным летнім днём глядзіш на неба, яно здаецца бяздонна-блакітным, глыбокім і бясконцым, як акіян. Тады хочацца адарвацца ад зямлі, узняцца і нырнуць у густы блакіт, ахінуцца ім, як мяккаю коўдраю, і плыць далёка-далёка, ляцець над роднай зямлёю белаю птушкай... Гэты блакіт і празрыстасць, чысціня і спакой дасталіся нам у спадчыну ад дзядоў і прадзедаў, як і светлая жыццёвая мараль, мова, мір на роднай зямлі, спадзяванні на лепшую будучыню для нашчадкаў. Не разарвецца повязь пакаленняў, пакуль побач з намі жывыя сведкі мінулых часоў, якія ўвесь свой жыццёвы вопыт і мудрасць укладваюць у душы маладых.

На мяжы эпох, у паслярэвалюцыйным 1924 годзе, нарадзілася ўдзельніца Вялікай Айчыннай вайны, настаўніца малодшых класаў Цяцейкаўскай сельскай школы, пенсіянерка Алена Міхайлаўна Мікалаева, цікавая жанчына і прыемная субяседніца. Дзяцінства яе прайшло ў горадзе Мсціслаўлі. Там скончыла школу. А пасля -- была вайна...