19 жніўня сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці арганізаваў і правёў свята вёскі Міроўшчына "Паклон роднай зямлі".
У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава "Родныя мясціны на палотнах" мастака і нашага земляка Анатоля Кардаша.
На сваіх карцінах аўтар адлюстраваў свае па-сапраўднаму родныя мйсціны - каларытныя месцы гарадскога пасёлка Наваельня, дзе ён нарадзіўся, вуліцы Дзятлава.
Для жыхароў аграгарадка Круцілавічы 21 сакавіка сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці арганізаваў і правёў сумесна з творчым калектывам Дварэцкага дома культуры канцэртную праграму "Музыка для сэрца і душы".
У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі з жыхарамі раёна сустрэўся Аляксандр Лакотка, дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук і архітэктуры, прафесар, акадэмік НАН Беларусі.