Кіакушынкай каратэ-до

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


III АДКРЫТЫ ЧЭМПІЯНАТ ДЗЯТЛАВА

Ілья Гранкоўскі і Арцём Урбановіч - пераможцы рэспубліканскага турніру па кіакушынкай каратэ ў Дзятлаве. Яшчэ 10 нашых спартсменаў - прызёры.

Трэці адкрыты чэмпіянат Дзятлава па барацьбе кіакушынкай каратэ 7 лютага сабраў вялікую колькасць удзельнікаў — 165 чалавек (для параўнання: у адкрытым чэмпіянаце Беларусі па кіакушынкай каратэ 2014 года ў Гродне ўдзельнічалі 172 спартсмены). Удзельнікі дзятлаўскага першынства прадстаўлялі аддзяленні абласнога спартыўнага клуба "Барс" з Гродна, Дзятлава, Наваельні, Слоніма, Навагрудка і Мінска. Гродзенцы і мінчане выставілі па дзве каманды.

Спартсмены спаборнічалі ў 25 вагава-ўзроставых катэгорыях, пачынаючы з сямігадовага ўз росту.



АТЭСТАЦЫЙНЫЯ ЗБОРЫ

У снежні ў гімназіі №1 г. Дзятлава прайшлі чарговыя атэстацыйныя зборы пад кіраўніцтвам Васіля Максімава (3 дан). У зборах прынялі ўдзел больш за 30 спартсменаў ва ўзросце ад 5 да 35 гадоў і атрымалі атэстацыю ад 0 да 8 кю. На больш высокія паясы спартсмены змогуць атэставацца ў г. Гродне на рэспубліканскіх атэстацыйных зборах, якія пройдуць у лютым 2014 года.

Са студзеня 2014 года будзе праходзіць чарговы набор людзей у секцыю. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Абмежаванняў ва ўзросце няма.



12-АЕ АДКРЫТАЕ ПЕРШЫНСТВО КАРАТЫСТАЎ У СЛОНІМЕ

16 лістапада ў Слонімскім гарадскім спарткомплексе прайшло 12-ае адкрытае першынство горада Слоніма па кіакушынкай каратэ-до. Турнір сабраў больш за 100 удзельнікаў у 21 катэгорыі са Слоніма, Гродна, Мінска, Гомеля, Дзятлава, Навагрудка, г.п. Наваельня, Беластока, а таксама шмат гледачоў.

Спаборніцтвы былі насычаныя напалам барацьбы за перамогу. Многія дзеці вельмі добра праявілі сябе ў гэтым турніры: яны паказалі свой байцоўскі дух і волю да перамогі. Хацелася б адзначыць, што нашы турніры з кожным разам набіраюць абароты як па колькасці ўдзельнікаў, так і па ўзроўні баявой падрыхтоўкі.



ЧЭМПІЯНАТ КАРАТЫСТАЎ У КІШЫНЁВЕ

5 кастрычніка ў горадзе Кішынёве (Малдова) прайшоў другі адкрыты міжнародны чэмпіянат па кіакушынкай каратэ-до з удзелам спартсменаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Румыніі і Малдовы.

Усяго прынялі ўдзел у спаборніцтвах каля 160 чалавек.



ЗБОР КАРАТЫСТАЎ У КІЕВЕ

28 верасня ў горадзе Кіеве ва Украіне прайшоў другі міжнародны чэмпіянат па кіакушынкай каратэ-до з удзелам спартсменаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Польшчы і Ірана. Усяго каля 250 чалавек прынялі ўдзел у спаборніцтвах.

Беларусь прадстаўлялі 37 спартсменаў: 30 спартсменаў з Мінска (кіраўнік Сяргей Астапенка, 1 дан) і 7 спартсменаў з абласнога грамадскага аб'яднання “Спартыўны клуб “Барс” з Гродна, Слоніма, Дзятлава (прадстаўніком каманды на дадзеным турніры быў Дзмітрый Максімаў, інструктар клуба ў Слоніме).
У агульным заліку беларуская зборная заваявала 12 медалёў: 3 медалі -- за першыя месцы, 3 -- за другія і 6 -- за трэція месцы.



МІЖНАРОДНЫ ТУРНІР У ПОЛЬШЧЫ

У польскім горадзе Ляжайску ў чэрвені прайшоў міжнародны турнір па кіакушынкай каратэ, які сабраў больш за 300 спартсменаў з Польшчы, Беларусі, Украіны. Беларусь на гэтым турніры прадстаўлялі 12 спартсменаў спартыўнага клуба “Барс” з Гродна, Слоніма, Дзятлава і Наваельні.