Культ-агляд

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


“МАСЛЕНІЧНЫЯ ЗАБАВЫ” - 2015

Святочныя провады зімы прайшлі ў гарадскім пасёлку Наваельня. Ладзілі яго работаю Наваельнянскага дома культуры. Да ўдзелу ў свяце актыўна падключыліся жыхары пасёлка, работнікі мясцовых арганізацый і ўстановаў. Асаблівую ўдзячнасць арганізатары выказваюць Наваельнянскай СШ, рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы “Наваельня”, Дзятлаўскай экспартна-сартавальнай базе.

Распачалася Масленіца ў Наваельні з экскурса ў гісторыю любімага народам свята. Яго правялі вядучыя мерапрыемства Наталля Нагорная і Алена Майсюк. Затым яны запрасілі на сцэну Зіму, у ролі якой выступіла Галіна Сушко. Зіма частавала ўдзельнікаў свята блінамі, запрашала прыняць актыўны ўдзел у масленічных забавах.



Культ-агляд - 13

У СТЫЛІ "АРТ-МАЖОР"

28 лютага ў Дзятлаўскім раённым доме культуры пройдзе трэці караоке-конкурс "Арт-мажор". Удзел у мерапрыемстве могуць прыняць непрафесійныя выканаўцы ва ўзросце ад 16 гадоў. Ім трэба падрыхтаваць дзве рознажанравыя песні. А вось у фінальным этапе, удзельнічаць у якім будуць толькі тры канкурсанты, ім давядзецца выконваць песню экспромтам. Якую -- вызначыць жараб'ёўка. Майстэрства канкурсантаў ацэніць журы. У цэнтры ўвагі будзе артыстызм выканаўцаў, іх арыгінальнасць у стварэнні сцэнічнага вобразу, уменне трымацца на сцэне. Пачнецца мерапрыемства ў 18 гадзін.



НАРОДНАЯ СКАРБОНКА ГРОДЗЕНШЧЫНЫ

16-17 жніўня ў Лідзе і аграгарадку Гудзевічы Мастоўскага раёна прайшоў рэгіянальны фестываль абрадаў і рамёстваў "Скарбы Гродзеншчыны". Ён сабраў майстроў народнай творчасці, фальклорныя калектывы вобласці, рамеснікаў і аматарскія калектывы з Польшчы.

У рамках фестывалю адбылася абласная выстава-конкурс выцінанкі "Папяровыя фантазіі". Дзятлаўшчыну на ім прадставілі майстар выцінанкі Алена Турчэнік, маладыя таленты -- Анжаліка Мішчанка, Вікторыя Анушкевіч. З конкурсу яны прывезлі дыпломы, памятныя сувеніры.



Культ-агляд. Ліпень

ПРАХОДЗІЦЬ КАСТЫНГ

14-16 ліпеня ўзорная тэатральная студыя "Мелодыя душы" і гульнёвы тэатр роставых лялек "Dolls4all" праводзяць набор новых удзельнікаў. Кастынг праходзіць у Дзятлаўскім раённым доме культуры, пачатак мерапрыемства ў 13 гадзін. Узроставая катэгорыя будучых акцёраў -- ад 6 да 15 гадоў.

ГАСТРОЛІ І ТВОРЧЫЯ ПЛАНЫ

Для тэатральнай студыі "Мелодыя душы" лета -- гастрольная пара. Акцёры выступаюць у летнім аздараўленчым лагеры "Баравічок", нядаўна паказалі тэатральную пастаноўку ў Жукоўшчыне.



Культ-агляд - 33

ВЕЛІКОДНЫ КІРМАШ

26 красавіка ў Гродне прайшла велікодная выстава-кірмаш. Удзел у ёй прынялі і народныя майстры Дзятлаўшчыны, раённы Дом рамёстваў.

ПАД "МЕЛОДЫІ КАХАННЯ"

1 мая ў Дзятлаўскім раённым доме культуры пройдзе раённы агляд-конкурс дзіцячай эстраднай творчасці "Мелодыі кахання". Удзел у ім прымуць дзеці ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў. Журы вызначыць лепшых вакалістаў, вакальна-інструментальныя ансамблі, танцавальныя калектывы, салістаў-інструменталістаў. Ёсць і намінацыя на лепшага вядучага.



УВАГА -- ПАЖЫЛЫМ

УВАГА - ПАЖЫЛЫМ

На пачатку тыдня работнікі Міроўшчынскага сельскага клуба павіншавалі з Днём пажылых людзей шэсць самых багатых на гады жыхароў вёскі Міроўшчына. У іх гонар гучалі прыгожыя песні ў выкананні Ірыны Бакшук, Васіля Шпігановіча. Таксама пажылыя людзі атрымалі кветкі і невялікія падарункі.

ДЛЯ АМАТАРАЎ ГУТАРКОВАГА ЖАНРУ

У кастрычніку плануецца правядзенне абласнога тура агляда-конкурсу выканаўцаў гутарковага жанру. Удзел у ім прымуць і прадстаўнікі Дзятлаўшчыны.



Культурнае жыццё


ТЭАТРАЛЬНАЕ ЖЫЦЦЁ

У верасні, кожную суботу і нядзелю з 12 да 13 гадзін, у Дзятлаўскім раённым доме культуры дзіцячая тэатральная студыя "Мелодыя душы" будзе праводзіць набор юных акцёраў.

А на пачатку верасня артысты студыі плануюць прэм'еру мюзікла "Прыгажуня і пачвара", музычнай казкі "Бураціна".



Культ-агляд

Дом культуры прапануе

Кожную суботу Дзятлаўскі раённы дом культуры праводзіць Дзень дзіцячага адпачынку. У праграме — батут, электрамабіль, надзіманая горка.

Таксама хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць героі любімых казак.

У жніўні сектар па рабоце з моладдзю плануе правесці Дзень жаночай прыгажосці — пазнаваўча-захапляльнае мерапрыемства для ўсіх жанчын.



Свята вёскі Дварэц

Яно прайшло 16 чэрвеня. Вяскоўцаў віншавалі работнікі мясцовага Дома культуры, а таксама артысты з Дзятлава.

Песнямі жыхароў Дварца парадавала і ветэранская вакальная група гэтай вёскі.

Удзел у свяце прынялі гродзенскія артысты — М. Сокал разам са сваім калектывам, віртуоз-балалаечнік А. Варанішча.



Гастрольны тур Алы Аўдзейчык

Чарговы раз Дзятлаўшчыну наведала наша зямлячка, артыстка Гродзенскай абласной філармоніі Ала Аўдзейчык. 15-17 чэрвеня з канцэртамі яна выступіла ў Войневічах, Хвінявічах, Таркачах, Жукоўшчыне, Белагурне, Вензаўцы.

Кожнае яе выступление стала для гледачоў сапраўдным святам песні, падарыла добры настрой і бадзёрасць. Такі гастрольны тур гродзенскай спявачкі па аграгарадках Дзятлаўшчыны прайшоў другі раз.