Камітэт дзяржкантролю інфармуе

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


НЕРАЦЫЯНАЛЬНАЕ ВЫКАРЫСТОЎВАННЕ БЮДЖЭТНЫХ СРОДКАЎ

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці пры праверцы Мастоўскага РУП ЖКГ было ўстаноўлена, што на працягу 2011-2012 гадоў прадпрыемствам нерацыянальна выкарыстоўваліся паліўна-энергетычныя рэсурсы, што выявілася ў звышнарматыўным выкарыстанні электрычнай энергіі ў аб’ёме 278,8 тысячы Квт/гадз. на суму 282 мільёны рублёў. Выяўлена ўтойванне звышнарматыўных стратаў пры транспартыроўцы цеплавой энергіі ў цеплавых сетках Мастоўскага РУП ЖКГ, якія склалі па 6 кацельням у аб’ёме 519,89 Гкал на суму 217,8 мільёна рублёў і былі неабгрунтавана аднесены на сабекошт вытворчасці і рэалізацыі цеплавой энергіі, што пацягнула заніжэнне падаткаабкладаемай базы.

Завышэнне сабекошту вытворчасці і рэалізацыі цеплавой энергіі пацягнула завышэнне (залішняе атрыманне) субсідыі, якая належыць пакрыццю, з раённага бюджэту на пакрыццё стратаў ад рэалізацыі паслугаў насельніцтву па ацяпленні і гарачым водазабеспячэнні па фіксіраваных тарыфах на суму 138,2 мільёна рублёў. Прадпрыемствам вернута залішне атрыманых субсідый на паслугі, якія аказваюцца насельніцтву, з улікам налічаных працэнтаў за незаконнае атрыманне сродкаў з бюджэту на агульную суму 171,3 мільёна рублёў.



АБ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ РАБОТЫ І РЭАЛІЗАЦЫІ ІНВЕСТЫЦЫЙНЫХ ПРАЕКТАЎ ААТ “МАСТАДРЭЎ”

У рабоце калегіі па праверцы прымалі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама ААТ “Мастадрэў”, падрадных арганізацый – ААТ “Інстытут “Гроднагіпрабуд”, ДАУП “Гроднааблсельбуд”.
Калегіяй адзначана, што нягледзячы на аказаную дзяржаўную падтрымку ў памеры 41,3 млрд. рублёў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэтУ, фінансавае становішча таварыства нездавальняючае. Па выніках работы за 10 месяцаў 2012 года таварыства атрымала страты ад рэалізацыі ў памеры 3,4 млрд. рублёў, рэнтабельнасць мінус 1,4%. Каэфіцыенты бягучай ліквіднасці, забяспечанасці ўласнымі абаротнымі сродкамі і забяспечанасць фінансавых абавязацельстваў актывамі ніжэй нарматыўных значэнняў.

Чысты прыбытак у балансе таварыства ў памеры 597 млн. рублёў не адлюстроўвае сапраўднае становішча справаў, паколькі атрымана ў выніку заліку стратаў сумамі пераацэнкі асноўных сродкаў.



АБ ВЫНІКАХ МАНІТОРЫНГУ ЎСТАНОВАЎ АДУКАЦЫІ

Камітэтам дзяржкантролю Гродзенскай вобласці вывучаны абставіны па арганізацыі спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы ў шосты школьны дзень ва ўстановах адукацыі вобласці.
Маніторынгам былі ахоплены 12 установаў адукацыі г. Гродна, Лідскага і Ашмянскага раёнаў.

Фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа з навучэнцамі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі будуецца згодна Кодэксам Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”. Штогод ва ўстановах адукацыі выдаюцца загады аб удасканаленні фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы.

Ва ўстановах адукацыі вобласці ў шосты навучальны дзень працуе 918 факультатыўных заняткаў, у якіх займаюцца 15711 вучняў. Акрамя факультатыўных заняткаў, у суботу працуе 1270 гурткоў і секцый фізкультурна-спартыўнай накіраванасці (18560 навучэнцаў).



АБ ВЫКАНАННІ ЗАДАННЯЎ

Камітэтам дзяржкантролю Гродзенскай вобласці вывучана пытанне выканання заданняў па будаўніцтве і рэканструкцыі бульба- і плодаагароднінасховішчаў у рамках Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця бульбаводства, гародніцтва і пладаводства ў 2011-2015 гадах.

У Гродзенскай вобласці на 2012 год запланавана будаўніцтва, рэканструкцыя і мадэрнізацыя 18 аб’ектаў. Аналіз ходу выканання работ паказвае, што яны ажыццяўляюцца недастатковымі тэмпамі. Так, па стане на 20 лістапада 2012 года ступень гатоўнасці бульбасховішчаў, якія будуюцца, складае ад 29% да 56%, пладасховішчаў – 17%, пры гэтым тэрмін уводу аб’ектаў назначаны на снежань 2012 года, па тых, якія рэканструіруюцца, – адпаведна ад 25% да 97%.



АБ ВЫКАНАННІ САЦЫЯЛЬНЫХ СТАНДАРТАЎ У СІСТЭМЕ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ

Па выніках праверкі мэтавага і эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў і выканання сацыяльных стандартаў у сістэме аховы здароўя Гродзенскай вобласці ў 2010-2012 гадах Камітэт дзяржаўнага кантролю адзначае, што Гродзенскім аблвыканкамам і ўпраўленнем аховы здароўя аблвыканкама прымаліся пэўныя меры па забяспячэнні выканання даведзеных прагнозных паказчыкаў і выкарыстанні бюджэтных сродкаў у адпаведнасці з заканадаўствам.

