Камітэт дзяржкантролю інфармуе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Маніторынг стану працоўнай дысцыпліны

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў перыяд з 26 красавіка па 4 мая 2011 года быў праведзены маніторынг стану працоўнай дысцыпліны ў шэрагу арганізацый і ўстановаў вобласці.

Парушэнні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 "Аб мерах па ўзмацненні грамадскай бяспекі і дысцыпліны" і працоўнага распарадку ўстаноўлены ў 5 прадпрыемствах і арганізацыях, падначаленых міністэрствам прамысловасці, транспарту, будаўніцтва і архітэктуры, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, энергетыкі, канцэрнам "Беллегпрам", "Беллесбудпрам", а таксама падначаленых мясцовым органам улады, установах адукацыі і аховы здароўя, грамадскіх і іншых арганізацыях.

Былі выяўлены спазненні супрацоўнікаў на працу на 20, 30 і 69 хвілін, а таксама вяртанне з абедзеннага перапынку на 5-10 хвілін пазней. Пры гэтым, у асобных арганізацыях факты спазнення на працу былі ўстаноўлены паўторна як 27 красавіка, так і 4 мая, нягледзячы на ранейшыя праверкі.



Кніга заўваг і прапаноў па першым жаданні

Актуальным працягвае заставацца пытанне аб непрадастаўленні па першым патрабаванні кнігі заўваг і прапаноў, што цягне накладанне на адказнага работніка, юрыдычную асобу ці індывідуальнага прадпрымальніка штрафу па арт. 9.24 КоАП Рэслублікі Беларусь.

У сувязі з гэтым нагадваем, што адказныя асобы абавязаны не толькі забяспечыць знаходжанне кнігі заўваг і прапаноў у даступным для грамадзян месцы, але і яе прадастаўленні па першым латрабаванні грамадзяніна, а таксама адказ ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін.



Вынікі работы за 2010 год

Калегія камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці разгледзела вынікі работы за 2010 год. Адназначна, што ў справаздачным перыядзе праведзена 440, накладзена адміністрацыйных спагнанняў на агульную сумму звыш 7 млрд. рублёў (135% да ўзроўню 2009 года), спагнана ў бюджэт і вернута ў даход дзяржавы грашовых сродкаў на суму 77,5 млрд. рублёў (у 2,5 раза больш), сэканомлена, прадухілена выплат дзяржаўных сродкаў на суму 6 млрд. рублёў (126%). Пастаўлена на ўлік асноўных сродкаў на суму 50,4 млрд. рублёў (у 2 разы больш). Па фактах выяўленых парушэнняў далучана да адміністрацыйнай адказнасці 1124 чалавекі, вызвалены ад займаемых пасад 68 чалавек, у тым ліку 24 кіраўнікі, узбуджаны 143 крымінальныя справы, з якіх 51 — у адносінах да кіраўнікоў.



Вынікі праверак выканання зямельнага заканадаўства

На сумеснай калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці і пракуратуры Гродзенскай вобласці разгледжаны вынікі праверак работы мясцовых выканаўчых і заканадаўчых органаў г. Гродна і Гродзенскага раёна па выкананні зямельнага закададаўства.