Культ-агляд

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Праграмы да свята вёсак

На Дзятлаўшчыне стартавалі канцэртныя праграмы да свята вёсак. Яны прайшлі ў вёсках Данілавічы, Горка. Мерапрыемства ў Горцы падрыхтавалі работнікі Горкаўскага і Войневіцкага сельскіх клубаў. Падтрымку і матэрыяльную дапамогу аказаў старшыня СВК "Войневічы" В. Маліка.

На свяце жыхароў вёскі павіталі старшыня Войневіцкага сельскага савета Г. Белуш, святар царквы ў вёсцы Горка айцец Мікалай. Граматамі і падзячнымі пісьмамі былі адзначаны вяскоўцы, прадстаўнікі арганізацый.
Граматы атрымалі стараста Горкі I. Кунаш, жыхарка вёскі Т. Хомчык: яе падворак быў прызнаны лепшым.



Сустрэча пакаленняў

Яна адбылася ў Дварэцкім сельскім доме культуры. На мерапрыемстве прысутнічалі ўдзельнікі клуба для пажылых людзей "У коле сяброў", прадстаўнікі працоўнай моладзі СВК "Дварэц-Агра" на чале з намеснікам старшыні па ідэалагічнай рабоце Т. Фабішэўскай, маладыя спецыялісты з Дварэцкага льнозавода, вучні старэйшых класаў Дварэцкай СШ, іх настаўнікі — I. Ляўшук і Н. Чурай, а таксама маладыя спецыялісты з Дзятлаўскага раённага дома культуры.

На сустрэчы ўдзельніцы клуба В. С. Сёмуха, В. М. Момат, В. I. Скок расказвалі аб пасляваенным дзяцінстве, сваім юнацтве, студэнцкіх гадах, прыгадвалі цікавыя справы, моманты жыцця. Жанчыны праспявалі папуры на тэму піянерскіх і камсамольскіх песень тых гадоў.



Карысны адпачынак ліцэістаў

Каманда навучэнцаў Казлоўшчынскага прафесійнага сельскагаспадарчага ліцэя ўдзельнічала ў КВЗ, які прахрдзіў ў Навагрудку. Яны адзначаны дыпломам за лепшы жарт - "В лицей кто ходит по утрам, тот поступает в ВУЗы".

Да КВЗ камандзе ліцэя дапамагалі рыхтавацца работнікі Казлоўшчынскага дома культуры. Пры іх садзеянні была падрыхтавана і праграма выступлення навучэнцаў ліцэя на 7-ым абласным конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва навучэнцаў прафесійна-тэхнічных і сярэдне-спецыяльных установаў адукацыі "Беларускі вянок".



Праграмы для мілых дам

У святочныя дні работнікі культуры Дзятлаўшчыны парадавалі сваіх гледачоў шэрагам мерапрыемстваў.

У Казлоўшчыне іх старт быў дадзены канцэртнай праграмай, якая адбылася ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў.

Мерапрыемства праведзена сумесна з валанцёрамі Казлоўшчынскага ліцэя. Вечарам 7 сакавіка ў пасялковым Доме культуры адбыўся тэматычны вечар "Каханым жанчынам".

У Наваельнянскім доме культуры да свята 8 Сакавіка былі прымеркаваны канцэртная праграма "Прызнанне ў каханні", дзве шоу-праграмы, выстава дзіцячых малюнкаў.



Пераможца конкурсу - Сяргей Рудоль

Адбыўся першы гарадскі караоке-конкурс "Арт-мажор". Удзел у ім прынялі 12 выканаўцаў рознага ўзросту.
Сярод іх была і сямейная пара — Юрый і Наталля Трубіла, шматдзетная сям'я з Данілавіцкага сельскага савета.

Самай малодшай удзельніцай конкурсу стала Аляксандра Маленчык — вучаніца Вензавецкай сярэдняй школы. Дарэчы, яна прадстаўляла Дзятлаўшчыну на абласным этапе конкурсу патрыятычнай песні "Мая песня ў маім сэрцы". Песня ваеннай тэматыкі ў выкананні дзяўчыны прагучала і ў час "Арт-мажору".



А ў нас шоў-праграма. А ў вас?

Навагоднія і калядныя святы — гарачая пара для работнікаў культуры. Штогод яны рыхтуюць мерапрыемствы, каб нам, звычайным гледачам, было цікава і весела. Аб адметнасцях сёлетніх навагодніх акцый карэспандэнтка газеты пацікавілася ў работнікаў сельскіх і гарпасялковых Дамоў культуры.

У Хвінявіцкім СДК святочная праграма распачалася з Калядак. Гэты абрад прайшоў у вёсцы Разважжа. У навагоднюю ноч у сельскім доме культуры адбыўся баль-маскарад з конкурсамі, песнямі і танцамі. Удзельнікі праграмы выпрабавалі сваю удачу ў розыгрышы латарэі.

Для жыхароў Наваельні старт святочным мерапрыемствам быў дадзены гульнёвай праграмай для сям'і "Калядныя забавы", ранішнікамі для дзяцей пасёлка, для дзяцей работнікаў Наваельнянскай міжрайсельгасхіміі.