Крымінальная хроніка

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Крымінальная хроніка - 93

НЕЧАКАНАСЦЬ НА ДАРОЗЕ

А 23 гадзіне жыхар Дзятлава, які кіраваў аўтамашынай “ВАЗ" і ехаў па вуліцы Кірава, учыніў наезд на мужчыну, 1994 года нараджэння. Пацярпелы, які не быў абазначаны святлоадлюстроўваючымі элементамі, нечакана выйшаў на праезную частку дарогі па-за пешаходным пераходам. Пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні, у тым ліку закрытую чэрапна-мазгавую траўму, і быў дастаўлены ў бальніцу.



Крымінальная хроніка - 90

НА БАЦЬКУ 3 КУЛАКАМІ

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу на беспрацоўнага несудзімага жыхара горада Дзятлава, 1993 года нараджэння. Мужчына ў час сваркі нанёс некалькі ўдараў кулакамі па твары свайму бацьку, 1964 года нараджэння. Пацярпелы ўпаў і стукнуўся галавой аб падлогу. Пазней ад атрыманых траўмаў ён памёр у бальніцы.

НАВОШТА СТОЛЬКІ?

На дарозе паблізу аграгарадка Вензавец праваахоўнікі разам з супрацоўнікамі падатковай інспекцыі затрымалі аўтамабіль "Пежо", якім кіраваў жыхар горада Мінска, вадзіцель аднаго з прыватных унітарных прадпрыемстваў. У салоне машыны былі знойдзены і канфіскаваны 49 ёмістасцяў з тармазной вадкасцю, тасолам, антыфрызам (вытворчасці Расійскай Федэрацыі на агульную суму 1 585 950 рублёў), якія вадзіцель перавозіў без адпаведных дакументаў. Складзены адміністрацыйны пратакол.



Крымінальная хроніка - 70

УЛАСНАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ

Праваахоўнікі наведаліся ў вёску Еленка. У адной з хат у пенсіянеркі, 1940 года нараджэння, яны знайшлі 6 літраў самагону, 30 літраў самагоннай бражкі і самагонны апарат. Знойдзенае канфіскавана. Складзены адміністрацыйны пратакол.

ВЫРАШЫЎ НАПАЛОХАЦЬ

Пракуратурай Дзятлаўскага раёна ўзбуджана крымінальная справа на жыхара вёскі Падвялікае, раней судзімага за крадзеж. Мужчына, знаходзячыся па месцы жыхарства, выказваў пагрозы на адрас фельчара хуткай дапамогі Дзятлаўскай ЦРБ. Пацярпелы паверыў словам зламысніка, бо той прывёў “важкі аргумент" - сякеру, якую трымаў у руках.



Крымінальная хроніка - 68

БЯДА Ў АГАРОДЗЕ

У час правядзення прафілактычнага мерапрыемства "Мак" праваахоўнікі наведаліся ў вёску Ахонава. Там на адным з прысядзібных участкаў яны і заўважылі забароненую для вырошчвання расліну. Мак вагою 0,8 кілаграма быў вырваны і спалены. Складзены адміністрацыйны пратакол.

ВЫПАДКОВАЯ КУЛЯ

Жыхар райцэнтра знаходзіўся на ўласным падворку. Раптам ён адчуў рэзкі боль у вобласці грудной клеткі. Мужчына быў здзіўлены, калі зразумеў, што ў яго выстралілі з пнеўматычнай зброі. Куля пакінула драпіну на целе. Аб здарэнні пацярпелы паведаміў у міліцыю.



Крымінальная хроніка - 62

ВЫСВЯТЛЯЎ АДНОСІНЫ

Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа на жыхара Баранавіцкага раёна, 1971 года нараджэння. Мужчына знаходзіўся ў гасцях у вёсцы Каменка, у хаце, якая засталася ў спадчыну жыхарцы горада Баранавічы, 1964 года нараджэння. П'яны госць пасварыўся з гаспадыняй і пачаў яе біць па розных частках цела. Ад атрыманых удараў жанчына памерла. Пазней агрэсар быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

У ЧУЖУЮ КІШЭНЮ ПА ГРОШЫ

Работніца малочнатаварнай фермы, пакінуўшы свае рэчы ў бытавым памяшканні, не думала, што, вярнуўшыся, не далічыцца 1800000 рублёў. Па дапамогу жанчына звярнулася ў міліцыю. Праваахоўнікі хутка высветлілі, што крадзеж, скарыстаўшыся адсутнасцю работнікаў у бытоўцы, учыніла калега, таксама даярка гаспадаркі. Зламысніца затрымана, частка скрадзенага канфіскавана.



Крымінальная хроніка - 58

ПАКАРАНЫ ЗА ВЫРОШЧВАННЕ МАКУ

Па факце вырошчвання маку на прысядзібным участку грамадзянкі Т. з вёскі Касцюкі, грамадзянкі В. з вёскі Нагародавічы складзены адміністрацыйныя пратаколы. Мак агульнай вагай 6 кг і 5,4 кг знішчаны.

