Конкурс



Сям'я года-2017

Напярэд дні Дня сям'і, які адзначаецца 15 мая, Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна правёў раённы этап конкурсу "Сям'я года-2017". Мерапрыемства праходзіла ў аграгарадку Гезгалы, у актавай зале Дома культуры. Удзел у ім прынялі тры мясцовыя шматдзетныя сям'і -Жыляніных, Аніскевічаў, Жыгалаў.



ПА МАТЫВАХ "АПОШНЯГА ГЕРОЯ"

У Пятрэвіцкай сярэдняй школе Навагрудскага раёна праходэіў конкурс "Апошні герой" — своеасаблівы аналаг вядомага тэлевізійнага шоу. Удзел у мерапрыемстве прымалі прадстаўнікі чатырох школаў щ Гродзеншчыны.

Дзятлаўскі раён прадставілі вучні Круцілавіцкага і Раготнаўскага дзіцячых садоў-сярэдніх школ. "Апошнім героем" па выніках конкурсу стала прадстаўніца Круцілавічаў Дар'я Буча. Яна атрымала своесаблівы татэм бессмяротнасці, сертыфікат на наведванне салона прыгажосці, а таксама майку і кепку з лагатыпам конкурсу.



"СОНЦА, МАМА І КВЕТКІ"

Пад такой назвай у Гродне прайшоў традыцыйны абласны конкурс фларыстаў. Пяты год запар аматары фларыстыкі сустракаюцца ў абласным эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і моладзі, каб прадэманстраваць свае ўменні ў складанні букетаў і кветкавых кампазіцый.

Вось і на гэты раз тут было па-вясноваму радасна ад стракацення цюльпанаў, рамонкаў, ружаў, галінак вярбы. Для ўдзелу ў конкурсе сабраліся прадстаўнікі дзесяці ўстановаў дадатковай адукацыі з Ваўкавыска, Мастоў, Слоніма, Ліды, Дзятлава, горада Гродна і Гродзенскага раёна.

Удзельнікі гурткоў выступалі ў творчых дуэтах у намінацыі "Святочны букет "Вясновы настрой". Педагогі, якія прадстаўлялі ўстановы дадатковай адукацыі, спаборнічалі ў намінацыі "Насустрач вясне" і стваралі фларыстычныя кампазіцыі. На выкананне конкурсных заданняў адводзілася ўсяго адна гадзіна.



У ЛІКУ ПЕРАМОЖЦАЎ - ДЗЯТЛАЎЧАНЕ

Падведзены вынікі абласнога этапу творчага конкурсу “Ратаўнікі вачыма дзяцей".

Выстава дзіцячых работ праходзіла амаль на працягу двух тыдняў у Гродзенскім абласным доме творчасці і моладзі. На суд гледачоў былі прадстаўлены амаль 400 дэкаратыўных работ, з якіх журы выбрала 25 лепшых і арыгінальных. У ліку іх работы прадстаўнікоў Дзятлаўскага раёна.



Іспыты для юных ратаўнікоў

У Дзятлаве прайшоў абласны занальны тур конкурсу “Я ў ратаўнікі пайшоў бы, няхай мяне навучаць". На базе СШ №3 за выхад у фінал спрачаліся каманды Дзятлаўскага, Шчучынскага, Карэліцкага, Навагрудскага раёнаў. У час іспытаў юныя ратаўнікі паказалі, наколькі добра яны ведаюць асновы бяспекі жыцця, як аказаць экстраную медыцынскую дапамогу, як у інтэрнэце адшукаць адказы на даволі нялёгкія пытанні.

Акрамя гэтага, да ўдзелу ў конкурсе дзеці рыхтавалі відэаролік, фотаздымкі, а таксама “Хіт бяспекі" - песню ўласнага сачынення.

Завяршаючым этапам конкурсу стала гульня КВЗ. Каманды наказалі прывітанне, паспрачаліся ў жартоўным біятлоне, трымалі справаздачу па хатнім заданні на тэму "Нас МНС з табой аб'яднала".



У СТАЛІЦУ ПАЕДЗЕ МІКАЛАЙ РАЙКО

Алеся Чурай, Ірына Гапоненка, Мікалай Райко — гэтыя маладыя выканаўцы па выніках раённага этапу конкурсу "Новыя імёны Беларусі” прадставілі Дзятлаўшчыну на абласным адборы.

Усяго тут выступілі 63 вакалісты з усіх рэгіёнаў Гродзенскай вобласці, у абласным фінале - 19 выканаўцаў. Сярод іх — Мікалай Райко і Ірына Гапоненка.

