Крымінал

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Вандалы ў Дзятлава

Раз на год, а то і часцей, мне выпадае ехаць праз Полацк да сваякоў. Пачатак горада з вагоннага акна заўсёды пазнавала па брудна-шэрай сцяне гаражоў. А сёлета не пазнала.
Знікла сцяна. Перад акном нечакана разгарнулася выстава жывапісу пад адкрытым небам. Малюнкі, многа малюнкаў. Яркіх, фантазійных, цікавых. Уся гаражная сцяна была распісана графіці. Мне і суседзям па купэ спадабалася.

На жаль, зусім іншыя графіці ў нашым Дзятлаве. Недарэчныя напырскі з балончыкаў. Дзе папала і дзе непатрэбна.