ЭВАКУАЦЫЯ 3-ЗА ДЫПЛАМАТА

У Дзятлаўскі раённы аддзел унутраных спраў паступіла паведамленне ад міліцыянера Дзятлаўскага АДА, што ў фае разлікова-касавага цэнтра ААТ "Белаграпрамбанк" г. Дзятлава выяўлены безгаспадарчы дыпламат. 3 памяшкання былі эвакуіраваны ўсе супрацоўнікі, было ўстаноўлена, што дыпламат па ўласнай няўважлівасці пакінуў начальнік аховы участка.



Крымінальная хроніка - 53

ВІНАВАТА РЭЎНАСЦЬ

Паход у госці закончыўся для жыхара горада Дзятлава, 1970 года нараджэння, сумна. Прыйшоўшы да былой сужыцельніцы і застаўшы яе з іншым мужчынам, ён пад уплывам рэўнасці падпаліў маёмасць ў кватэры. У адносінах да раўніўца ўзбуджана крымінальная справа.

ПАСПЯШАЎСЯ ЕХАЦЬ

Жыхар Наваельні, не маючы правоў і знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, кіраваў аўтамашынай ВАЗ 2101. Няправільна выбраўшы хуткасць, мужчына выехаў на абочыну і перакуліўся. Побач з ім ехала маці. З адкрытым пераломам локцевай косці жанчына была дастаўлена ў раённую бальніцу, пасля медыцынскай дапамогі адпушчана. І маці, і сын нідзе не працуюць.



Крымінальная хроніка - 47

П'ЯНЫ І З НАЖОМ

Ноччу ў Дзятлаўскі райаддзел міліцыі патэлефанаваў жыхар аграгарадка Гезгалы і расказаў, што ля возера высвятлялі адносіны два мясцовыя жыхары. У выніку адзін з іх атрымаў нажавое раненне.

Калі аператыўная група выехала на месца здарэння, высветлілася, што агрэсар быў у стане алкагольнага ап'янення. У час сваркі ён нанёс пацярпеламу пяць нажавых раненняў у вобласць грудной клеткі, закрануў унутраныя органы. На шчасце, паранены мужчына застаўся жывы і быў шпіталізаваны.
Вінаваты затрыманы, узбуджана крымінальная справа.



Крымінальная хроніка - 43

ВЫРАСЛА НА ГРАДЦЫ?

У час сельскагаспадарчых работ у двары адной з хат у вёсцы Хрольчыцы была знойдзена 50-міліметровая мінамётная міна часоў Вялікай Айчыннай вайны. Надзвычайная сітуацыя мела шчаслівы фінал: небяспечную знаходку знішчыла выкліканая на месца здарэння група размініравання в/ч 5522.

НАПЭЎНА, ПРАГАЛАДАЛІСЯ?

Жыхарка вёскі Руда Яварская, 1945 года нараджэння, прыйшла раніцай у хлеў і схапілася за галаву. Бабуля ўбачыла, што ноччу тут хтосьці "пагаспадарыў". З незамкнёнага хлява прапалі 8 курэй-нясушак і індык. Па дапамогу пацярпелая звярнулася ў міліцыю. Праваахоўнікі хутка выйшлі на след злодзеяў. Імі аказаліся навучэнец 4 курса Жыровіцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, 1995 года нараджэння, і яго беспрацоўны сябар, 1990 года нараджэння. Зламыснікаў затрымалі, частку скрадзенага вярнулі гаспадыні.



Крымінальная хроніка - 30

ЗНОЙДЗЕНЫ ТРУП ПЕНСІЯНЕРКІ

У Дзятлаўскі раённы аддзел міліцыі паступіла паведамленне ад жыхаркі райцэнтра. Жанчына расказала, што ў адной з хат па вуліцы Лясной у вёсцы Ахонава знойдзены труп пенсіянеркі, 1925 года нараджэння, з прыкметамі гвалтоўнай смерці.
Выехаўшы на месца здарэння, праваахоўнікі высветлілі, што бабуля памерла ад нанесеных ёй колата-рэзаных ранаў, якія знаходзіліся на шыі, грудзях, жываце. Акалічнасці злачынства высвятляюцца. Узбуджана крымінальная справа.

ВЫСВЯТЛЯЛІ АДНОСІНЫ

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу на жыхароў гарпасёлка Казлоўшчына, 1986 і 1983 гадоў нараджэння. Мужчыны ў час сваркі, якая адбылася на дарозе ля вёскі Нянадавічы, нанеслі менш цяжкія цялесныя пашкоджанні беспрацоўнаму жыхару вёскі Салавічы. За свой учынак агрэсары адкажуць перад судом.