Фінальны канцэрт прайшоў у Гродзенскім каледжы мастацтваў. Прысутнічаў на ім і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.
Ацэньвала выканаўцаў прафесійнае журы — Эдуард Ханок, Саша Нэма, дуэт — Аляксандра і Канстанцін. У рэспубліканскім праслухоўванні конкурсу, якое, як мяркуецца, пройдзе 18 красавіка, прымуць удзел 7 выканаўцаў з Гродзеншчыны. У ліку іх і інжынер-энергетык з СВК "Граніт-Агра" Мікалай Райко.



КВЕТКАВЫ НАКЦЮРН ВЯСНЫ

Фларыстычныя кампазіцыі, букеты, карзінкі з пралескамі, ружамі, герберамі, цюльпанамі і нават з клубніцамі. Усю гэтую прыгажосць убачылі ўдзельнікі абласнога этапу фларьістычнага конкурсу "Сонца, мама і кветкі", які прайшоў у Гродзенскім зколага-біялагічным цзнтры.

Конкурс праводзіцца трэці раз. Яго ўдзельнікі — педагогі дадатковай адукацыі, вучні школаў, творчых цэнтраў, члены аб'яднанняў па інтарэсах. На стварэнне кветкавай кампазіцыі ў намінацыі "Вясновая фантазія" ўдзельнікам конкурсу адводзілася адна гадзіна. Дзеці стваралі букет, а педагогі дадатковай адукацыі - "Цуд у карзіне". Калі на раённым этапе для работы былі патрэбны штучныя кветкі, то ў Гродне канкурсантам неабходна было стварыць прыгожую кампазіцыю з жывых раслінаў.



ЛЕПШЫЯ ЮНЫЯ ЭКСКУРСАВОДЫ

24 снежня 2014 года на базе НДЦ “Зубраня” прайшоу заключим этап конкурсу юных экскурсаводау “Мая малая радзіма”, у якім прынялі удзел 15 вучняў з установаў адукацыі Гродзенскай вобласці.

Конкурс ставіў задачы сістэматызаваць агульнавядомыя гістарычныя, культурныя, эканамічныя, прыродныя, сацыяльныя каштоўнасці сваей малой радзімы, выявіць яе малавядомыя адметнасці; дапамагчы ў фарміраванні каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да дасягненняў сваіх землякоў; развіваць творчыя здольнасці, садзейнічаць прафесійнаму самавызначэнню, набыццю камунікацыйных навыкаў; папулярызаваць гісторыка-культурныя і прыродныя адметнасці малой радзімы; актывізаваць краязнаўчую і экскурсійную дзейнасць сярод дзяцей і моладзі.



МАСТАЦКІ ПОГЛЯД НА ПРАФЕСІЮ

Падведзены вынікі раённага этапу конкурсу дзіцячай творчасці "Ратаўнікі вачыма дзяцей". Удзел у ім прымалі школьныя і дашкольныя ўстановы Дзятлаўскага раёна. Пераможцы вызначыліся ў наступных намінацыях.

У намінацыі "Малюнак" лепшымі прызнаны работы Аляксандра Сітніча з Раклевічскага д/с-БШ, Максіма Казлоўскага з СШ №3 г. Дзятлава, Кірыла Емяльянчыка з Хвінявіцкага д/с-СШ.

У намінацыі "Плакат" першае месца прысуджана Кацярыне Кармільчык з СШ №3 г. Дзятлава. Работа Яўгеніі Лявончык і Дар'і Ёдчык з гімназіі № 1 Дзятлава атрымала другое месца. На трэцім месцы -- работа Анастасіі Жых і Ксеніі Сёмуха з Круцілавіцкага д/с-СШ.



Вынікі конкурсаў

ЛЕПШАЯ ФОТАРАБОТА

Цэнтрам прапаганды і навучання ўстановы "Гродзенскае абласное ўпраўлення МНС" з мэтай прапаганды і бяспекі жыццядзейнасці і інфармавання насельніцтва аб уведзеным на тэрыторыі Беларусі адзіным нумары службы ратавання "112" праводзіцца конкурс фотаздымкаў "112".

Першы этап конкурсу праходзіць з 1 сакавіка па 1 красавіка. Фотаработы дасылаюцца на электронную пошту grodno_cpo @mail.ru з пазначэннем "Фотаконкурс" у фармаце JPG з указаннем дадзеных аўтара (прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, населены пункт, кантактны тэлефон).