Кампетэнтны субяседнік



Судмедэкспертиза - аснова крымінальнай справы

17 кастрычніка ў Дзятлаве прайшлі прыём грамадзян і "Прамая лінія з намеснікам начальніка ўпраўлення дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў па Гродзенскай вобласці, галоўным дзяржаўным судова-медыцынскім экспертам па Гродзенскай вобласці Уладзімірам Лайковым.

У. Лайкоў адказаў на пытанні дзятлаўчан, даў прафесійную кансультацыю. Так, жыхарка Дзятлаўскага раёна звярнулася на "Прамую лінію з просьбай пацвердзіць устаноўленыя судмедэкспертамі прычыны смерці яе дачкі. Уладзімір Мікалаевіч паабяцаў вывучыць архіўныя дакументы па гэтай справе і прыслаць жанчыне пісьмовы адказ.

Пасля размовы з жыхарамі горада і раёна Уладзімір Лайкоў адказаў на пытанні карэспандэнткі газеты "Перамога".



Барацьба з наркаманіяй

Аб праблемах наркаманіі ў Беларусі ўпершыню сур'ёзна загаварылі ў першай палове 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Тады былі зафіксаваны факты масавага ўжывання наркотыкаў моладдзю горада Светлагорска. Па тагачасных даных, каля 60% маладых жыхароў гэтага горада выпрабавалі на сабе ўздзеянне наркатычных сродкаў. У наш час праблема наркаманіі патрабуе не меншай увагі і сур'ёзнага падыходу ў вырашэнні. I калі раней барацьба з распаўсюджваннем наркотыкаў была адным з накірункаў у рабоце крымінальнага вышуку, то цяпер пошукамі нарказбытчыкаў, асобаў, якія ужываюць псіхатропы, устанаўленнем месцаў вырабу, захоўвання, збыту наркотыкаў займаецца спецыяльная служба міліцыі, якой сёлета споўніўся 21 год. У аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама групу па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ўзначальвае Валерый Бароўскі. Ён расказаў карэспандэнтцы газеты "Перамога" пра будні службы.