Карысныя парады

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ТЫМ, ХТО ЕДЗЕ ЗА МЯЖУ

Пры перасячэнні мяжы

Пошліна не будзе спаганяцца, калі багаж важыць не больш за 50 кілаграмаў, а яго мытны кошт не перавышае 10 тысяч еўра – для паветранага транспарту, для ўсіх астатніх відаў транспарту – 1500 еўра. Акрамя гэтага, ва ўказаныя нормы ў разліку на аднаго чалавека, які дасягнуў 18-гадовага ўзросту, уключаюцца алкагольныя напоі ў аб’ёме не больш за 3 літры, 200 цыгарэт ці 50 сігараў, ці 250 грамаў тытуню (ці не больш за 250 грамаў пералічаных тытунёвых вырабаў у цэлым). Пры вывазе абмежаванняў няма. Выключэнні складаюць толькі некалькі катэгорый тавараў: рыба і морапрадукты (вага не больш за 5 кг), асобна выдзяляецца ікра асятровых відаў рыбаў (не больш за 250 гр), каштоўныя металы і камяні (кошт не больш за 25 тысяч долараў).

Пры перавозе праз мяжу прадуктаў, калі іх вага перавышае норму, трэба будзе заплаціць збор за правядзенне мытных аперацый у памеры 5 еўра. Акрамя гэтага, асобна бяруцца мытныя пошліны, падаткі. У агульных выпадках гэта адзіная стаўка ў памеры 30 працэнтаў ад мытнага кошту, але не менш за 4 еўра за адзін “лішні” кілаграм. Аднак тут ёсць свае выключэнні. Напрыклад, пры перавозцы да 5 літраў этылавага спірту стаўка складае 22 еўра за літр, а для алкагольных напояў, уключаючы піва, у колькасці ад 3 да 5 літраў яна будзе роўна 10 еўра за літр, у частцы перавышэння.



Народны каляндар: ЛІПЕНЬ

У ліпені работы ў полі і на агародзе прыбаўляецца. Большасць “ліпеньскіх” прыказак гаворыць менавіта аб працы: “Ліпень носіць і мне, доўга спаць не дае, “Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку і печка грэе”. Надвор’е звычайна ўраўнаважанае з чаргаваннем сонца і дажджу.

У ноч з 6 на 7 ліпеня – Купалле (Купала, Ян, Іван). Калі кульмінацыяй зімовых падзеяў былі ў народным жыцці Каляды, то адпаведным па значнасці святам улетку было Купалле, якое адзначалася дзень у дзень праз паўгода. Напярэдадні яго дзяўчаты збіралі кветкі на вянкі, рабілі запасы лекавых раслінаў ад рознай немачы. Асаблівую ўрачыстасць святу надавала купальскае вогнішча. З Купаллем звязана адна з самых рамантычных легенд беларускага народа пра папараць-кветку. Верылі, што ў купальскую ноч на папараць сыходзіць агонь Перуна, і яна ўспыхае яркім колерам, цвіце з апоўначы некалькі імгненняў, і трэба паспець ухапіць яе. “Хто гэтую кветку здабудзе, будзе мець усё, чаго толькі яго душа пажадае”, “можна тады ведаць усё, што на свеце робіцца, разумець мову жывёлін і раслінаў". Недасягальнасць папараць-кветкі атаясамлівалася з багаццем, з закапанымі няведама кім і калі скарбамі.



ПРЫВУЧАЕМ ДЗІЦЯ ДА ХАТНІХ АБАВЯЗКАЎ

Для пачатку варта сказаць, што ніколі не трэба сварыцца на сваё дзіця, калі, выконваючы хатнія абавязкі, яно што-небудзь зробіць не так. Напрыклад, калі ваша дачка захацела прыгатаваць абед і прыгатавала так, што абед апынуўся не толькі ў каструлі, але і на падлозе, і на сценах, -- гэта не нагода для таго, каб сварыцца.