У цэлым па вобласці сума расходаў на ахову здароўя ў бюджэце вобласці з 567,9 мільярда рублёў у 2010 годзе павялічылася да 956,3 мільярда рублёў у 2011 годзе. У 2012 годзе мяркуецца накіраваць 1700,5 мільярда рублёў. Пры гэтым на развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ў 2010 годзе накіравана 39,6 мільярда рублёў, у 2011 годзе – 74,3 мільярда рублёў, у 2012 годзе – 141,3 мільярда рублёў.



НЕАБХОДНА АТРЫМАЦЬ ДАЗВОЛЫ НА ПРАЕЗД

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў чарговы раз быў праведзены семінар-вучоба з прадпрыемствамі па пытанні выканання патрабаванняў Указа ад 26.11.2010 года №631 “Аб праездзе цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання”, аб недапушчэнні парушэнняў пры выкарыстанні цяжкавагавых аўтамабільных транспартных сродкаў пры праездзе і перавозцы грузаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь з правышэннем дапусцімых агульных восевых масаў, без атрымання спецыяльнага дазволу.

Так, з прадстаўнікамі даччыных прадпрыемстваў ДАПП БУП “Гроднааблсельбуд” праведзена прафілактычная і растлмуачальная работа аб парадку разліку спагнання платы за праезд цяжкавагавых і буйнагабарытных транспартных сродкаў па дарогах агульнага карыстання. На дадзеным семінары супрацоўнікамі Камітэта вобласці сумесна з прадстаўнікамі філіяла Транспартнай інспекцыі па Гродзенскай вобласці, РУП “Белдарцэнтр” былі дадзены адказы на ўсе пытанні, а таксама на канкрэтных прыкладах быў растлумачаны парадак разліку спагнання платы за праезд.



НАРАДА ПА ПЫТАННЯХ УДАСКАНАЛЕННЯ СІСТЭМЫ КАНТРОЛЮ ЗА ГРАШОВЫМ АБАРОТАМ

У верасні Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці правёў нараду на тэму: “Метады і формы ўзаемадзеяння кантралюючых органаў, органаў дзяржаўнага кіравання і ўсіх зацікаўленых ва ўдасканаленні сістэмы кантролю за грашовым абаротам у сферах гандлю і паслугаў, прыёмам грашовых сродкаў юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў рамках праводзімай Камітэтам дзяржкантролю работы па папярэджанні парушэнняў заканадаўства".

Нарадай было адзначана, што ў Рэспубліцы Беларусь планамерна праводзіцца палітыка ў галіне выкарыстання гандлёвымі арганізацыямі, суб’ектамі прадпрымальніцтва ў сферы паслугаў сучасных тэхналогій, выкарыстання аўтаматызаваных сістэмаў кіравання, касавых рахунковых апаратаў, банкаўскіх разліковых тэрміналаў. Наша краіна ўжо даўно выйшла з перыяду “ларочнага” бізнэсу. Выдача чэкаў пры рэалізацыі тавараў (работ, паслугаў) – гэта адзін з крытэрыяў далучэння дзяржавы і пражываючых у ёй грамадзян да разраду цывілізаваных. У прыватнасці, практычна ва ўсіх краінах Еўропы выдача касавага чэка з’яўляецца звычайнай справай, што пацвярджае высокі ўзровень культуры гандлю і абслугоўвання.



АБ НЕРАЦЫЯНАЛЬНЫМ ВЫКАРЫСТАННІ БЮДЖЭТНЫХ СРОДКАЎ

Праведзеныя праверкі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у сістэму жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паказваюць, што практычна ў кожным з іх назіраюцца факты неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай маёмасці.

Так, у сувязі з ліквідацыяй кацельні па вул. Цітова ў г. Гродне ў адпаведнасці з загадам УЖКГ Гродзенскага аблвыканкама і на падставе рашэння Гродзенскага гарвыканкама з мэтай эфектыўнага выкарыстання абсталявання, якое не адпрацавала свой амартызацыйны тэрмін, УЖРЭП Ленінскага раёна г. Гродна ажыццёўлена бескарысная перадача на баланс камунальнага дачыннага ўнітарнага прадпрыемства “Роская ЖКГ” турбаўстаноўкі з прыладамі рэшткавым коштам 63 мільёны рублёў для наступнага мантажу па вул. Сонечнай у г.п. Рось Ваўкавыскага раёна.



Ход будаўніцтва Гродзенскай ГЭС

20 студзеня бягучага года старшыня Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка вывучыў ход будаўніцтва Гродзенскай ГЭС на рацэ Неман. У час наведвання РУПЭ "Гроднаэнерга"
С. Раўнейка азнаёміўся з ходам будаўніцтва аб'екта, правёў нараду з кіраўніцтвам "Гроднаэнерга" і "Гроднапрамбуд".



Маніторынг студэнцкіх інтэрнатаў

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў кастрычніку бягучага года быў праведзены маніторынг забяспечанасці студэнтаў УА "Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт", УА "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы", УА "Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт" інтэрнатамі і ўмовамі пражывання ў іх.

Абставіньіі якія склаліся ў 12 інтэрнатах вышэйназваных вузаў, сведчаць аб існуючай вострай праблеме з забеспячэннем месцамі ў студэнцкіх інтэрнатах.

Так, у ГрДУ імя Я. Купалы на 1 кастрычніка 2011 года колькасць студэнтаў, якія маюць патрэбу ў інтэрнаце, склала 4076 чалавек, забяспечаны інтэрнатам 1970 студэнтаў (ці 48%).