Кола агляду

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДЛЯ АМАТАРАЎ МАСТАЦТВА

Літаратура. Музыка. Кіно. Тры жанры мастацтва, выдатны сродак адпачынку. Што выбраць сярод гэтай мастацкай разнастайнасці -- рэкамендуюць героі гэтай калонкі. У дадзеным нумары агляд робіць Вольга Цюшляева, дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Што пачытаць

Рэкамендую замежную класіку. У прыватнасці, твор Віктора Гюго "Сабор Парыжскай Богамаці". Гэты выдатны раман аб усёперамагаючым каханні.
Унікальным творам з'яўляецца раман Самерсэта Маэма "Тэатр". У рамане спалучаюцца лёгкасць мовы, іронія. А яшчэ для аўтара характэрна выдатнае веданне жаночай псіхалогіі.



Кола агляду

Літаратура. Музыка. Кіно. Тры віды мастацтва, выдатны сродак адпачынку. Што выбраць сярод гэтай мастацкай разнастайнасці -- рэкамендуюць героі гэтай калонкі. У дадзеным нумары агляд робіць Жанна Лукашэня, выкладчык мастацкага аддзялення Дзятлаўскай школы мастацтваў:

Што пачытаць

"Дрэс-код натхнення" Ірады Ваўненка. Гэта вядомая пецярбургская пісьменніца, кандыдат культуралагічных навук. Ірада -- майстар яркай псіхалагічнай прозы аб нюансах узаемаадносінаў мужчыны і жанчыны. Адметна і тое, што кніга "Дрэс-код натхнення" ўтрымлівае ілюстрацыі вядомага сучаснага мастака Нікаса Сафронава. Кніга вельмі рамантычная, разлічана на шырокую аўдыторыю.



ДЛЯ АМАТАРАЎ МАСТАЦТВА

Літаратура. Музыка. Кіно. Тры віды мастацтва, выдатны сродак адпачынку. Што выбраць сярод гэтай мастацкай разнастайнасці -- рэкамендуюць героі гэтай калонкі. У дадзеным нумары агляд робіць Алена Ярмак, маладая настаўніца Гезгалаўскай дзіцячай школы мастацтваў:

Што пачытаць

Рэкамендую вядомы многім пакаленням раман Колін Макалоў "Поющие в терновнике". Гэта пранікнёная, узнёслая гісторыя кахання мала каго пакіне раўнадушным. Нягледзячы на свой вялікі аб'ём, кніга чытаецца лёгка.

Што паслухаць

"101 шэдэўр сусветнай класічнай музыкі". На дыску змешчаны лепшыя творы сусветна вядомых кампазітараў -- Альбіноні, Баха, Бетховена, Брамса, Вівальдзі. Кожны знойдзе твор на свой густ. Асабіста мне бліжэй творчасць Вівальдзі. Яго музыка лёгкая , зручная для выканання на скрыпцы, якую я выкладаю ў школе мастацтваў.



ДЛЯ АМАТАРАЎ МАСТАЦТВА

Літаратура. Музыка. Кіно. Тры жанры мастацтва, выдатны сродак адпачынку. Што выбраць сярод гэтай мастацкай разнастайнасці -- рэкамендуюць героі гэтай калонкі. У дадзеным нумары агляд робіць Ніна Баклушына, дырэктар Дзятлаўскага раённага дома культуры.

Што пачытаць:
Для мяне няма нічога лепшага за рускую класічную літаратуру. Кагосьці аднаго з аўтараў выдзяліць дастаткова складана. З нядаўна перачытанага прыгадваецца "Анна Каренина" Льва Талстога. Чытайце, не пашкадуеце. Такія па ўзроўні мастацкага майстэрства творы сусветнай літаратуры можна па пальцах пералічыць. Шмат можна гаварыць аб гэтай кнізе, але адзначу той факт, што руская класічная літаратура актуальная для ўсіх часоў, яна ўтрымлівае столькі сэнсавых пластоў. Толькі, на мой погляд, галоўная яе праблема заключаецца ў тым, што яна выкладаецца ў школе: не можа школьнік зразумець увесь глыбінны сэнс класічных твораў, ён занадта юны для гэтага.



ДЛЯ АМАТАРАЎ МАСТАЦТВА

Кніга. Музыка. Кіно. Тры жанры мастацтва, выдатны сродак адпачынку. Што выбраць сярод гэтай мастацкай разнастайнасці -- рэкамендуюць героі гэтай калонкі. У дадзеным нумары агляд робіць Настасся Чурай, выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта грамадскага аб'яднання "БРСМ".

Што пачытаць

Мяркую, аматараў добрай якаснай прозы зацікавіць "Жанчына ў белым" Чарльза Дзікенса. Дзякуючы яго майстэрству, створана яшчэ адна гісторыя кахання. Для твора характэрны тонкі псіхалагізм, ёсць над чым падумаць.