Камісія па справах непаўналетніх інфармуе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Есць над чым задумацца

Ha чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта былі разгледжаны чатыры прафілактычныя матэрыялы і адзін матэрыял аб прызнанні непаўналетняга, якога гадуе маці, маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

Што чакае дзяўчыну?

Непаўналетняя жыхарка аднаго з аграгарадкоў Дзятлаўшчыны, не правучыўшыся і года ў Воранаўскім прафесійна-тэхнічным каледжы, вярнулася дахаты. Прадаўжаць навучанне ў Воранаве дзяўчына не збіраецца.

Члены камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама пацікавіліся, якія перспектывы на жыццё ва ўчарашняй дзевяцікласніцы?
Дзяўчына адказала, што мае намер уладкавацца на працу, прадоўжыць навучанне ў вячэрняй школе.