УЛАСЦІВАСЦІ ЖУРАВІН

Журавіны з'яўляюцца аднымі з самых каштоўных ягадаў у прыродзе, пра гаючыя ўласцівасці якіх ведалі яшчэ нашы продкі. Так, у журавінах утрымліваюцца такія карысныя рэчывы, як жалеза, бор, ёд, марганец, срэбра, магній і фосфар. Багатыя журавіны і на вітаміны -- гэта В1, В2, РР, К, але асабліва шмат у ягадзе вітаміну С.



КАРЫСНЫЯ ПАРАДЫ

-- Прыбіваючы дошку, цвікі трэба заганяць пад некаторым вуглом і ў розныя бакі: тады мацаванне будзе асабліва надзейнае.

-- Перад тым як забіць цвік у тонкую дошчачку, яго іншы раз прытупляюць: тупы цвік будзе змінаць валокны драўніны, але не расколваць яе.

-- Наждачная папера разарвецца якраз так, як вам трэба, калі на яе адваротным баку правесці лінію вострым цвіком.



ГНIЮЦЬ ЯБЛЫКI. ЯК IХ ЗАХАВАЦЬ?

Найбольш важна знятыя плады “апрацаваць” холадам. Тэмпература ў схованках павiнна як мага хутчэй панiзiцца да 2—5 градусаў. Для гэтага неабходна адкрываць на халодную ноч усе адтулiны. Каб не пранiклi мышы, навесiць жалезныя сетачкi з малымi дзiрачкамi. Удзень, калi тэмпература павышаецца, вентыляцыю спыняць. Гэтым мы будзем “браць у палон” холад.

Ахалоджванне — самая дзейсная мера. Але важна i вентыляцыя. Вось яе не закрываць! Неабходна зрабiць так, каб абедзве трубы (прыток халоднага паветра знiзу i выток цёплага цi цяплейшага зверху) дзейнiчалi бездакорна. Паднясiце полымя запальнiчкi да ўваходу ў трубу. Калi ўнiзе ля падлогi (прыток халоднага паветра) полымя адхiляецца ўбок — усё нармальна. Полымя, якое не рэагуе на гэта, сведчыць пра дрэнны прыток. Трубу неабходна падняць звонку вышэй, а ў схованцы апусцiць нiжэй. Тое ж трэба сказаць i пра выток. У цэнтры падвала паветра таксама калыша полымя.



Калі вы схільныя да худзізны

Першае, на што варта звярнуць увагу, — гэта гены. Калі вашы мама і бабуля былі худымі, то падрыхтуйцеся да доўгай-доўгай барацьбы за кожны кілаграм. Не апошнюю ролю ў недахопе вагі адыгрывае стан хрыбта. Калі хрыбет скрыўлены ў вобласці, якая закранае працу страўнікава-кішэчнага тракту, то гэта можа стаць перашкодай на шляху да "папраўкі". Шчыра кажучы, у худых людзей любыя праблемы са здароўем могуць адбівацца на вазе і, вядома, не ў лепшы бок.

Таксама звярніце ўвагу і на свой гарманальны фон — на стан шчытападобнай залозы. Калі праца вашай шчытападобнай залозы занадта актыўная — значыць, і ўзровень метабалізму ў арганізме высокі.



Як правесці святы без наступстваў

Якое застолле можа абысціся без алкаголю? Адзінае пытанне ў яго колькасці. Для кагосьці досыць выпіць фужэр, каб адчуць святочны настрой. Іншыя ж не абмяжоўваюцца лёгкім шампанскім, аддаюць перавагу мацнейшым напоям. 3 гэтага і пачынаецца мноства праблемаў, галоўная з якіх прыходзіць раніцай — пахмелле. Жудасны стан арганізма, галаўны боль, нядужанне — гэта толькі пачатак наступстваў, якія здараюцца пасля багатага ўжывання алкаголю.